Панэльная дыскусія пра досвед беларускіх прафесіяналаў

Як у Беларусі можна ствараць сучасную архітэктуру, генетыку і нават квір-фэсты.
Каманда Ідэі · 20 Траўня 2016
Панэльная дыскусія пра досвед беларускіх прафесіяналаў

1 чэрвеня, серада

19:00-21:00

Бізнес-клуб Imaguru, вул. Фабрыцыуса 4 (ст.м. Інстытут Культуры)

Уваход вольны (патрэбна рэгістрацыя)

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на мерапрыемства, на якім тры маладыя прафесіяналы раскажуць, як яны працуюць у галінах, пра якія звычайна кажуць, што іх у Беларусі няма. “Рабі так, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто”. Як у іх атрымалася дасягнуць поспеху? Чым яны займаюцца і як зрабіць так, каб такіх, як яны, стала больш? Чаму ў іх варта павучыцца ўсім нам?

Нашы спікеры:

Анна Казлова, генетык, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту. Генетыка made in Belarus — як вырасціць беларуса 2.0?

Анна распавядзе, як інфармацыя пра гены беларускіх спартоўцаў дапамагае нам заваёўваць медалі, ды і ці ёсць увогуле будучыня ў беларускай генетыцы?

Анна Лок, арганізатарка квір-кінафестываля “Дотык”. Арт-фэсты ў суперсавецкай Беларусі.

Анна ведае, як паспяхова дамаўляцца з савецкімі ўстановамі і прывабліваць неабыякавую аўдыторыю — нават калі ты працуеш з такімі неадназначнымі тэмамі, як сексуальнасць ды гендар.

Іван Краўцоў, архітэктар, арт-дырэктар “Бюро 35”. Як будаваць у Мінску не горш, чым у Амстэрдаме?

Іван адкажа на пытанне, ці можна будаваць у Беларусі, як у Еўропе, і як. Ды і чаму, калі чыноўнікі хочуць пабудаваць прыгожа, усё роўна атрымліваецца “дом Чыжа”?

Рыхтуйце пытанні і прыходзьце! Як заўсёды мы абяцаем прыемную кампанію, цікавых суразмоўцаў,  жывую гутарку — і келіх віна!

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў Facebook і ВК.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Каманда Ідэі · 7 Снежня 2016
Відэа-трансляцыя канферэнцыі «Aдукацыя як права чалавека»
Як мадэрнізоўваць беларускую адукацыю, каб яна адпавядала выклікам ХХІ стагоддзя, апавядуць эксперты з Галандыі, Польшчы і Беларусі. 
Антон Раднянкоў· 9 Чэрвеня 2016
Як у Беларусі займацца генетыкай, архітэктурай і квірам?
Маладыя прафесіяналы расказваюць пра свае прыгоды ў не зусім стандартных для нашай краіны сферах (+ відэа-бонус).
Каманда Ідэі · 31 Снежня 2015
10 артыкулаў, якія вы найбольш чыталі ў 2015
Матэрыялы, якія вы маглі прапусціць і іх варта адпрацаваць у часе навагодніх святаў.