Як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе? ЦНІ абвяшчае конкурс эсэ сярод беларускай моладзі

Апішы сваю ідэю для будучыні краіны ў фармаце эсэ да 15 сакавіка

Рэдакцыя Ідэі · 10 Лютага 2020
Як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе? ЦНІ абвяшчае конкурс эсэ сярод беларускай моладзі

Будучыня Беларусі, мякка кажучы, туманная: мала хто верыць, што мы станем паспяховай краінай у найбліжэйшым часе. Наколькі б правамерным не быў такі падыход, ён насамрэч небяспечны. Ён забівае амбіцыі маладых людзей і ідэі, якія маглі б зрабіць Беларусь больш адкрытай і заможнай.

Каб супрацьстаяць гэтаму, Цэнтр новых ідэй абвяшчае конкурс эсэ “Беларусь 2030: як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе?” Удзельніцы і ўдзельнікі павінны абраць адну ідэю, якая, на іх думку, дапаможа Беларусі стаць краінай-лідарам Усходняй Еўропы, і апісаць яе ў фармаце эсэ.

Хто можа ўдзельнічаць?

Маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.

Як паўдзельнічаць?

Сваё эсэ трэба аформіць у дакумент фармату .doc/.docx і адправіць файл на электронную скрыню ideaby.org@gmail.com з пазнакай “Беларусь 2030” да 15 сакавіка. Мы прымаем тэксты на беларускай або рускай мовах. Памер эсэ – да 500 словаў. У дакуменце пазначце, калі ласка, свае імя і прозвішча, узрост, нумар мабільнага тэлефона ды месца вучобы або працы.

Хто будзе ацэньваць эсэ?

Працы будзе ацэньваць журы, у якое ўвойдуць прадстаўнікі Цэнтра новых ідэй і партнёрскіх арганізацый.

Што атрымаюць пераможцы?

Траіх пераможцаў конкурсу мы ўзнагародзім падарункамі падчас Belarus Future Unconference 2020, якая адбудзецца ў Мінску напрыканцы мая. Акрамя таго, мы апублікуем найлепшыя эсэ на сайце Цэнтра новых ідэй.

Таксама для аўтараў і аўтарак 10 найлепшых прац мы зладзім аднадзённы майстар-клас у Мінску. Ён будзе складацца з дзвюх частак: першую мы прысвяцім рэформам, патрэбным Беларусі, а другую – публічным выступам. Пасля гэтага ўдзельнікаў і ўдзельніц чакае візіт у прадстаўніцтва адной з міжнародных арганізацый у Беларусі ці ў адну з замежных амбасадаў.

Па любых пытаннях звяртайцеся на пошту ideaby.org@gmail.com.

Падобныя тэмы
беларусь2030конкурс
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Рэдакцыя Ідэі · 17 Чэрвеня 2019
Адукатарская вечарына “Минобр не звонит”
Адукатарская вечарына “Минобр не звонит”
Закрываем другі сезон падкасту Минобр позвонит вечарынай у Ruin bar!
Рэдакцыя Ідэі · 19 Траўня 2019
Інтэрактыўная дыскусія “Якой будзе Беларусь праз пяць гадоў?”
Інтэрактыўная дыскусія “Якой будзе Беларусь праз пяць гадоў?”
Прэзентацыя Індэкса беларускай будучыні ў Гродне ўжо 27 мая!
Рэдакцыя Ідэі · 14 Траўня 2019
Belarus Future Unconference-2019
Belarus Future Unconference-2019
Запрашаем на галоўную антыканферэнцыю вясны!