Беларусь — гэта Швейцарыя 36 гадоў таму

Гучыць страшна і безнадзейна? Глядзіце нашу інфаграфіку, каб даведацца колькі гадоў аддзяляе Беларусь ад іншых краін і рэгіёнаў.

Алесь Ганчаронак· 5 Ліпеня 2019
Беларусь — гэта Швейцарыя 36 гадоў таму

Адзін з паказнікаў, якім карыстаюцца эканамісты, каб ацаніць, наколькі краіна багатая ці бедная, – гэта валавы ўнутраны прадукт (ВУП). Краіны могуць мець розную колькасць насельніцтва, цэны, таму ВУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасці (ППЗ) прымае пад увагу гэтыя адрозненні і дазваляе дакладней параўноўваць краіны між сабой.

Каб паглядзець, на колькі гадоў Беларусь адстае, я ўзяў беларускі ВУП на душу насельніцтва па ППЗ у 2018-ым годзе і праверыў, у якім годзе іншая краіна ці рэгіён мелі падобны паказнік. Даведацца, на колькі Беларусь апярэджвае некага, таксама можна, калі параўнаць той жа самы беларускі ВУП у 2018-ым з прагнозамі МВФ па краінах і рэгіёнах.

Большасць рэгіёнаў свету (па класіфікацыі МВФ) апярэджвае Беларусь: Група сямі (G7) – на 29 гадоў, Еўрапейскі Саюз – на 22, Усходняя Еўропа – на 7. Паводле прагнозаў МВФ, Блізкі Усход і Паўночная Афрыка дасягнуць ВУП Беларусі (узроўню 2018-га года) толькі праз 3 гады, а Паўднёвая Амерыка праз 6.

Беларусь – гэта Швейцарыя 36 гадоў таму. Менавіта столькі гадоў таму назад, у 1982-ым годзе, ВУП на душу насельніцтва па ППЗ Швейцарыі раўняўся беларускаму ў 2018-ым годзе. Беларусь – гэта Іспанія 21 год таму назад, Літва і Польшча 9 гадоў таму. Паводле прагнозаў МВФ, Сербія дасягне ўзроўню Беларусі 2018-га года праз 2 гады – у 2020, Азербайджан – праз 3, а Македонія – праз 5.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Антон Раднянкоў , Глеб Мартынаў, Іван Шыла· 12 Студзеня 2020
Хто бесіць, дзе жыць і калі жаніцца
Хто бесіць, дзе жыць і калі жаніцца
Адказваем на вашы пытанні – пра карту паляка, перадачу ўлады, пераслед і самых гарачых рэфарматараў.
Каманда Ідэі · 31 Снежня 2019
Што вы больш за ўсё чыталі, глядзелі і слухалі ў 2019-ым
Што вы больш за ўсё чыталі, глядзелі і слухалі ў 2019-ым
У 2019-ым мы добра папрацавалі, і час паказаць, як вы гэта ацанілі.
Алесь Ганчаронак· 16 Кастрычніка 2019
Якія гарады і раёны Беларусі самыя «еўраопнутыя»?
Якія гарады і раёны Беларусі самыя «еўраопнутыя»?
Мы прааналізавалі распаўсюджанасць крамаў самага буйнога гандлёвага сеткавага аператара Беларусі і гатовыя распавесці, якая адміністрацыйная адзінка Беларусі – самая «еўраопнутая».