Магістрант гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе спецыялізуецца ў гісторыі Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя. Скончыў Ліцэй БДУ, вывучаў гісторыю і паліталогію на гістарычным факультэце БДУ і ў Лейпцыгскім універсітэце ў Германіі. Паходзіць з Палянінавічаў, што ў Магілёўскай вобласці.
Паспяховасць беларускай вышэйшай адукацыі мае вынікаць не толькі з эфектыўнага менеджменту, але і з умення стварыць міфалогію ўніверсітэцкай супольнасці.
У дэбатах пра новыя грошы ўпускаецца гістарычная палітыка, хоць тут адбылася вялікая змена – беларускія рублі сталі бліжэй да нацыянальнага гістарычнага наратыву.
Пошукі асаблівага шляху савецкай гісторыі Беларусі больш легітымізуюць таталітарную ідэалогію, чым тлумачаць мінулае.
Адной з галоўных падзей выбарчай кампаніі стала рэвізія існага слоўніка, які выкарыстоўваецца для асэнсавання беларускай палітыкі. Ці сведчыць гэтая змена пра распад канцэпту “апазіцыі” і вычарпанне “культуры супраціву” ў Беларусі?