• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Дыскусія “Для беларускай стабільнасці патрэбная моцная рука?”

    Чаму зразумелыя правілы гульні і якасныя інстытуты важней за моцнага лідара

    19 ліпеня, чацвер

    19:00-21:00

    Галерэя Ў, вул. Кастрычніцкая, 19 
    Уваход вольны (патрэбная рэгістрацыя)

    Беларускае грамадства ўвайшло ў XXI стагоддзе з процьмай дурных ідэяў, якія сядзяць у нашых галовах. Шмат з гэтых шкодных меркаванняў засталося нам у спадчыну ад Савецкага Саюза, але нават цяпер яны працягваюць жыць і квітнець. Калі мы хочам, каб эканоміка была больш развітай, а адносіны ў грамадстве – больш добрымі, то нам трэба ачысціць сваё мысленне.

    У рамках праекта “Зомбі-ідэі” Цэнтр новых ідэй ладзіць новую панэльную дыскусію пра тое, якая ўлада патрэбная ў Беларусі.

    “Крепкий хозяйственник”, “моцная рука”, “жорсткі лідар” ды “эфектыўны менеджар” – гэта адно і тое ж ці не? Ці сапраўды інакш не выцягнуць Беларусь з трэцяга свету, ці ёсць альтэрнатывы? Які баланс патрэбны паміж паўнамоцтвамі ўлады і кантролем з боку грамадства? Ці магчыма з Беларусі зрабіць Сінгапур? А Еўропу?

    Спікеры:

    Пётр Пятроўскі – сустаршыня рэдакцыйнай рады “Евразия. Эксперт”, эксперт Аналітычнага цэнтру РГА “Белая Русь”.

    Андрэй Дзмітрыеў – лідар кампаніі “Гавары праўду”.

    Уладзімір Кавалкін – кіраўнік праекта “Кошт урада”.

    За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адпаведных падзеях у Facebook і VKontakte.

    ПаказацьСхаваць каментары