Дырэктар Цэнтра новых ідэй
Антон нарадзіўся ў Гомелі, вывучаў міжнародныя дачыненні ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і аналіз фінансавых рынкаў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Працаваў 5 гадоў менеджарам праектаў у сферы ўстойлівага развіцця рэгіёнаў. Цяпер узначальвае аддзел высокіх тэхналогій на Мінскім гадзіннікавым заводзе. Да сфераў яго экспертызы належаць інавацыі, рэгіянальнае развіццё, эканоміка ды гарадская мабільнасць.