Ці працуе прасямейная палітыка ў Беларусі?

Беларусы пачалі нараджаць больш дзяцей, але іншыя сямейныя праблемы не зніклі.
Арцём Ткачук· 29 Лістапада 2016
Ці працуе прасямейная палітыка ў Беларусі?

Ужо не першае дзесяцігоддзе сямейныя каштоўнасці беларусаў перажываюць не найлепшыя часы, а гвалтоўнае зніжэнне нараджальнасці прымусіла ўлады надаць падтрымцы сем’яў прыярытэтнае значэнне. Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі Беларусі называе адраджэнне інстытута сям’і і сямейных каштоўнасцяў “адной з першасных задач дэмаграфічнай палітыкі”.

Указ прэзідэнта № 46 прыняты яшчэ ў 1998 годзе акрэслівае асноўныя захады прасямейнай палітыкі. Падтрымка сямейнага бізнесу, вырашэнне жыллёвых праблемаў і дапамога тым, хто ў патрэбе, накіраваныя на “забеспячэнне ўмацавання сацыяльна-эканамічных умоваў жыццядзейнасці сям’і”. Паспрабуем прыгледзецца да кожнага з захадаў і ацаніць іх уплыў на беларускія сужэнствы.

Крэдытаванне і частковае субсідаванне будаўніцтва і набывання жылля

Паляпшэнне жыллёвых умоваў насельніцтва заўсёды займала цэнтральнае месца ў прасямейнай палітыцы ўладаў. У 2005-2010 гадах беларусы актыўна станавіліся ў чаргу і спадзяваліся атрымаць ільготнае жыллё, але апошняя пяцігодка астудзіла энтузіястаў.

Агульная колькасць тых, хто змог палепшыць свае жыллёвыя ўмовы, паступова змяншалася, і праграма будаўніцтва на 2016-2020 гады замацавала гэты трэнд. Жыллёвая праграма няўмольна курчыцца і робіцца даступнай толькі для тых, хто нараджае дзяцей. Як мінімум да 2020 тут нічога не зменіцца.

26,36 м2 і 27,3 м2 – менавіта столькі жыллёвай плошчы прыходзіцца на аднаго чалавека сёння і мае прыходзіцца ў 2020 годзе.

 

Паляпшэнне жыллёвых умоваў насельніцтва
Create column charts

Будаўніцтва жылля ў Беларусі
Create line charts

Падтрымка сямейнага прадпрымальніцтва і фермерства

За апошнюю пяцігодку агульная колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў вагалася на хвалях беларускай лібералізацыі. Статыстыку не дазволілі сапсаваць арандатары нерухомасці і прыватныя будаўнікі – за пяць гадоў з’явілася яшчэ 28 тыс. новых прадстаўнікоў гэтых прафесіяў. Менавіта гэтыя адмыслоўцы кампенсавалі раптоўны сыход гандляроў, якія не змаглі пераадолець сертыфікатны бар’ер.

Рэшта сямейнага бізнесу застаецца па-за межамі сур’ёзнасці. Хоць колькасць фермераў, канешне, і вырасла на 65 %, але прыватныя сельскія гаспадары дагэтуль не перакрочылі парог у 1 % ад колькасці ўсіх сямейных прадпрымальнікаў. Падобная сітуацыя датычыць ІП, занятых у адукацыі, ахове здароўя ці гатэльным бізнесе.

Але ўсё ж 37-е месца Беларусі ў рэйтынгу Doing Business яшчэ раз падкрэсліла – каб нівеляваць уплыў крызісу, застаецца паляпшаць дзелавы клімат. Разам з рэштай дробнага і сярэдняга бізнесу найбольш прадпрымальныя сем’і працягваюць карыстацца дабротамі лібералізацыі.

Дапамога сем’ям з дзецьмі ў нястачы

Фонд сацыяльнай аховы насельніцтва (ФСАН) застаецца галоўным інструментам пераразмеркавання грошай для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей. За апошнюю пяцігодку агульны пул сродкаў павялічыўся ў пяць разоў, а частка, з якой выдзяляюцца сямейныя дапамогі, – амаль у шэсць разоў. Але тэмп нарошчвання бюджэту фонду крочыў наўздагон за высокай інфляцый і ні ў якім разе яе не апярэджваў.

У 2014 годзе ў бюджэце ФСАН з’явілася новая графа прыбыткаў – датацыі з рэспубліканскага бюджэту на пакрыццё выплат сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. На наступны год фонд атрымаў гэтых датацый у чатыры разы больш. У 2016 годзе аб’ём датацый быў захаваны, але фінансавае становішча прымусіла падзяліцца даплатамі з дзяржаўнымі службоўцамі на пенсіі, асабліва заслужанымі перад рэспублікай, – вайскоўцамі на пенсіі ды іх сем’ямі. Відавочна, што рост даходаў ФСАН не пакрываў растучых выдаткаў, а таму быў падключаны непасрэдна бюджэт.

 

Колькасць ІП па відах эканамічнай дзейнасці
Create column charts

Дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва
Create column charts

Дык ці спрацавалі папярэднія намаганні?

З 2010, за выключэннем 2012 года, штогод у Беларусі заключалі больш за 80 тыс. шлюбаў і гэта абсалютны гістарычны рэкорд. Атрымоўваецца нават слабых вынікаў дзяржаўнай прасямейнай палітыкі было дастаткова, каб неяк падштурхнуць людзей да гэтага важнага кроку. Але адначасова з гэтым амаль прапарцыйна павялічылася і колькасць разводаў, а таму застаецца зрабіць выснову, што прасямейная палітыка мала паўплывала на моц сужэнскіх саюзаў. Але гэта не галоўнае.

 

Шлюбы і разводы
Create line charts

У адрозненні ад колькасці разводаў, за апошнія 5 гадоў улады змаглі спыніць імклівае змяншэнне колькасці насельніцтва. І высокая нараджальнасць адыграла пры гэтым важную, але не галоўную ролю. Разам з рэштай Еўропы беларускае грамадства працягвае імкліва старэць.

Калі падчас мінулай пяцігодкі колькасць дзяцей павялічылася на 127 тыс., дык пенсіянераў паболела ажно на 219 тыс. Атрымоўваецца, што праблемы інстытута сям’і не зніклі, але гэтая беларуская сям’я пачала нараджаць больш дзяцей.

 

Натуральны спад/прырост насельніцтва
Create line charts
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Глеб Ляпейка· 19 Жніўня
Як у Беларусі вырашаюць праблему смецця – і чаму гэтых дзеянняў мала
Як у Беларусі вырашаюць праблему смецця – і чаму гэтых дзеянняў мала
Перапрацоўка смецця – гэта добра, але не чароўная таблетка ад усіх праблем.
Тры галоўныя праблемы, з якімі сутыкаюцца людзі з інваліднасцю ў Беларусі
Тры галоўныя праблемы, з якімі сутыкаюцца людзі з інваліднасцю ў Беларусі
У 2016-ым Беларусь ратыфікавала Канвенцыю ААН па правах людзей з інваліднасцю, якіх у нас больш за паўмільёна. Гэта быў крок наперад, але дагэтуль хібаў хапае.
Зміцер Лысюк· 7 Лютага
Валоданне і продаж зброі ў Беларусі: ці патрэбная лібералізацыя?
Валоданне і продаж зброі ў Беларусі: ці патрэбная лібералізацыя?
Пяць адказаў, чаму гэтага рабіць не трэба і чаму ў найбліжэйшай будучыні не будзе зменаў.