Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту

Мы сабралі трох IT-гуру ў сферы штучнага інтэлекту, каб даведацца: калі чакаць сапраўдны AI, дзе тут месца для Беларусі і што можна зрабіць сёння, каб наблізіць будучыню.
Рэдакцыя Ідэі · 5 Студзеня 2017
Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на панэльную дыскусію “Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту”.

Дыскусія адбудзецца ў чацвер, 19 студзеня, а 19:00 у бізнес-клубе Imaguru. Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.

Цягам апошніх гадоў мы пабачылі адразу некалькі гісторый поспеху ў сферы AI і machine learning. MSQRD – піянер відэа-фільтраў для сацыяльных сетак – быў набыты Facebook. Прылада Prisma, якая выкарыстоўвае нейрасеткі для апрацоўкі фотаздымкаў, стала хітом App Store. Беларускія IT-бізнесоўцы заснавалі адмысловы венчурны фонд Haxus з фокусам на падтрымцы стартапаў, якія працуюць з тэмай штучнага інтэлекту. У снежні 2016 прайшоў першы ў краіне AI Hackathon, на якім 45 каманд прадставілі сваё бачанне будучыні машыннага інтэлекту.

Што (не) рабіць дзяржаве, каб дапамагчы фармаванню кластара ў сферы AI ў Беларусі? Якія перспектывы адкрывае АІ перад інвестарамі ды бізнесоўцамі? Як штучны інтэлект зменіць штодзённае жыццё? І калі гэтага чакаць? Ці можа Беларусь стаць сусветным цэнтрам machine learning?

І нарэшце, куды ісці і што вывучаць распрацоўшчыку, каб стварыць беларускага Тэрмінатара?

Выступоўцы падзеляцца ўласным досведам і адкажуць на пытанні аўдыторыі ў нефармальнай атмасферы.

Юрый Мельнічак, сузаснавальнік і былы CEO maps.me, заснавальнік AIMatter, распрацоўшчык у сферы штучнага інтэлекту/machine learning. Місія AIMatter – зрабіць ў Беларусі даследчы цэнтр па нейрасетках, камп’ютарным зроку і распазнаванню гуку.

Дзмітры Гурскі, партнёр венчурнага фонду Haxus, які інвестуе ў стартапы, звязаныя з даследаваннямі штучнага інтэлекту. CEO Ideanomix Digital, кампаніі-распрацоўшчыка мабільных прыладаў, а таксама сузаснавальнік выдавецтва адукацыйнай літаратуры Ideanomix.

Дзяніс Пірштук, галоўны распрацоўшчык аддзела аналізу дадзеных (Chief Data Scientist) у кампаніі InData Labs – адным з лідараў у сферах maching learning ды BigData ў Беларусі. InData Labs увайшла ў спіс 100 найбольш перспектыўных кампаній у сферы вялікіх дадзеных паводле версіі часопіса CIOReview.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ва “УКантакце”.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Алесь Аляхновіч· 17 Траўня
Чаму Беларусі патрэбна прыватызацыя?
Чаму Беларусі патрэбна прыватызацыя?
Пяць прычын для прыватызацыі ў Беларусі.
Тарас Тарналіцкі · 15 Траўня
Боль беларускага кіно ў адной інфаграфіцы
Боль беларускага кіно ў адной інфаграфіцы
Ні грошай, ні ўзнагарод.
Рэдакцыя Ідэі · 8 Траўня
Віктар Бабарыка — Новыя беларусы
Віктар Бабарыка — Новыя беларусы
Віктар Бабарыка распавядае пра нізкую канкурэнцыю, дамову з уладай і криптовалютах