Рэйтынг беларускіх гарадоў

паказвае шматгранную рэчаіснасць беларускіх гарадоў у трох вымярэннях

Мы не імкнемся “прысароміць” найгоршыя гарады і “пахваліць” найлепшыя — Цэнтр новых ідэй хоча, хутчэй, павялічыць зацікаўленасць грамадства рэгіянальнымі праблемамі і ўзмацніць экспертную дыскусію.

Малюнак горада
  • Насельнічтва беларускіх гарадоў

    дэмаграфічная ўстойлівасць

  • Эканоміка беларускіх гарадоў

    стан эканомікі

  • Якасць жыцця ў беларускіх гарадах

    якасць жыцця

  • Натуральны прырост
  • Прадукцыйны ўзрост
  • Заробкі
  • Мясцовыя бюджэты
  • Беспрацоўе
  • Інвестыцыі ў асноўны капітал
  • Колькасць дактароў
  • Колькасць злачынстваў
  • Колькасць студэнтаў

Цісніце на горад, каб паглядзець усе паказнікі

Методыка

Ідэя найлепшага горада

Для нас найлепшым горадам з’яўляецца той, жыццё ў якім адначасова ўстойлівае і дынамічнае. У ім чалавек мае большыя шанцы на нараджэнне, на атрыманне вышэйшай адукацыі, на знаходжанне высокааплатнай працы, на карыстанне сацыяльнымі паслугамі высокай якасці.

Малюнак горада з сучаснай архітэктурай
Малюнак кола агляду з горадам на заднім плане

Наіўна кажучы, найлепшы — гэта горад, у якім хочацца правесці ўсё жыццё

Абраныя дзевяць паказнікаў рэйтынга адлюстроўваюць, безумоўна, нашае ўяўленне пра найлепшы горад. Пры гэтым некаторыя паказнікі не знайшлі свайго адлюстравання ў рэйтынгу, напрыклад, культурнасць гарадоў, стан інфраструктуры ці якасць кіравання, бо мы не знайшлі адпаведнага колькаснага індыкатара. Болей за тое, распрацоўка экалагічнага індыкатара заняла ў нас больш за тыдзень, але ён не быў у выніку ўключаны, паколькі афіцыйныя дадзеныя па экалогіі занадта расплывістыя (замест гэтага мы “аштрафавалі” два гарады з найвялікшымі выкідамі). Але нягледзячы на ўсе праблемы, мы імкнуліся стварыць якасны і празрысты рэйтынг.

У наш рэйтынг увайшлі толькі тыя гарады, якія маюць больш за 100 тысяч чалавек, – у іх жыве больш за палову беларускага насельніцтва і яны з’яўляюцца значнымі паліт-эканамічнымі акторамі. Гэта не значыць, што гарады з 20 ці 70 тысячамі жыхароў не могуць быць добрымі, але іх роля ў Беларусі невялікая і будзе станавіцца ўсё меншай, таму яны выключаныя з рэйтынга. Магчыма, у наступных выпусках мы зробім аналіз большай колькасці гарадоў, але ў нулявой версіі рэйтынга мы вырашылі спыніцца на тых гарадах, якія сапраўды вялікія паводле беларускіх мерак.

Метад вылічэнняў

Мальнак калькулятара

Натхненнем для падрыхтоўкі гэтага рэйтынга паслужылі глабальныя прыклады, прыклады суседніх краін і Рэйтынг гарадоў Беларусі, складзены дзесяцігоддзе таму. Усе яны даследуюць па вялікім рахунку тыя ж рэчы, што і Рэйтынг беларускіх гарадоў, хоць заходнія прыклады ўсё ж у стане ахапіць больш сфераў і валодаюць большым масівам статыстычных звестак.

Хоць падобныя індэксы змяншаюць бачны памер інфармацыі, у практыцы ўнутры рэйтынга знаходзіцца вялікая колькасць статыстычных дадзеных, якія ў рэшце рэшт і вызначаюць месца кожнага горада ў рэйтынгу. Ніжэй мы падаем тлумачэнні выбару дзевяці паказнікаў паводле трох вымярэнняў.

