Усё, што трэба ведаць пра злачыннасць у Беларусі

Тры пункты, шэсць графікаў – усё як мы любім. 

Рыгор Астапеня· 24 Ліпеня 2019
Усё, што трэба ведаць пра злачыннасць у Беларусі

Злачыннасць змяншаецца, але ў гэтым няма нічога асаблівага

Прыхільнікі Ігара Шуневіча пасля таго, як ён абвесціў аб сваёй адстаўцы, пачалі казаць пра змяншэнне колькасці злачынстваў як пра адзін з паказнікаў паспяховасці былога міністра. Сапраўды, колькасць злачынстваў пры Шуневічу зменшылася: у 2012 годзе, калі Шуневіч заступіў на пасаду, былі зарэгістраваныя 102 тыс. злачынстваў, у 2018 – 84 тыс. 


Праблема толькі ў тым, што злачынстваў станавілася ўсё менш і да Шуневіча. Праўдападобна, іх колькасць будзе змяншацца і пасля яго. У большасці краінаў свету адбываецца падзенне ўзроўню злачыннасці – дастаткова прасачыць іх дынаміку на ўсход ці на захад ад Беларусі: там адбывалася тое ж самае, што і ў нашай краіне, але без Шуневіча. 



Беларусы пераважна крадуць

Сярод усіх злачынстваў, на якія ідуць беларусы, найбольш распаўсюджаныя крадзяжы: іх доля ў агульнай колькасці злачынстваў складае крыху больш за траціну. Але адметна, што іх колькасць з года ў год істотна змяншаецца. У тым жа 2012-ым годзе крадзяжы складалі больш за палову ўсіх злачынных дзеянняў.


Па вялікім рахунку, колькасць усіх злачынстваў у свеце альбо змяншаецца, альбо застаецца прыкладна такой жа. Адзіным выключэннем з’яўляюцца кіберзлачынствы – іх колькасць з 2017-га па 2018-ты вырасла ў паўтара раза


Найбольш злачынстваў у Бабруйскім раёне, а найменш – у Іванаўскім

Калі глядзець на ўзроўні абласцей, то па колькасці злачынстваў на адну тысячу жыхароў лідарскае месца займае Мінская вобласць. А калі зірнуць на ўзровень раёнаў, то найбольш злачынстваў у рэгіёнах, што размешчаныя на ўсход ад сталіцы.


Найменшай жа колькасцю злачынстваў вылучаюцца пераважна заходнія раёны. Дарэчы, Беларусь выглядае сапраўды вялікай краінай, калі ўзяць пад увагу, што злачынствы ў самым крымінальным раёне здараюцца цягам года ажно ў пяць разоў часцей, чымся ў самым спакойным раёне.  



ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Маша Сума , Таня Кавалёнак , Глеб Мартынаў, Дзіяна Ляшкевіч, Рыгор Астапеня· 20 Студзеня 2020
20+ лепшых падкастаў, якія варта паслухаць у 2020-ым годзе
20+ лепшых падкастаў, якія варта паслухаць у 2020-ым годзе
Каманда і вядоўцы падкастаў Цэнтра новых ідэй раяць найлепшыя шоу, якія варта дадаць у свой плэйліст.
Антон Раднянкоў , Глеб Мартынаў, Іван Шыла· 12 Студзеня 2020
Хто бесіць, дзе жыць і калі жаніцца
Хто бесіць, дзе жыць і калі жаніцца
Адказваем на вашы пытанні – пра карту паляка, перадачу ўлады, пераслед і самых гарачых рэфарматараў.
Рыгор Астапеня· 9 Снежня 2019
Слава Вакарчук пра ўкраінскія рэформы, Беларусь і свой шлях у палітыку
Слава Вакарчук пра ўкраінскія рэформы, Беларусь і свой шлях у палітыку
“Ідэйны падкаст” – цяпер і па-ўкраінску!