Тры ўрокі для Беларусі: Славакія, Грузія, Малдова

Разам з лепшымі аналітыкамі краіны будзем шукаць правільны падыход да рэфармавання Беларусі на падставе вопыту Славакіі, Малдовы і Грузіі
Рэдакцыя Ідэі · 5 Красавіка 2016
Тры ўрокі для Беларусі: Славакія, Грузія, Малдова

Найлепшыя беларускія эксперты ўпэўненыя: каб развівацца, Беларусі патрэбныя рэформы. Рэдакцыя анлайн-часопіса “Ідэя” падзяляе гэты погляд і запрашае на адкрытую панэльную дыскусію “Тры ўрокі для Беларусі: Славакія, Грузія, Малдова”.

Лекцыя адбудзецца ў пятніцу, 22 красавіка, а 19:00 у бізнес-клубе Imaguru. Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.

Што маецца на ўвазе, калі кажуць пра рэформы? Навошта яны Беларусі? Як іх праводзіць і якога выніку чакаць?

Госці “Ідэі” распавядуць пра тры знакавыя прыклады рэформаў: у Славакіі, Грузіі ды Малдове. У якой сітуацыі апынуліся ўлады гэтых краін напярэдадні рэформаў? З якімі праблемамі сутыкнуліся рэфарматары? Чаму ў Славакіі рэформы атрымаліся, а ў астатніх – не зусім? Які шлях абярэ Беларусь?

Эксперты абмяркуюць рэформы, неабходныя для будучыні Беларусі: якім быць ураду (моцны парламент ці моцны прэзідэнт?); ці варта ісці ў ЕС (і што рабіць з ідэяй нейтралітэту?); што змянялася ў стаўленні да рэформаў пасля распаду СССР? І якім чынам Беларусі пабудаваць стабільную палітычную сістэму ў складаных эканамічных абставінах?

Панэль:

  • Палітычныя рэформы: як іх успрымалі 20 гадоў таму, і як – сёння? Стас Гарэлік, эксперт часопіса “Ідэя”.
  • Славакія – Беларусь здаровага чалавека. Аляксандр Аўтушка-Сікорскі, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.
  • Рэформы ў Малдове і Грузіі: як Беларусі не наступіць на тыя ж граблі. Сяргей Чалы, эканамічны аглядальнік.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Рэдакцыя Ідэі · 10 Лютага
Як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе? ЦНІ абвяшчае конкурс эсэ сярод беларускай моладзі
Як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе? ЦНІ абвяшчае конкурс эсэ сярод беларускай моладзі
Апішы сваю ідэю для будучыні краіны ў фармаце эсэ да 15 сакавіка
Алесь Аляхновіч· 2 Студзеня
Як падтрымаць грамадства падчас рэформ?
Як падтрымаць грамадства падчас рэформ?
Віцэ-прэзідэнт CASE Belarus Алесь Аляхновіч тлумачыць тры рэчы, якія трэба зрабіць ужо цяпер, каб падтрымаць уразлівыя групы насельніцтва.
Дзіяна Ляшкевіч· 30 Снежня 2019
Наталля Зубарэвіч: Беларускія рэгіёны не апусцяцца да ўзроўню расійскіх
Наталля Зубарэвіч: Беларускія рэгіёны не апусцяцца да ўзроўню расійскіх
Шэсць ідэй з Reshape 2019 аб рэгіянальнай няроўнасці.