Шэрыя кардыналы расейскіх СМІ

Магнаты, залежныя і падпарадкаваныя Крамлю, кансалідуюць медыя-актывы. 
Іна Чанчавік· 15 Красавіка 2014
Шэрыя кардыналы расейскіх СМІ

Згодна з даследваннем расейскага “Камерсанту”, Газпром-Медыя, Яндэкс.ру і Нацыянальная Медыя Група займаюць асноўныя месцы на інфармацыйным рынку Расеі. Апошнія некалькі год гэтыя кампаніі паглынаюць усё болей іншых медыйных сродкаў, часта пры гэтым знішчаючы свабоду слова. Хто стаіць за гэтымі дзеяннямі і каму яны служаць?

Газпром-Медыя і Міхаіл Лесін

KMO_030770_00915_1_t218

Міхаіл Лесін, гендырэктар канцэрна Газпром-Медыя, раней быў міністрам па справах друку, тэлерадыёвяшчання і сродкаў масавых камунікацый. У 90-х ён актыўна займаўся піярам у выбарчай кампаніі Барыса Ельцына, а пазней узначальваў Усерасейскую тэлерадыёкампанію і быў дарадцам Пуціна.

У 2013 годзе ён заняў пасаду кіраўніка Газпром-Медыя і давёў да канца набыццё іншага вялікага медыйнага канцэрну Проф-Медыя. Цяпер да НТВ, ТНТ, Эхо Москвы, НТВ-кино, Rutube.ru і іншых медыя-прадуктаў кампанія далучыла MTV, 2×2, ИДАфиша, Rambler Media.

Карані звальнення Галіны Цімчанкі з пасады галоўнага рэдактара папулярнага незалежнага сайта Lenta.ru варта шукаць у гэтым паглынанні, бо Lenta.ru належыць да холдынгу Афиша-Рамблер-Суп.

Лесін кантралюе не толькі Газпром-медыя, але мае сувязі і з іншым буйным холдынгам.У траўні/маі/ 2009 году ён увайшоў у склад савету дырэктароў кампаніі «Нацыянальныя Тэлекамунікацыі», 51 % актываў якой належаць Нацыянальнай Медыя Групе.

Нацыянальная Медыя Група і Юрый Кавальчук

kowalchuk

Прэса часта называе Юрыя Кавальчука, уладальніка імперыі Нацыянальная Медыя Група, сябрам Пуціна. У 1990-ыя ён з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі супольных прадпрыемстваў Санкт-Пецярбурга і супрацоўнічаў з мэрыяй гораду, прадстаўніком якой быў сённяшні прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Кавальчук з’яўляецца асноўным уладальнікам Банка «Россия», на які нядаўна былі накладзеныя санкцыі ЗША за парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Да банку належыць кантрольны пакет/ дзяржаўнай страхавой кампаніі «СОГАЗ». Пуцін сам выдаў загад, каб гэтая кампанія была аддадзена ва ўласнасць АБ «Россия».

Хоць Кавальчук не ўваходзіць афіцыйна ў кіраўніцтва Нацыянальнай Медыя Групы, ён кіруе ёй праз свае структуры. У групу ўваходзяць Першы канал, Известия, Русская Служба Новостей, Рен ТВ і многія іншыя.

Асаблівай увагі заслугоўвае кампанія Відэа Інтэрнэшнл, якая з’яўляецца зараз асноўным аператарам медыярэкламнага рынку ў Расеі. Абслугоўвае найбуйнейшыя расейскія тэлеканалы ў самой Расеі, Беларусі і Казахстане, а таксама радыёстанцыі, інтэрнэт-рэсурсы, сеткі кінатэатраў.

Яндэкс.ру і Аркадзь Волаж

392123556

Аркадзь Волаж з’яўляецца заснавальнікам, саўладальнікам і гендырэктарам кампаніі «Яндэкс». Паводле часопіса Forbes, ад 2011 г. ён знаходзіцца ў ліку мільярдэраў Расеі.

Гэты магнат застаецца найбольш незалежным у топе медыйнага рынку, хоць і ўтрымлівае цесныя сувязі з кіраўніцтвам Расіі. Волаж уваходзіць у першую сотню прэзідэнцкага спісу рэзерву кіраўнічых кадраў. З траўня 2012 году Яндэкс і Vkontakte прызнаюцца стратэгічнымі прадпрыемствамі ў якасці агульнанацыянальных транслятараў інфармацыі. 11 лютага 2014 года Дзмітрый Мядзведзеў павіншаваў Волажа з юбілеем, звяртаючы ўвагу на яго дасягненні для нацыянальнай ідэі медыя-бізнесу Расеі.

Расейская ІТ-кампанія «Яндэкс», грашовы абарот якой згодна з дадзенымі на 2013 год дасягнуў 27,4 млрд расейскіх рублёў (амаль $760 млн.), знаходзіцца на 4 месцы ў свеце па колькасці апрацаваных запытаў. Накіравана, перад усім, на рускамоўную аўдыторыю. З 2007 году ў Яндэкс уваходзіць сацыяльная сетка прафесіяналаў «Мой круг», а з 2008 да яго належыць другое па велічыні агенцтва банернай рэкламы ў інтэрнэце «Медиа Селлинг».

Такім чынам, большая частка тэлеканалаў, радыёстанцый і нават інтэрнэт знаходзяцца ў руках людзей, якія ў большай ці меншай ступені звязаны з Крамлём. Гэтыя шэрыя кардыналы вырашаюць, што павінны думаць расейцы.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Выбары ў Расеі, чаму абмен палоннымі гэта добра і як там у Эстоніі?
Выбары ў Расеі, чаму абмен палоннымі гэта добра і як там у Эстоніі?
Размаўляем з каардынатарам штаба Навальнага ў Маскве пра выбары і разумнае галасаванне, згадваем Маска і Лукашэнку, а таксама параўноўваем нас і суседзяў.
Рыдван Бары Уркоста (Еўрапейская рада па міжнародных дачыненнях) · 6 Жніўня
Унутры Севастопаля: горад-бунтар наносіць зваротны ўдар
Унутры Севастопаля: горад-бунтар наносіць зваротны ўдар
Самая прарасійская частка Крыма таксама з’яўляецца крыніцай галаўнога болю для Масквы. Ці здолее Крэмль умацаваць свой уплыў у Севастопалі?
Рыгор Астапеня· 3 Жніўня
Ніякай драмы! Тлумачым кожны беларуска-расійскі канфлікт
Ніякай драмы! Тлумачым кожны беларуска-расійскі канфлікт
Тры рэчы, якія варта ведаць пра дачыненні паміж Мінскам і Масквой.