Тры (не) відавочныя ідэі для Беларусі.

Адкрыты запіс “Ідэйнага падкаста”.

Рэдакцыя Ідэі · 25 Сакавіка 2019
Тры (не) відавочныя ідэі для Беларусі.

Цэнтр новых ідэй і Прэс-клуб Беларусь запрашаюць на адкрыты запіс “Ідэйнага падкаста” — штотыднёвай гутаркі пра Беларусь здаровага чалавека. 

Рэгістрацыя на мерапрыемства: https://goo.gl/forms/WKC2t81POloqw8oQ2

Вядучыя падкасту — Антон Раднянкоў, Глеб Мартынаў і Іван Шыла — будуць спрачацца пра жыццё ў Беларусі. Чаму мы адсюль яшчэ не з’ехалі? Як зрабіць краіну крыху лепшай? Хто ва ўсім вінаваты? 

Звычайна падкаст робіцца ў спакойнай абстаноўцы, з гарбатай і на кухні. У аўторак, 2 красавіка, мы зробім эксперымент і запішам выпуск на пляцоўцы Прэс-клубу перад жывой аўдыторыяй. 

У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне і паспрачацца з вядучымі! Пасля запісу будзем рады працягнуць размовы ў нефармальнай абстаноўцы і за келіхам віна.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

Падобныя тэмы
мерапрыемствы
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Рэдакцыя Ідэі · 10 Лютага
Як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе? ЦНІ абвяшчае конкурс эсэ сярод беларускай моладзі
Як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе? ЦНІ абвяшчае конкурс эсэ сярод беларускай моладзі
Апішы сваю ідэю для будучыні краіны ў фармаце эсэ да 15 сакавіка
Дзіяна Ляшкевіч· 30 Снежня 2019
Наталля Зубарэвіч: Беларускія рэгіёны не апусцяцца да ўзроўню расійскіх
Наталля Зубарэвіч: Беларускія рэгіёны не апусцяцца да ўзроўню расійскіх
Шэсць ідэй з Reshape 2019 аб рэгіянальнай няроўнасці.
Каманда Ідэі · 13 Лістапада 2019
Мы запускаем Belarus Urban Day-2019. Што гэта і навошта мы гэта робім?
Мы запускаем Belarus Urban Day-2019. Што гэта і навошта мы гэта робім?
Расказваем падрабязнасці пра нашу маштабную рэгіянальную серыю дыскусіяў