Графік, які вычарпальна тлумачыць наколькі лёгка весці бізнес у Беларусі
29 кастрычніка Сусветны банк апублікаваў індэкс Doing Business за 2015 год.
Ілля Шыла, Рыгор Астапеня· 5 Лістапада 2014
infografika_5 (3)Свежыя дадзеныя паказваюць, што Беларусь здолела захаваць сваю 57-ую пазіцыю ў рэйтынгу. Гэта выглядае поспехам, калі ўлічыць, што ў 2007-ым годзе Беларусь займала 129-ае месца. Але шмат хто з нашых суседзяў ужо далёка наперадзе: Латвія знаходзіцца на 23-ым радку, Літва на 24-ым, Польшча на 32-ім. Рэйтынг добра адлюстроўвае беларускія моцныя і слабыя бакі. У катэгорыях “Рэгістрацыя ўласнасці” або “Забеспячэнне выканання кантракту” Беларусь знаходзіцца непадалёк сусветнага лідара – Сінгапуру. У выпадках ж з падключэннем да сістэмы энергазабеспячэння, атрыманнем крэдытаў або міжнароднага гандлю мы выглядаем адсталаю краінаю. Напрыклад, для экспарту тавараў з Беларусі патрэбна 8 дакументаў, а для імпарту 10. У краінах АЭСР у абодвух выпадках патрэбна па чатыры дакументы. Кошт экспарту і імпарту, час даставы нашмат большыя, чым у большасці краінаў свету. Гэта толькі адзін з прыкладаў, дзе паляпшэнні могуць прынесці добрыя вынікі не толькі ў рэйтынгу, але і ў эканоміцы Беларусі.
Падобныя тэмы
Беларусьбізнесрэформы
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Рыгор Астапеня· 11 Ліпеня
Тры прычыны, чаму трэба звольніць міністра Карпенку
Тры прычыны, чаму трэба звольніць міністра Карпенку
Праблема не толькі ў тым, што Ігар Карпенка некампетэнтны, – ён небяспечны для беларускай адукацыі. 
Рыгор Астапеня· 10 Ліпеня
Як Беларусь зарабляе на зняволеных — і чаму гэта дрэнна
Як Беларусь зарабляе на зняволеных — і чаму гэта дрэнна
Тлумачым, як дзяржава ў Беларусі выкарыстоўвае працу зняволеных.
Беларусь — гэта Швейцарыя 36 гадоў таму
Беларусь — гэта Швейцарыя 36 гадоў таму
Гучыць страшна і безнадзейна? Глядзіце нашу інфаграфіку, каб даведацца колькі гадоў аддзяляе Беларусь ад іншых краін і рэгіёнаў.