  • Дэмаграфічная ўстойлівасць
  • Натуральны прырост на тысячу жыхароў
  • Доля людзей, якія перакрочылі прадукцыйны век, ад агульнай колькасці насельніцтва
  • Стан эканомікі
  • Намінальны налічаны сярэднемесячны заробак
  • Узровень зарэгістраванага беспрацоўя
  • Доля ўласных даходаў у мясцовых бюджэтах
  • Сярэдні паказнік інвестыцый у асноўны капітал на тысячу жыхароў за 5 гадоў
  • Якасць жыцця
  • Колькасць злачынстваў на тысячу жыхароў
  • Колькасць студэнтаў дзённай формы навучання на тысячу жыхароў
  • Колькасць лекараў на тысячу жыхароў
  • Экалагічны штраф за звышвялікую колькасць шкодных выкідаў
Паказнік 1

Натуральны прырост на тысячу жыхароў

Абгрунтаванне:

натуральны прырост паказвае дэмаграфічныя перспектывы горада, якія не залежаць ад яго прывабнасці для мігрантаў з іншых гарадоў. Пры гэтым, зважаючы на сумнеўную дакладнасць дадзеных аб міграцыі з або ў беларускія гарады, мы абапіраемся ў даследаванні толькі на паказнік натуральнага прыросту.

Крыніца:

Белстат, “Естественное движение населения по Республике Беларусь за 2017 год” (звесткі за 2017 год).

Пажаданы накірунак:

рост

Паказнік 2

Доля людзей, якія перакрочылі прадукцыйны век, ад агульнай колькасці насельніцтва

Абгрунтаванне:

гарады з вялікай доляй пажылога насельніцтва вымушаныя прысвячаць больш рэсурсаў сацыяльным пытанням і валодаюць меншым эканамічным дынамізмам.

Крыніца:

Белстат, “Статистический ежегодник Брестской области 2017”; “Статистический ежегодник Витебской области 2017”; “Статистический ежегодник Гомельской области 2017”; “Статистический ежегодник Гродненской области 2017”; “Статистический ежегодник Могилёвской области 2017”; “Статистический ежегодник Минской области 2017”; “Статистический ежегодник города Минска 2017” (дадзеныя за 2016 год).

Пажаданы накірунак:

змяншэнне

Паказнік 3

Намінальны налічаны сярэднемесячны заробак

Абгрунтаванне:

узровень заробкаў выразна сведчыць, наколькі гэты горад эканамічна паспяховы і прывабны для фінансава амбітных людзей.

Крыніца:

Белстат, “Социально-экономическое развитие регионов Республики Беларусь (январь-декабрь 2017 г.)” (дадзеныя за 2017 год).

Пажаданы накірунак:

рост

Паказнік 4

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя

Абгрунтаванне:

хоць да беларускага падліку беспрацоўных могуць быць пытанні, узровень зарэгістраванага беспрацоўя сведчыць пра агульную сітуацыю на рынку працы – істотныя не толькі самыя лічбы, але і параўнанне паміж гарадамі.

Крыніца:

Белстат, “Социально-экономическое развитие регионов Республики Беларусь (январь-декабрь 2017 г.)” (дадзеныя за 2017 год).

Пажаданы накірунак:

змяншэнне

Паказнік 5

Доля ўласных даходаў у мясцовых бюджэтах

Абгрунтаванне:

самастойнасць мясцовых бюджэтаў паказвае, наколькі гарады эканамічна ўстойлівыя. Паколькі большасць гарадоў-стотысячнікаў самадастатковыя, гэты паказнік, хутчэй, пеналізуе тыя гарады, што не пакрываюць свае бюджэты ўласнымі даходамі.

