падтрымаць нас

Цэнтр новых ідэй – даследчы інстытут, які дапамагае грамадскім і палітычным актарам пабудаваць дэмакратычную і ўстойлівую Беларусь. Мы робім гэта праз правядзенне незалежных даследаванняў, узмацненне грамадскага дыялогу і падтрымку будучых лідараў.

Што мы робім?

Праводзім даследаванні і займаемся аналітыкай

Ладзiм адукацыйныя праграмы для маладых беларусаў і беларусак

Арганізоўваем афлайн- і анлайн-імпрэзы дзеля абмеркавання актуальнага стану і будучыні Беларусі

Спрыяем распаўсюду якаснай і непрадузятай інфармацыі пра Беларусь сярод міжнародных стэйкхолдараў

Што даследуе ЦНІ

Грамадства

Мы робім колькасныя і якасныя сацыялагічныя даследаванні, каб даведацца, што думаюць беларусы пра палітычную сітуацыю ў краіне і актуальныя падзеі, што хвалюе жыхароў нашай краіны і якім медыям і палітыкам яны давяраюць.

Вобраз Беларусі і лічбавізацыя

Мы вывучаем палітычныя наратывы ў медыях і сацыяльных сетках, а таксама вобраз Беларусі ў замежных СМІ.

Палітычная сістэма

Захад, Усход ці нейтралітэт? Даследнікі ЦНІ вывучаюць, як магла б выглядаць вонкавая палітыка Беларусі, а таксама аналізуюць найбольш устойлівыя і ўразлівыя сферы ў Беларусі.

Рэгiёны

Мы вывучаем, як сябе адчуваюць беларускія рэгіёны, з якімі праблемамі сутыкаюцца, што хвалюе жыхароў маленькіх гарадоў і што з гэтым усім можна рабіць.

Каманда ЦНІ:

Асацыяваная каманда: