• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Інтэрактыўная лекцыя “Калі ў Беларусь вернецца палітыка”

    Выступ Арцёма Шрайбмана ў Гомелі ўжо неўзабаве! 

    Цэнтр новых ідэй запрашае на інтэрактыўную лекцыю “Калі ў Беларусь вернецца палітыка”, якая адбудзецца ў суботу, 21 верасня а 18:00 у арт-прасторы “Ковчег” (пр. Перамогі, 2а, 2 паверх).

    Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства. 

    У часе свайго выступу адзін з найлепшых беларускіх палітычных аглядальнікаў раскажа, як фармавалася беларуская палітычная сістэма, патлумачыць, якія сілы будуць канкураваць паміж сабою і падзеліцца прагнозам, як будзе выглядаць новае палітычнае поле. Ласкава запрашаем, бо, у рэшце рэшт, хто можа патлумачыць беларускую палітыку лепш, чым Арцём Шрайбман? А дапамагаць Арцёму будзе дырэктар Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў. 

    Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

    Пра лектараў:

    Арцём Шрайбман – палітычны аглядальнік. Публікуецца на партале TUT.by і Маскоўскім цэнтры Карнэгі.

    Антон Раднянкоў – дырэктар Цэнтра новых ідэй. Антон таксама ўзначальвае R&D накірунак на Мінскім гадзіннікавым заводзе “Луч”. За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

    ПаказацьСхаваць каментары