Крыніца:

Министерство Финансов, “Бюллетень об исполнении местных бюджетов за 2017 год” (дадзеныя за 2017 год)

Пажаданы накірунак:

рост

Паказнік 6

Сярэдні паказнік інвестыцый у асноўны капітал на тысячу жыхароў за 5 гадоў

Абгрунтаванне:

памер інвестыцый сведчыць аб эканамічнай актыўнасці ў рэгіёне (хоць, канешне, з лічбаў інвестыцыяў складана зразумець, наколькі яны якасныя: ці будуць яны служыць доўгатэрміноваму росту ці стануць доўгам з марнымі шанцамі сплаты).

Крыніца:

Рэгіянальныя сайты Белстата, “Инвестиции в основной капитал”, (дадзеныя за 2013-2017) (Мінск, Мінскі раён, Магілёў, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна)

Пажаданы накірунак:

рост

Паказнік 7

Колькасць злачынстваў на тысячу жыхароў

Абгрунтаванне:

кожны чалавек хоча жыць у бяспечным асяроддзі, дзе яму і яго маёмасці нічога не пагражае.

Крыніца:

Белстат, “Статистический ежегодник Брестской области 2017”; “Статистический ежегодник Витебской области 2017”; “Статистический ежегодник Гомельской области 2017”; “Статистический ежегодник Гродненской области 2017”; “Статистический ежегодник Могилёвской области 2017”; “Статистический ежегодник Минской области 2017”; “Статистический ежегодник города Минска 2017” (дадзеныя за 2016 год).

Пажаданы накірунак:

змяншэнне

Паказнік 8

Колькасць студэнтаў дзённай формы навучання на тысячу жыхароў

Абгрунтаванне:

як бы мы не ставіліся да беларускай вышэйшай адукацыі, яна застаецца галоўным інструментам вырошчвання чалавечага капіталу – матора сусветнай эканомікі. Тыя гарады, у якіх гэты капітал расце, праўдападобна і будуць бенефіцыярамі гэтага росту.

Крыніца:

звесткі прадстаўленыя Міністэрствам адукацыі.

Пажаданы накірунак:

рост

Паказнік 9

Колькасць лекараў на тысячу жыхароў

Абгрунтаванне:

даступнасць дактароў сведчыць аб развіцці сістэмы аховы здароўя і яе здольнасці аказваць самыя складаныя медыцынскія паслугі.

Крыніца:

Рэгіянальныя сайты Белстата, “Обеспеченность населения практикующими врачами по городам и районам” (Магілёў, Мінск, Мінскі раён, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна)

Пажаданы накірунак:

рост

Паказнік *

Экалагічны штраф за звышвялікую колькасць шкодных выкідаў

Абгрунтаванне:

хімічныя прадпрыемствы, размешчаныя ў Наваполацку і Мазырскім раёне, з’яўляецца найвялікшымі крыніцамі шкодных выкідаў у атмасферу ва ўсёй краіне. Таму ў межах вымярэння “Якасць жыцця” мы аднялі па 50 балаў ад вынікаў абодвух гарадоў.

Крыніца:

Белстат, “Охрана окружающей среды в Республике Беларусь 2018” (дадзеныя за 2017 год)

Пажаданы накірунак:

змяншэнне

Кожны індыкатар мае аднолькавую вагу ў агульным выніку – і гэта, безумоўна, спрашчэнне. Аднак, мы ідзем на яго, каб забяспечыць празрыстасць і яснасць нашага даследавання. Тым болей, што ў рэшце рэшт усе аспекты важныя, каб горад па праву мог лічыцца найлепшым.

Пры гэтым усё ж дэмаграфічная ўстойлівасць, паводле нашай методыкі, мае ў два разы меншае значэнне, чым стан эканомікі, і ў паўтара разы меншае значэнне, чым якасць жыцця. Гэта звязана з тым, што мабільнасць людзей унутры краіны мае менш абмежаванняў, чым паміж рознымі краінамі, таму недахопы горада ў колькасці нараджэнняў могуць лёгка кампенсавацца міграцыяй з іншых гарадоў.

