Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Urban Fellowship

Праграма скіраваная да новых лідарак/лідараў, якія займаюцца развіццём рэгіёнаў ці гарадоў і маюць не болей за 30 гадоў. Тры першыя сесіі праграмы пройдуць у Мінску, а чацвёртая ў Берліне.
Цэнтр новых ідэй · 25 Чэрвеня 2018
Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Urban Fellowship

У межах Belarus Urban Fellowship удзельнікі пабудуюць прафесійныя кантакты з найлепшымі беларускімі адмыслоўцамі ў галіне рэгіянальнага/гарадскога развіцця, пройдуць курс развіцця менеджарскіх здольнасцяў і пазнаёмяцца з айчыннымі лідарамі меркаванняў ды замежнымі дыпламатамі.

Апроч таго, кожны з удзельнікаў будзе мець асабістую лідарскую праграму, распрацаваную пры яе/яго ўдзеле і накіраваную выключна на развіццё яе/яго. Мы чакаем, што Fellows далучацца да стварэння рэйтынга беларускіх гарадоў паводле Цэнтра новых ідэй.

Belarus Urban Fellowship – гэта не адукацыйная праграма, на якой удзельнікі будуць вывучаць пэўныя прадметы, а практычная, накіраваная на развіццё новых лідараў і рэалізацыю іх мэтаў.

Вызначэнне мэтаў і іх выкананне будзе адбывацца на/паміж трыма трохдзённымі сесіямі, якія адбудуцца ў Мінску на пачатку верасня, кастрычніка і лістапада. Пасля паспяховага праходжання трох першых з’ездаў удзельнікі правядуць выніковую сесію ў Берліне, у межах якой яны сустрэнуцца з прадстаўнікамі найлепшых урбаністычных арганізацый, аналітычных цэнтраў і НДА Германіі.

Крытэрыі і адбор:

Праграма Belarus Urban Fellowship скіраваная да прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, акадэмічнай сферы, медыяў і дзяржаўных органаў. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 30 гадоў і стала знаходзяцца ў Беларусі (пражыванне па-за Мінскам будзе перавагай).

Для падачы на ўдзел у праграме патрэбныя толькі два дакументы:

  • Рэзюмэ, у якім будуць выразна зазначаныя дасягненні заяўніка.
  • Матывацыйны ліст.

Заяўкі прымаюцца на belarusurbanfellowship@gmail.com да 15 ліпеня.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Цэнтр новых ідэй · 1 Траўня 2020
Мы пераехалі на newbelarus.vision
Мы пераехалі на newbelarus.vision
Што яшчэ змянілася ў Цэнтры новых ідэй
Цэнтр новых ідэй · 13 Красавіка 2020
Беларусь пасля пандэміі: запрашаем на серыю анлайн-дыскусій
Беларусь пасля пандэміі: запрашаем на серыю анлайн-дыскусій
Пакуль увесь свет змагаецца з каранавірусам, а грамадствы самаізалююцца, мы запускаем серыю анлайн-дыскусій пра змены, якія чакаюць Беларусь.
Цэнтр новых ідэй · 10 Сакавіка 2020
Абвяшчаем прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship
Абвяшчаем прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship
Заяўкі на двухмесячную нерэзідэнтную праграму для маладых даследчыкаў прымаюцца да 1 мая.