• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • The case for democracy. Чаму дыктатура робіць нас беднымі

    Вера ў моцную руку – гэта адзін з найбольшых міфаў, які існуе ў Беларусі і замінае развіццю краіны.

    У Афрыцы ёсць краіна, якая ў 1966-ым атрымала незалежнасць і тады ў гэтай краіне 22 чалавекі скончылі ўніверсітэт. Вакол гэтай краіны былі дзяржавы, якімі тады кіравалі беласкурыя людзі, а гэтай краіне чорнаскурыя. І, калі шчыра, ніхто на гэтую краіну не ставіў.

    Але цяпер Батсвана адна з найбагацейшых краінаў Афрыкі і там ад абвяшчэння незалежнасці праходзяць дэмакратычныя выбары, якія і сталі прычынай, чаму Батсвана здолела. Калі ў іншых суседніх краінах ішлі войны за дыяменты, то ў Батсване ўсе спрэчкі вырашаліся на выбарах.

    Гэтая афрыканская краіна паказвае, чаму дэмакратыя настолькі важная. Бо нават у еўрапейскай Беларусі многія людзі розных поглядаў вераць, што аўтарытарныя метады кіравання могуць забяспечыць стабільнасць і эканамічны рост. Але насамрэч гэта не так.

    Бо сутнасць аўтарытарызму акурат у тым, што ён знішчае тое, што так важна для развіцця.

    Цяжка сабе ўявіць прасунутую краіну без вяршэнства закону і канкурэнцыі на рынку палітычных ці эканамічных ідэй. Аўтарытарныя краіны намагаюцца не праводзіць ніякіх эканамічных рэформаў, якія прыносяць людзям вышэйшыя заробкі, але і большыя клопаты ўладзе.

    Палітычныя і эканамічныя змены ўзаемазвязаныя – для гэтага дастаткова глянуць, як рэфармаваўся былы савецкі блок пасля таго, як імперыя памерла.

    З аднаго боку ёсць краіны, як Беларусь ці Туркменістан, дзе ўстойлівы аўтарытарызм і якія не праводзілі эканамічных рэформаў. А з іншага боку такія краіны, як Эстонія ці Польшча, якая пайшлі шляхам дэмакратыі і перабудовы гаспадаркі. І не дзіва, што тыя краіны, якія абралі дэмакратыю, сёння маюць вышэйшыя заробкі, як напрыклад тая ж Эстонія.

    Сам выбар дыктатуры, як мадэлі кіравання, паказвае, што ўлады больш думаюць пра сябе, чым пра людзей. Увесь свет ведае, што для таго, каб краіна была багатай патрэбны розныя рэчы, але пачынаць трэба з закону, ліберальнай эканомікі і дэмакратыі. У прынцыпе ўсяго таго, што зрабіла Захад сусветным лідарам і тое, што прыходзіць у многія аўтарытарныя краіны, якія хочуць быць багатымі.

    Канешне, тэарэтычна магчыма, каб дыктатуры прымала толькі правільныя эканамічныя рашэнні, але так ніколі не бывае. Аўтатарытарныя краіны часта робяць глупыя рэчы, а ў людзей зусім мала магчымасцяў на гэта ўплываць. Як прыклад, беларускі парламент, які прымае законы аб дармаедстве і іншыя абсалютная бессэнсоўныя рэчы.

    У рэшце рэшт, у свеце не бывае ўстойлівых дыктатур з багатай эканомікай, калі не лічыць некаторыя краіны, якія жывуць з нафты. Па вялікім рахунку, ёсць толькі два шляхі. Першы – гэта дыктатура знішчае эканоміку – як гэта адбылося ў Савецкім Саюзе і цяпер адбываецца ў Кітаі. Другі – паспяховая эканоміка вымагае дэмакратычных зменаў, як у Сінгапуры.

    Нармальная дэмакратыя звычайна ходзіць парай з паспяховай эканомікай, дыктатура з беднасцю.

    ПаказацьСхаваць каментары