Вынікі паводле кожнага паказніка выраўненыя па шкале ад 0 да 100 балаў паводле формулы y=(x−min)/(max−min), дзе

  • x – гэта канкрэтны паказнік (напрыклад, памер заробку ў гэтым горадзе);
  • min – мінімальны паказнік сярод усіх гарадоў,
  • max – максімальны паказнік сярод усіх гарадоў,
  • y – гэта адпаведны вынік па шкале ад 0 да 100, які і ўносіўся ў рэйтынг.

Паглядзіце, як робіцца шкала, на прыкладзе:

Натуральны прырост у 2017

  • На 1000 чалавек
  • Вынік паводле формулы
-3 -2 -1 1 2 4 3 0 Брэст Гродна Салігорск Пінск Мазыр Мінск Ліда Гомель Баранавічы Магілёў Віцебск Бабруйск Наваполацк Барысаў Орша 0 20 40 80 100 60 Брэст Гродна Салігорск Пінск Мазыр Мінск Ліда Гомель Баранавічы Магілёў Віцебск Бабруйск Наваполацк Барысаў Орша
Малюнак фабрых ды заводаў з брудным дымам

Апроч таго, у дачыненні да Наваполацка і Мазыра выкарыстаны “экалагічны штраф” у 50 балаў, паколькі іх хімічныя прамысловасці з’яўляюцца крыніцамі анамальна вялікіх выкідаў шкодных рэчываў. Агульны вынік рэйтынга не выпрастоўваўся, а з’яўляецца сумай усіх паказнікаў.

Амаль ва ўсіх выпадках мы выкарыстоўвалі звесткі за адзін год (за апошні з даступнымі дадзенымі). Адзіным выключэннем з’яўляюцца інвестыцыі ў асноўны капітал. Іх узровень у гарадах часта змяняецца паводле прыярытэтаў уладаў, таму ў гэтым выпадку мы выкарыстоўвалі сярэдні паказнік за пяць гадоў.

Пэўнай праблемай пры стварэнні рэйтынга беларускіх гарадоў быў статус Барысава, Оршы, Мазыра, Салігорска і Ліды, паколькі яны маюць статус горада раённага падпарадкавання (а не абласнога), таму некаторыя дадзеныя ў іх збіраюцца на ўзроўні ўсяго раёна, а не горада. Мы доўга думалі, якім чынам кампенсаваць гэты недахоп, але ў практыцы ручное выпраўленне дадзеных магло б зменшыць празрыстасць даследавання. Таму мы проста дадаем адзнаку, калі выкарыстоўваем дадзеныя па раёне, каб Вы бралі гэта ў разлік пры вывучэнні вынікаў рэйтынга.

Дапамажыце нам

Стварэнне камбінаваных індыкатараў, як гэты рэйтынг, гэта заўсёды пэўны кампраміс у методыцы даследавання. Але ў нашым пілотным выпуску мы не здолелі знайсці ўсіх кампрамісаў, якія б мы хацелі пабачыць, таму не ўсе пажаданыя індыкатары трапілі ў рэйтынг. Магчыма, што нам не хапіла Вашых ідэй, таму мы вас ласкава просім адказаць на некалькі пытанняў (адказваць на ўсе з іх неабавязкова).

Перайсці да гугл-формы
Малюнак дошкі з формай для апытання і алоўкам

“Новыя лінзы” для нашых гарадоў

Будучыня належыць гарадам. У іх ужо жыве больш за палову насельніцтва Зямлі, менавіта гарады (а не краіны) усё часцей канкуруюць за інвестараў. Гарадскія адміністрацыі маюць выдатныя магчымасці вырашаць многія сацыяльныя праблемы – ад беднасці да адукацыі – паколькі бачаць іх бліжэй і лепш разумеюць.

