Інстаграм ці Вконтакте? Як раскруціць свае праекты ў сацыяльных сетках

Дыскусія і лекцыя з лайфхакамі ў Брэсце.

Рэдакцыя Ідэі · 11 Сакавіка
Інстаграм ці Вконтакте? Як раскруціць свае праекты ў сацыяльных сетках

Многія маглі паверыць, што са з’яўленнем сацыяльных сетак усё стане проста: маўляў, людзі там толькі вас і чакаюць. Але насамрэч без грунтоўнага падыходу ў вас не атрымаецца дасягнуць поспеху ці выйсці на сваю аўдыторыю, а пра ваш праект ніхто не даведаецца.

Як сачыць за апошнімі трэндамі ў сацыяльных сетках? Хто ваш брэнд-персона? Якія фарматы выкарыстоўваць і як правільна падаваць інфармацыю ў адпаведных сацыяльных сетках? Пра ўсе складанасці стварэння эфектыўных кампаній у сацыяльных сетках раскажуць медыя-эксперты Франак Вячорка (Радыё “Свабода”) і Іван Шыла (Цэнтр новых ідэй/былы тэлеканал “Белсат”).

Сустракаемся ў Брэсце, 30 сакавіка а 16.30 у офісе “Дзедзіч”. Рэгістрацыя тут. Падзея ў FB і VK.

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Пра лектараў:

Франак Вячорка – эксперт у лічбавых медыях і актывізме. Франак з’яўляецца крэатыўным дырэктарам Беларускай службы радыё “Свабода”, віцэ-прэзідэнтам Digital Communication Network, а таксама кансультантам United States Agency for Global Media.

Іван Шыла – былы менеджер сацыяльных сетак тэлеканала “Белсат” і ўладальнік малога бізнесу. Раней працаваў на радыё “Свабода” і ў газеце “Наша Ніва”. Іван вядзе падкаст Цэнтра новых ідэй.


ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Рэдакцыя Ідэі · 17 Чэрвеня
Адукатарская вечарына “Минобр не звонит”
Адукатарская вечарына “Минобр не звонит”
Закрываем другі сезон падкасту Минобр позвонит вечарынай у Ruin bar!
Дзіяна Ляшкевіч· 10 Чэрвеня
Што чакае Беларусь і як з гэтым жыць
Што чакае Беларусь і як з гэтым жыць
Сабралі ідэі і выклікі для будучыні Беларусі з Belarus Future Unconference 2019.
Рэдакцыя Ідэі · 19 Траўня
Інтэрактыўная дыскусія “Якой будзе Беларусь праз пяць гадоў?”
Інтэрактыўная дыскусія “Якой будзе Беларусь праз пяць гадоў?”
Прэзентацыя Індэкса беларускай будучыні ў Гродне ўжо 27 мая!