Як перастаць шкадаваць сябе і пачаць развіваць бізнес

Сустрэча з экспертам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.
· 12 Лютага 2015
Як перастаць шкадаваць сябе і пачаць развіваць бізнес

Справаздача з мерапрыемства тут.

Праект “Новыя ідэі для Беларусі” працягваецца! Ужо менш чым праз два тыдні чакаем вас на наступнай сустрэчы: “Keep Calm and Do Business: як перастаць шкадаваць сябе і пачаць развіваць свой бізнес?”. Бізнесоўцам, стартаперам і маладым прафесіяналам павінна быць асабліва цікава.

Мерапрыемства абдудзецца ў аўторак, 24 лютага а 19:00 у Галерэі “Ў”. На гэты раз наш спікер – менеджэр Групы падтрымкі прыватнага бізнесу Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Беларусі Дзяніс Шаўрук.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця мае афіцыйнае прадстаўніцтва ў Беларусі з 1994 года. Банк займаецца фінансаваннем прыватных беларускіх кампаній, а таксама рэалізуе інфраструктурныя, энергетычныя і экалагічныя праекты ў супрацы з уладамі. За сваю гісторыю ЕБРР прыцягнуў у Беларусь больш за € 1,5 млрд. інвестыцый, толькі актуальныя праекты рэалізуюцца на суму больш за € 160 млн. Дзяніс Шаўрук займаецца праектным бізнес-кансалтынгам, зоны яго экспертызы – бізнес-стратэгія, фінансавы менеджмент, каштоўныя паперы і інвестыцыйныя даследаванні.

Дзяніс спыніцца на выбітных кейс-стадзі праектаў ЕБРР у Беларусі, падзеліцца ўласным досведам у галіне кансалтынгу малога і сярэдняга бізнесу, а таксама раскажа, як беларускія кампаніі могуць выкарыстаць перадавы еўрапейскі досвед і рэсурсы ЕБРР у Беларусі. У гасцей таксама будзе магчымасць задаць уласныя пытанні выступоўцу пасля лекцыі.

Сустрэча ў “Фэйсбуку” і “вКонтакте”.

P.S. Справаздачу з мінулай дыскусіі чытайце тут.

 

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Сітуацыя з фруктовай гарбатай, МоваФэст і скандал на заводзе Луч
Сітуацыя з фруктовай гарбатай, МоваФэст і скандал на заводзе Луч
Усе тры тэмы звязаны з мовай, але паўсюль усе па-рознаму.
Зміцер Лысюк· 7 Лютага 2020
Чаму дзяржава павінна лезці ў сем’і
Чаму дзяржава павінна лезці ў сем’і
Беларусі, як і любой іншай дзяржаве, патрэбныя моцныя сем’і, але пытанне ў тым, як яна павінна ім дапамагаць. 
Антон Раднянкоў , Глеб Мартынаў, Іван Шыла· 12 Студзеня 2020
Хто бесіць, дзе жыць і калі жаніцца
Хто бесіць, дзе жыць і калі жаніцца
Адказваем на вашы пытанні – пра карту паляка, перадачу ўлады, пераслед і самых гарачых рэфарматараў.