Малюнак павялічальнага шкла, праз якое бачна горад
312 429 480

Сярэдняя колькасць балаў гарадоў з трох частак Беларусі

Было б хлуснёй сказаць, што ўсё гэта датычыць Беларусі. Але таксама наіўна верыць, што нашыя гарады не канкуруюць паміж сабой, напрыклад, за памер дзяржаўных інвестыцый. Болей за тое, “пад вадой” адбываюцца некантраляваныя дзяржавай змены. Дадзеныя паказваюць: нягледзячы на тое, што ўлады стрымліваюць свабоду гарадоў і канкурэнцыю паміж імі, гарады развіваюцца па-рознаму.

Дзяржаўная палітыка ўраўнавання ўсіх спрыяе таму, што наша мысленне пра беларускія гарады можа адставаць ад рэчаіснасці. Часта колькасць жыхароў успрымаецца як адзнака пэўнай моцы горада, абласныя гарады як роўныя паміж сабой, а калісьці дынамічныя гарады, як Орша, дагэтуль успрымаюцца як важныя для эканомікі.

Насамрэч лічба насельніцтва Гомеля і Магілёва не робіць гэтыя гарады другім і трэцім. Многія буйныя гарады, як Бабруйск ці Орша, выразна адстаюць у развіцці. А абласныя гарады не роўныя паміж сабой – Гродна і Брэст відавочна больш дынамічныя і ўстойлівыя за Гомель, Магілёў і Віцебск. Гэта не значыць, што розніца паміж “абласнікамі” як паміж раем і пеклам, але яна існуе і, хутчэй за ўсё, будзе павялічвацца.

Акуляры

Нам патрэбныя “новыя лінзы”, праз якія мы будзем глядзець на беларускія гарады. У рэшце рэшт рэйтынг беларускіх гарадоў не мае на мэце паказаць, як трэба рэфармаваць рэгіёны, а павялічыць нашае разуменне іх дынамікі.

Павялічальнае шкло

Пяць тыпаў беларускіх гарадоў

Цісніце на групу, каб даведацца пра яе болей

Іконка вышэйшай лігі

Вышэйшая ліга

Мінск, Гродна і Брэст

Іконка маладых і прамысловых

Маладыя і прамысловыя

Салігорск, Наваполацк і Мазыр

Іконка адстаючых

Адстаючыя абласныя цэнтры

Віцебск, Магілёў і Гомель

Іконка чацвёртага эшалона

Чацвёрты эшалон

Баранавічы, Пінск і Ліда

Іконка аўтсайдэраў

Аўтсайдары

Бабруйск, Барысаў і Орша

Параўнанне 15 найбуйнейшых беларускіх гарадоў па дзевяці паказніках у трох вымярэннях (дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі, якасць жыцця) дазваляе разбіць іх на пяць груп.

Падрябязней пра методыку рэйтынга

Даволі чакана, што Мінск заняў першае месца, але больш увагі павінна быць прысвечана Гродну, якое аказалася нечакана блізка да сталіцы. Дэмаграфічна Гродна – найлепшы горад у Беларусі. Яго насельніцтва наймаладзейшае і нараджае найбольш дзяцей, тут нізкая злачыннасць, гэта другі студэнцкі горад у Беларусі з найбольш колькасцю дактароў адпаведна колькасці жыхароў. У меншай ступені гэта ўсё можна сказаць пра Брэст. Аднак стан эканомікі Мінска ў параўнанні з усімі іншымі гарадамі настолькі добры, што кампенсуе ўсе страты.

0 100 200 300 400 500 600 700 Мінск Гродна Брэст Салігорск Гомель Віцебск Наваполацк Магілёў Мазыр Пінск Ліда Баранавічы Барысаў Бабруйск Орша Рэйтынг беларускіх гарадоў агульная колькасць балаў Звесткі: уласныя падлікі паводле афіцыйных дадзеных

Мазыр складана назваць маладым, але прасунутая прамысловасць аб’ядноўвае яго з двума іншымі гарадамі. У іх усіх знаходзяцца найважнейшыя для сённяшняй эканомікі дзяржаўныя прадпрыемствы: “Беларуськалій” і нафтаперапрацоўчыя заводы. Вакол іх і дзякуючы ім развіваюцца заможныя гарады. Аднак, яны ўсё яшчэ моцна адстаюць па якасці жыцця. У выпадку, калі Салігорск і Наваполацк яе палепшаць, то ў гарадоў “вышэйшай лігі” з’явяцца сур’ёзныя канкурэнты (адставанне Мазыра ўсё ж куды большае).

