• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Urban Fellowship

    Праграма скіраваная да новых лідарак/лідараў, якія займаюцца развіццём рэгіёнаў ці гарадоў і маюць не болей за 30 гадоў. Тры першыя сесіі праграмы пройдуць у Мінску, а чацвёртая ў Берліне.

    У межах Belarus Urban Fellowship удзельнікі пабудуюць прафесійныя кантакты з найлепшымі беларускімі адмыслоўцамі ў галіне рэгіянальнага/гарадскога развіцця, пройдуць курс развіцця менеджарскіх здольнасцяў і пазнаёмяцца з айчыннымі лідарамі меркаванняў ды замежнымі дыпламатамі.

    Апроч таго, кожны з удзельнікаў будзе мець асабістую лідарскую праграму, распрацаваную пры яе/яго ўдзеле і накіраваную выключна на развіццё яе/яго. Мы чакаем, што Fellows далучацца да стварэння рэйтынга беларускіх гарадоў паводле Цэнтра новых ідэй.

    Belarus Urban Fellowship – гэта не адукацыйная праграма, на якой удзельнікі будуць вывучаць пэўныя прадметы, а практычная, накіраваная на развіццё новых лідараў і рэалізацыю іх мэтаў.

    Вызначэнне мэтаў і іх выкананне будзе адбывацца на/паміж трыма трохдзённымі сесіямі, якія адбудуцца ў Мінску на пачатку верасня, кастрычніка і лістапада. Пасля паспяховага праходжання трох першых з’ездаў удзельнікі правядуць выніковую сесію ў Берліне, у межах якой яны сустрэнуцца з прадстаўнікамі найлепшых урбаністычных арганізацый, аналітычных цэнтраў і НДА Германіі.

    Крытэрыі і адбор:

    Праграма Belarus Urban Fellowship скіраваная да прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, акадэмічнай сферы, медыяў і дзяржаўных органаў. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 30 гадоў і стала знаходзяцца ў Беларусі (пражыванне па-за Мінскам будзе перавагай).

    Для падачы на ўдзел у праграме патрэбныя толькі два дакументы:

    • Рэзюмэ, у якім будуць выразна зазначаныя дасягненні заяўніка.
    • Матывацыйны ліст.

    Заяўкі прымаюцца на belarusurbanfellowship@gmail.com да 15 ліпеня.

    ПаказацьСхаваць каментары