Беларусы ў сіліконавай даліне

Дырэктар распрацоўкі EPAM Systems у ЗША Антон Томчанка аб поспехах беларускіх інжынераў у краіне Intel, Google і індыйскіх праграмістаў.
· 8 Красавіка 2015
Беларусы ў сіліконавай даліне

Справаздача з мерапрыемства тут.

Aнлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на адкрытую размову з Антонам Томчанкам – дырэктарам распрацоўкі EPAM Systems у ЗША, які наведвае Беларусь з Каліфорніі.

Публічная лекцыя “Беларусы ў Сіліконавай даліне” адбудзецца ў суботу, 18 красавіка а 19:00 у бізнес-клубе “Imaguru”.

Брэнд EPAM добра вядомы ў СНД і становіцца пазнавальным за мяжой. EPAM Systems – адзін з найбуйнейшых ІТ-вытворцаў Беларусі, па ўсім свеце на яе працуюць больш за 14 тысяч чалавек. Кампанія прапануе паслугі па распрацоўцы, тэставанні і падтрымцы праграмнага забеспячэння для буйных спажыўцоў. Сярод кліентаў беларускага гіганта – банкі, тэхналагічныя кампаніі, анлайн-крамы, буйныя сеткі рытэйла, фармакалагічныя канцэрны і г.д. У 2012 годзе EPAM размясціў свае акцыі на Нью-Ёркскай фондавай біржы, з таго часу кошт адной акцыі павялічыўся з $16 да $61. Кампанія стабільна ўваходзіць у першыя радкі міжнародных рэйтынгаў, побач з такімі гігантамі як LinkedIn, Cognizant ды Facebook. За апошнія тры гады колькасць працаўнікоў штаб-кватэры EPAM Systems у Амерыцы вырасла ў пяць разоў з 200 да 1000 чалавек і працягвае павялічвацца.

Як дабіцца поспеху на насычаным рынку ў іншай краіне? Як шукаць кліентаў і што патрабуе сённяшні рынак IT? Якія канкурэнтныя перавагі ёсць сёння ў беларускага праграміста ў свеце? Product development services – гэта прыгожая назва для аўтсорсу ці не? Антон Томчанка распавядзе, як EPAM пачынаў распрацоўваць у Злучаных Штатах, з якімі выклікамі сустрэўся, і як з імі змагаўся. Вы даведаецеся, што ўвогуле сёння патрэбна сусветнаму ІТ рынку, як заваёўваць кліентаў і чаму для інжынера шлях з Мінска да Сан-Францыска насамрэч значна прасцей і цікавей, чым падаецца. Выступоўца таксама спыніцца на лепшых кейс-стадзі кампаніі ў ЗША, а пасля з задавальненнем адкажа на пытанні аўдыторыі.

Рыхтуйцеся да дыскусіі і прыемнай размовы за келіхам віна пасля выступу.

Мерапрыемства ў ФБ

Мерапрыемства ў ВК

Інфармацыйная падтрымка: Logo dev.by new

Пра другое мерапрыемства праекту «Новыя ідэя для Беларусі», якое таксама адбудзецца на наступным тыдні глядзіце тут.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Рэдакцыя Ідэі · 8 Траўня
Віктар Бабарыка — Новыя беларусы
Віктар Бабарыка — Новыя беларусы
Віктар Бабарыка распавядае пра нізкую канкурэнцыю, дамову з уладай і криптовалютах
Рэдакцыя Ідэі · 23 Кастрычніка 2017
Жыццё пасля смерці. Што заменіць нафту?
Жыццё пасля смерці. Што заменіць нафту?
Запрашаем на гутарку з выбітным расійскім экспертам у галіне нафты і газу.
Рэдакцыя Ідэі · 20 Верасня 2017
Reshape 2017 – Framing the Future of Belarus
Reshape 2017 – Framing the Future of Belarus
Мы рыхтуем канферэнцыю, на якую вы дакладна павінны трапіць!