Дарэчы, ва ўсім рэйтынгу аўтар дазволіў сабе паўплываць на дадзеныя толькі ў выпадку “маладых і прамысловых”, вінсарызаваўшы дадзеныя Салігорска, Наваполацка і Мазыра паводле паказніка інвестыцый (зраўняў іх з іншым найвышэйшым вынікам – Мінскам). Індыкатар інвестыцый у гэтых гарадах звышвысокі, дзякуючы выдаткам у прамысловасці. Таксама Мазыр і Наваполацк атрымалі “экалагічны штраф” за найвялікшыя выкіды шкодных рэчываў.

0 100 200 300 400 500 600 700 Мінск Гродна Брэст Салігорск Гомель Віцебск Наваполацк Магілёў Мазыр Пінск Ліда Баранавічы Барысаў Бабруйск Орша Рэйтынг беларускіх гарадоў агульная колькасць балаў Звесткі: уласныя падлікі паводле афіцыйных дадзеных

Безумоўна, Віцебск, Магілёў і Гомель застаюцца прывабнымі для многіх беларусаў, пра што сведчыць міграцыйны рост колькасці жыхароў – усё ж гэта буйныя гарады з параўнальна вялікімі рынкамі. Але натуральны прырост ва ўсіх трох у сярэднім каля нуля. Віцебск, Магілёў і Гомель маюць выразна замала інвестыцыяў і ў параўнанні з Брэстам і Гроднам не выглядаюць такімі ж “цэнтрамі жыцця”, саступаючы ім па ўсіх вымярэннях: дэмаграфічнай устойлівасці, стану эканомікі і якасці жыцця.

Інвестыцыі ў асноўны капітал сярэдні паказчык за 2013-2017, млн рублёў на тыс. чалавек Звесткі: уласныя падлікі паводле афіцыйных дадзеных 0 0,5 1 1,5 2 Гродназ раёнам Брэстз раёнам Магілёўз раёнам Віцебскз раёнам Гомельз раёнам

Ліда, Пінск і Баранавічы мімікруюць пад свае абласныя цэнтры, саступаючы ім каля 50 % у агульным рэйтынгу. Гэтыя гарады складана назваць паспяховымі, але і на назву цалкам дэпрэсіўных яны не цягнуць. Напрыклад, па дэмаграфічным вымярэнні Пінск трэці ў Беларусі, але па эканамічным найгоршы ва ўсёй краіне. Гэта даволі ўстойлівы чацвёрты эшалон беларускі гарадоў.

0 100 200 300 400 500 600 700 Мінск Гродна Брэст Салігорск Гомель Віцебск Наваполацк Магілёў Мазыр Пінск Ліда Баранавічы Барысаў Бабруйск Орша Рэйтынг беларускіх гарадоў агульная колькасць балаў Звесткі: уласныя падлікі паводле афіцыйных дадзеных

Калі Баранавічы, Пінск і Ліда цягнуцца за заходнімі абласнымі цэнтрамі, то гэтыя тры гарады бліжэй да ўсходніх. Бабруйск, Барысаў і Орша маюць найгоршыя вынікі сярод 15 беларускіх гарадоў-стотысячнікаў. Орша мае найгоршы паказнік у 7 з 10 катэгорый. Хоць у выпадку Барысава ўсё ж гэтыя паказнікі не настолькі балючыя. Маючы сталіцу на адлегласці менш за сто кіламетраў, нескладана мець доступ да яе дактароў ці нават рынку працы.

