• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • У якую пастку трапіла беларуская эканоміка і як з яе вызваліцца

    Што рабіць, каб эканоміка Беларусі расла інклюзіўна.

    Аляксандр Забароўскі, дарадца выканаўчага дырэктара МВФ і былы намеснік міністра эканомікі Беларусі, выступіў на нашым сайд-івэнце падчас Кастрычніцкага эканамічнага форуму-2018, а мы склалі для вас канспект ягонай лекцыі. 

    Што здарылася з беларускай эканомікай

    Цяпер Беларусь займае 53 месца  ў свеце па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу, але паводле ВУП на чалавека – 70 месца. Але чаму беларусы ўсё роўна бедныя? Увогуле, з сярэдзіны 1990-ых і да 2007-га мы былі краінай, што хутка развіваецца. Далей нешта пайшло не так і рост спыніўся. Беларусь трапіла ў так званую пастку сярэдняга даходу.

    З-за стагнацыі ўзроўню сярэдняга даходу краіна не можа развівацца далей і дагнаць дзяржавы з высокім даходам. Але чалавечы патэнцыял, каб дагнаць высокаразвітыя краіны, у Беларусі ёсць.

    Каб мы зноў не трапілі ў пастку, эканоміцы трэба расці інклюзіўна.

    Інклюзіўнасць у эканоміцы – гэта стан, калі рэсурсы размяркоўваюцца справядліва паміж усімі, а не на карысць нейкай адной групы. Таксама гэта пытанне таго, каб тыя, хто не можа з аб’ектыўных прычынаў забяспечыць сабе годны ўзровень жыцця, атрымалі яго.

    Кампаненты для інклюзіўнага росту

    Рост эканомікі залежыць ад некалькіх фактараў: інстытутаў, дэмаграфічнай сітуацыі, інфраструктуры, эканамічнай структуры ды структуры гандлю, а таксама пытанняў макраэканамічнай палітыкі.

    Што трэба зрабіць з інстытутамі, каб рост эканомікі паскорыўся? Нам не хапае магчымасцяў розных формаў уласнасці канкураваць паміж сабой, развіцця вяршэнства права і працаваць з эфектыўнасцю бюджэтнай палітыкі. У дэмаграфічнай палітыцы Беларусь сутыкаецца з тымі ж праблемамі, што і шмат якія еўрапейскія краіны. Насельніцтва старэе і з-за гэтага краіне цяжка ісці ўперад.

    Мы называем сябе “мостам паміж Захадам і Усходам”  і хочам атрымліваць выгаду ад геаграфічнага становішча. Але ў той жа час наша лагістычная сістэма па эфектыўнасці знаходзіцца на 103 месцы з 160, паводле дадзеных Сусветнага банка. Развіццё інфраструктуры – гэта не толькі пабудова новай дарогі або моста. Для гэтага трэба таксама развіваць канкурэнтнае асяроддзе ў галіне. Таксама для краіны актуальнае далучэнне да Сусветнай арганізацыі гандлю (WTO – World Trade Organization). Акрамя дадатковых прэферэнцый удзел у WTO дапаможа зрабіць працу эканамічных інстытутаў больш эфектыўнай.

    Таксама для інклюзіўнага росту вельмі важна таргетызаваць сацыяльную падтрымку грамадзянаў.

    Гэта трэба, каб зменшыць колькасць неэфектыўных субсідый і абараніць найбольш уразлівыя групы насельніцтва. Акрамя таго, аказанне сацыяльнай падтрымкі трэба аўтаматызаваць.

    У той жа час 25 % росту эканомікі генеруе IT-сфера, у якой занятыя 85 тыс. чалавек. На першы погляд усё выглядае не надта інклюзіўна.

    З іншага боку, так званы IT-дэкрэт – гэта пясочніца для таго, каб эксперыментаваць з новымі інструментамі ў эканоміцы.

    Іх можна распаўсюджваць на іншыя сектары. Але не варта ўспрымаць яго як нешта такое, што дапаможа вырашыць праблемы ва ўсіх сферах эканомікі.

    Але варта памятаць, што аднаго дэкрэта ці ўступлення ў WTO недастаткова, каб эканоміка расла стабільна і інклюзіўна. Для гэтага трэба праводзіць узаемазвязаныя ды структурныя рэформы і тады мы, магчыма, зможам дагнаць развітыя краіны.

    ПаказацьСхаваць каментары