• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Ці здолее Украіна захаваць Крым

    Пуцін хоча сваё Косава.

    Прэс-канферэнцыя Пуціна многімі была прызнаная заднім ходам Крамля, хоць гэта не да канца адпавядае рэчаіснасці. Калі мэтай Пуціна было пакінуць Украіну кульгавай дзяржавай, то ён як раз гэтага дамагаецца і назад не здае.

    Пуцін заявіў, што Расія не плануе далучаць Крым, але дазволіць яму вызначаць свой лёс, а «Расія не будзе перашкаджаць». Прэзідэнт казаў пра прынцып самастанаўлення і прыводзіў у прыклад Косава, балючы ўспамін для расейскага імперыялізму. Логіка паводзінаў Пуціна прыкладна такая: калі Захад дазволіў сабе стварыць паўбандыцкую дзяржаву, то чаму гэтага не можа зрабіць Крэмль.

    Ва ўяўленні Пуціна Крым паўстае Шатландыяй, якая можа самастойна ў рэферэндуме вырашыць аддзяляцца ёй ад Вялікай Брытаніі ці не. Менавіта таму Крэмль будзе спасылацца на звычайныя правілы аддзялення краінаў у Еўропе, абапіраючыся на выпадку Шатландыі ці Косава. Незаконныя лідары Крыму прызначылі рэферэндум на 30 сакавіка.

    Мала хто мае сумнёваў, што Пуцін выйграе гэты рэферэндум. Віна за гэта шмат у чым ляжыць на Кіеве, які больш чым за 20 гадоў незалежнасці мала чаго зрабіў, каб Крым стаў цалкам украінскім. Украінская мова ў аўтаномнай рэспубліцы гэта рэдкасць, Крым наагул жыве ў культурнай і медыйнай прасторы Расіі. Хоць крымскія татары і ўкраінцы складаюць траціну насельніцтва Крыму, не варта чакаць цудаў. Пуціну не трэба ўжываць зброі, каб выйграць рэферэндум. А тое, што Крым будзе функцыянаваць па тых жа прынцыпах, што Абхазія ці Паўднёвая Асеція мала пужае Крэмль.

    Справу пагаршае той факт, што ў Крыму няма асаблівых бізнэс-інтарэсаў, там няма алігархаў, выжыванне якіх залежала б ад прыналежнасці аўтаномнай рэспублікі да Ўкраіны. Гэтым Крым адрозніваецца ад іншых частак Усходняй Украіны. Гэтая аўтаномная рэспубліка застаецца датацыйнай і нават эканамічны ўзровень Расіі для яе выглядае вельмі прыстойным. Пуцін, дарэчы, сказаў учора, што Крэмль прызначыць фінансавую дапамогу Крыму. Частку грошаў натуральна раскрадуць, але частка пойдзе на падтрымку ўзроўню жыцця. Можна не сумнявацца, што грошаў будзе дастаткова, каб задаволіць крымскіх расіян, якія найбольш зарабляюць здачай кватэраў у летні перыяд.

    У вайсковым плане Ўкраіна не мае чым пагражаць Расіі. Ейнае войска хоць і выглядае буйным на паперы, у рэчаіснасці мае бюджэт каля 2 млрд $, а абсталяванне захоўваецца ў неадпаведным стане. 150 000 жаўнераў зараз праходзяць службу ў войску, але многія жаўнеры не захочуць ісці на вайну з Расіяй. Захад, сыходзячы з рацыянальнасці сваіх інтарэсаў, не бачыць сэнсу аказваць вайсковую дапамогу Ўкраіне. Тым болей, што  ўкраінскія вайскоўцы абралі шлях неўжывання зброі. Цяжка патрабаваць ад Захаду вайсковай дапамогі, калі сам за зброяй у руках не бароніш сваю краіну.

    Захад можа зрабіць аддзяленне Крыму ад Расіі вельмі дарагім. Апроч візавых і кропкавых эканамічных санкцыяў, ёсць сэнс замарозіць South Stream і іншыя энергетычныя праекты. Паколькі Ўкраіна сама наўрад ці здольная супрацьпаставіць сябе Расіі, то лёс Крыму будзе шмат у чым залежыць ад адэкватнасці дзеянняў Захаду.

    Здымак: Business Insider

    ПаказацьСхаваць каментары