0 100 200 300 400 500 600 700 Мінск Гродна Брэст Салігорск Гомель Віцебск Наваполацк Магілёў Мазыр Пінск Ліда Баранавічы Барысаў Бабруйск Орша Рэйтынг беларускіх гарадоў агульная колькасць балаў Звесткі: уласныя падлікі паводле афіцыйных дадзеных

Патэрн з усходу на захад

У Беларусі час ад часу можна пачуць мантру аб розніцы паміж усходам і захадам Беларусі. Аднак даследаванні паказваюць, што ў палітычным ці культурным сэнсах гэты падзел неактуальны. Рэлігійны падзел мог бы мець значэнне, але беларусы па вялікім рахунку – атэістычная нацыя. Калі паглядзець на колькасць злачынстваў, дык іх колькасць аднолькавая што ў Гродне, што ў Гомелі. Ды і наагул падзел на ўсход і захад паўстаў толькі дзякуючы кароткатэрміновау падзеленаму існаванню нашай краіны ў дзвюх розных дзяржавах у першай палове ХХ стагоддзя.

Цыркуль вымярае адлегласць з усходу на захад Беларусі

Безумоўна, пэўная ментальная розніца можа існаваць – у рэшце рэшт ва Усходняй Беларусі паміж заключэннем шлюбу да нараджэння дзіця праходзіць усяго толькі месяц, а ў Заходняй – 11. Але не варта гэтую ментальную розніцу гіпербалізаваць. Куды большая розніца існуе ва ўзроўні развіцця. З 15 даследаваных гарадоў два выглядаюць выразна дэпрэсіўнымі – Орша і Бабруйск, і яны знаходзяцца на ўсходзе Беларусі. Баранавічы, “найгоршы” горад у рэйтынгу з Заходняй Беларусі, выглядае на іх фоне досыць выйгрышна.

Калі паглядзець на абласныя цэнтры, то Гродна і Брэст значна апярэджваюць Віцебск, Гомель і Магілёў. Натуральны прырост усходніх абласных цэнтраў каля 0, у заходніх каля 4 чалавек (на 1000 насельніцтва), пры гэтым у апошніх жыхары маладзейшыя. У заробках ці беспрацоўі розніца не такая вялікая, але ў Брэсце і Гродне ў паўтара раза больш інвестыцыяў. Па якасці ж жыцця Віцебск, Гомель і Магілёў нязначна саступаюць заходнім абласным цэнтрам.

Калі аб’яднаць паказнікі даследаваных гарадоў усходніх абласцей (Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай) і заходніх (Брэсцкай і Гродзенскай), то відаць, што сярэдні паказнік усходу (тры абласныя цэнтры з Бабруйскам, Оршай, Мазыром і Наваполацкам) на чвэрць ніжэйшы за заходні (два абласныя цэнтры з Баранавічамі, Пінскам і Лідай).

Хіба не варта чакаць, што Беларусь можа стаць дзяржавай двух гатункаў (захад з аднаго боку і ўсход з другога) ці тое, што Беларусь “пачне дыхаць толькі адным лёгкім”. Але ўсход краіны працягвае адставаць – гэта дакладна будзе мець наступствы для ўсёй Беларусі.

Пра стваральніка

Рыгор Астапеня – заснавальнік і старшыня Цэнтра новых ідэй. Увосень Рыгор бароніць сваю доктарскую дысертацыю ў Варшаўскім універсітэце. Яго электронная пошта: ryhor.astapenia@gmail.com

Аўтар Рэйтынгу беларускіх гарадоў Рыгор Астапеня

Падзякі

Падзякі Антону Раднянкову

Антону Раднянкову

за размовы пра беларускія гарады

Падзякі Алесю Крату

Алесю Крату

за дапамогу пры працы са звесткамі

Падзякі Ігару Яноўскаму

Ігару Яноўскаму

за цудоўны дызайн і малюнкі

Усім іншым людзям, якія выдаткавалі хоць мінімум свайго часу, каб абмеркаваць гэты рэйтынг

Без вас гэты рэйтынг быў бы горшым