• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Наступствы ўкраінскага крызісу: слабая еднасць Еўропы

    Пад вонкаваю еднасцю ў адказ на крызіс ва Украіне дзяржавы-чальцы ЕЗ падзяляюцца на групоўкі паводле поглядаў на Расею. 

    Еўропа цяпер знаходзіцца паміж молатам і кавадлам. Каб пераадолець выпрабаванне, выкліканае анексіяй Крыму, еўрапейцы мусяць аб’яднацца вакол глабальных задачаў, а не падзяліцца ў выніку асіметрычнага ўплыву Расеі на ЕЗ. У мінулым стасункі з Расеяй заўжды былі адным з самых спрэчных пытаннем у замежнай палітыцы ЕЗ. За апошнія пяць гадоў адрозненні паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі, абумоўленыя геаграфіяй, гісторыяй, а таксама інтарэсамі эканомікі і бяспекі, памяншаюцца. Аднак крызіс ва Украіне патэнцыйна можа падарваць няўстойлівую еднасць Еўропы, абваствыць існыя праблемы паміж краінамі-чальцамі ЕЗ і стварыць новыя.

    Цяпер ЕЗ, каторым кіруе так званы Веймарскі Трохкутнік – Францыя, Германія і Польшча, захоўвае еднасць у дачыненні да ўкраінскага крызісу. Аднак агульная лінія тым не менш ляжыць на хісткім падмурку, паколькі, як гэта часта здараецца ў замежнай палітыцы ЕЗ, адлюстроўвае толькі мінімальны агульны базіс. 21 сакавіка Еўрапейскі Савет паставіў перад Еўрапейскаю Камісіяй задачу падрыхтаваць “трэцюю хвалю” мэтавых санкцыяў супраць расейскай эканомікі. Аднак гэта, як падаецца, не перашкодзіла Пуціну далей дэстабілізаваць сітуацыю ва Усходняй Украіне. Такім чынам ЕЗ стаіць перад складаным выбарам што рабіць далей. Пачынаецца разлад, з’яўляюцца групоўкі краінаў ЕЗ з уласнымі поглядамі на Расею.

    З аднаго боку знаходзяцца краіны Балтыі, Польшча і Швецыя, якія настойваюць на дзёрзкім адказе, нягледзячы на тое, што некаторыя з гэтых краінаў моцна залежаць ад расейскага газу. Пакуль што яны пагадзіліся на стрыманую агульную рэакцыю ад імя ЕЗ. Аднак, калі сітуацыя пагоршыцца, яны, хутчэй за ўсё, будуць яшчэ мацней настойваць на шырокіх санкцыях.

    На другім баку застаюцца Кіпр, Грэцыя, Італія і Іспанія, якія ў рознай ступені эканамічна звязаныя з Расеяй і пабойваюцца рабіць крокі, якія могуць выклікаць рызыку для іх павольнага аднаўлення. Для Італіі Расея таксама важны энэргетычны і гандлёвы партнёр. Грэцыя і асабліва Кіпр традыцыйна з’яўляюцца паплечнікамі Расеі. Кіпр – гэта асобны выпадак з-за вялікіх інвестыцыяў Расеі, турызму і таго факту, што амаль два адсоткі жыхароў грэцкага Кіпру – расейцы. Краіны Цэнтральнай Еўропы, такія як Славакія (працуе над новай газавай дамовай з Расеяй), Венгрыя (нядаўна падпісала кантракт з “РосАтамам” на павелічэнне магутнасці атамнай электрастанцыі Пакс удвая) і Балгарыя (працуе над сваім адрэзкам Паўднёвага Патоку) таксама хацелі б пазбегнуць антаганізму з Расеяй.

    Вялікая тройка знаходзіцца недзе пасярэдіне. Францыя і Вялікабрытанія прызнаюць эфектыўнасць санкцыяў і не выключаюць магчымасці ўвесці іх, калі не будзе іншых варыянтаў. Аднак яны настойваюць на прынцыпе “роўнага болю”, то-бок усе краіны-ўдзельніцы ЕЗ мусяць у аднолькавай ступені ахвяраваць сваімі спецыфічнымі эканамічнымі інтарэсамі, звязанымі з Расеяй. Нямеччына, ключавая краіна з-за яе эканамічнай важнасці для Расеі, усё яшчэ вагаецца. Германія сур’ёзна пераглядае свой падыход да Расеі, традыцыйна заснаваны на супрацоўніцтве, і пакуль невядома, чым гэта скончыцца. Пытанне санкцыяў можа падзяліць нямецкую палітычную сістэму і нават унесці разлад у вялікую кааліцыю хрысціянскіх дэмакратаў і сацыял-дэмакратаў.

    Не толькі эскалацыя канфлікту з Расеяй можа прывесці да новых напругаў паміж удзельнікамі ЕЗ. Насамрэч спроба Расеі знайсці дыпламатычнае вырашэнне канфлікту можа стацца ў такой жа ступені разбуральнай. Некаторыя краіны-ўдзельніцы лічаць мемарандум Лаўрова, які акрэсліў умовы і чаканні Расеі (федэралізацыя Украіны, рэканструкыя ўраду ў Кіеве, нейтралітэт і некаторыя іншыя) добрым кампрамісам ці, прынамсі, былі гатовыя ў пэўнай ступені прыняць заяву Расеі, што яна мусіць уплываць на ўнутраныя справы Украіны. Іншыя лічаць гэта капітуляцыяй перад Расеяй. Калі ЕЗ усур’ёз думае пайсці на кампраміс у будучыні, ён мусіць ужо сёння абмеркаваць варыянты і прыняць агульную пазіцыю. З іншага боку, калі ЕЗ не будзе падрыхтаваны, ягоная еднасць можа пахіснуцца падчас перамоваў з Расеяй.

    ПаказацьСхаваць каментары