Пяць урокаў кампаніі “вядучых кандыдатаў” у Еўрапейскі парламент

Аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях піша пра абранне Жана-Клёда Юнкера і "ціхую рэвалюцыю" у еўрапейскім кіраванні.
Еўрапейская рада па міжнародных дачыненнях · 11 Ліпеня 2014
Пяць урокаў кампаніі “вядучых кандыдатаў” у Еўрапейскі парламент

Прызначэнне Жана-Клёда Юнкера прэзідэнтам Еўрапейскай Камісіі адзначыла канец другой стадыі ціхай трансфармацыі структураў і палітыкі Еўрапейскага Звязу. З моманту заканчэння выбараў у Еўрапарламент у траўні, палітычныя сем’і і ўрады гандляваліся і спрачаліся наконт новага кіраўніка камісіі. Іх перамовы прадэманстравалі эфект палітызаванасці арганізацыяў ЕЗ і яго палітыкі, а таксама новы ўзор міжурадавасці ў ЕЗ, які Пётр Бурас назваў “ціхай рэвалюцыяй”.

Кампанія “шпітцэнкандыдатэнаў”, у якой усе асноўныя партыі вылучалі свайго кандыдата на пасаду прэзідэнта Еўракамісіі перад тым, як сталі вядомыя вынікі галасавання, з’яўляецца контррэвалюцыяй у арганізацыйнай палітыцы. Кандыдатура прэзідэнта Еўракамісіі вылучаецца Еўрапейскім Саветам. Да 2004 года, традыцыйны падыход да абрання прэзідэнта заключаўся ў двухпартыйным пагадненні наконт адзінага кандыдата паміж ключавымі краінамі вакол франка-нямецкага цэнтра. Аднак у 2004 годзе лідары Еўрапейскай Народнай Партыі (ЕРР) зладзілі пераварот. У той год кураўнікі партыі паспяхова правялі перамовы перад сустрэчай Еўрапейскага Савета і дамовіліся паставіць свайго кандыдата кіраваць Еўрапейскай Камісіяй, адкінуўшы папярэдні адзіны падыход.

Праз дзесяць год, пасля двух прэзідэнцкіх тэрмінаў кандыдата ад ЕРР Жузэ Мануэля Барозу, лідар сацыял-дэмакратаў Марцін Шульц стаў ініцыятарам кампаніі “шпітцэнкандыдатэн” і ўзначаліў бунт еўрапейскіх сацыял-дэмакратаў і фракцыі сацыял-дэмакратаў у Еўрапарламенце супраць перавароту ЕРР. У 2013 сацыял-дэмакраты абвесцілі Шульца “шпітцэнкандыдатам” – партыя абрала яго кандыдатам у кіраўнікі Еўракамісіі. Лібералы і зялёныя таксама прапанавалі ўласных кандыдатаў, прымусіўшы ЕРР вылучыць свайго фаварыта, такім чынам звязаўшы ім рукі ў манеўрах унутры Еўрапейскага Савета. Гэта была першая стадыя “ціхай рэвалюцыі”. Яна сапраўды была ціхай: уся рыторыка і грамадская ўвага былі скіраваныя на папулярную прапанову ўзмацніць дэмакратыю ў Еўропе, даўшы выбарцам шанец абіраць таго, хто будзе ўзначальваць выканаўчы орган ЕЗ.

Другая стадыя рэвалюцыі пачалася з базарных размоваў паміж партыямі і ўрадамі пасля замацавання ЕРР як найбуйнейшай фракцыі ў новаабраным Еўрапейскім парламенце. Вядома, гэтыя размовы суправаджаліся неабходнай шуміхай парламенце, публічнай расстаноўкай і перарасстаноўкай урадаў, аналітыкай і плёткамі ў медыях. Фракцыі сацыял-дэмакратаў і ЕРР зарыентаваліся хутка, заявіўшы аб шанцах Юнкера заваяваць большасць галасоў, што выклікала раздражненне ва ўрадах краінаў-удзельніцаў, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам ЕРР. Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран выказаў агульную заклапочанасць, не пагадзіўшыся з кандыдатураю Юнкера на падставе недастатковай кваліфікацыі і парушэння паўнамоцтваў Еўрапейскага Савета. Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель зрабіла спробу пашырыць спрэчкі, назваўшы Юнкера адзіным добрым кандыдатам сярод некалькіх іншых. Прэм’ер-міністры Швецыі і Галандыі паспрабавалі наладзіць адносіны з Кэмэранам, заручыўшыся падтрымкай Мэркель. У выніку, катэгарычнасць Кэмэрана, непахіснасць чальцоў Еўрапарламенту ад ЕРР і рашучасць Юнкера не адступаць пакінулі Мэркель толькі адзін варыянт. Яна мусіла цалкам падтрымаць кандыдатуру Юнкера.

У гэты момант спрэчкі перайшлі з асобы кандыдата на пытанні праграмы. Гэта прадэманстравала іншы аспект рэвалюцыі “шпітцэнкандыдатаў”: неабходнасць набраць галасы з-за палітычнага падзелу зрабіла ўвесь пакет вышэйшых еўрапейскіх пасадаў прадметам гандлю. У выніку сацыял-дэмакрат можа атрымаць прэзідэнцтва ў Еўрапейскім Савеце і пасаду высокага прадстаўніка ў межах дамоўленасці аб абранні Юнкера прэзідэнтам камісіі. Больш за тое, чальцы сходу сацыял-дэмакратаў, пры падтрымцы прэм’ер-міністра Італіі Матэа Рэнцы і прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, аддалі свае галасы ў абмен на абяцанне, што іх найважнейшыя палітычныя пытанні будуць пастаўленыя на парадак дня на наступнай камісіі. Такім чынам, спіс справаў Еўрапейскага Савета пашырыўся, але ў той жа час рыторыка стала мякчэйшай, каб дзяржавы-ўдзельніцы не выйшлі з гульні. У гэтым працэсе некаторыя ўлюбёныя пытанні Кэмэрана былі абмежаваныя, і брытанскі прэм’ер не змог стаяць за іх да канца, бо ён не хацеў ісці на кампраміс у вылучэнні кандыдата.

Гэтая стадыя скончылася, калі Юнкер быў вылучаны аднагалосна, апроч галасоў Венгрыі і Брытаніі, з далейшым абраннем Еўрапейскім парламентам 16 ліпеня. Гэты працэс і яго вынікі будуць мець важнае значэнне пры пераразмеркаванні ўлады ў ЕЗ:

• “Шпітцэнкандыдаты” застануцца. На наступных выбарах праз 5 год, ніводная палітычная група не ўступіць у кампанію так недарэчна, як яны гэта зрабілі падчас перадвыбарчай кампаніі ў 2014. Унутры палітычных сем’яў барацьба за права быць лідуючым кандыдатам стане яшчэ больш напружанай. Прымаючы да ўвагі вагу голасу Нямеччыны ў еўрапейскай палітыцы, падаецца малаверагодным, што зноў з’явяцца два кандыдаты, якія змогуць выступіць у наўпроставым эфіры нямецкага тэлебачання без перакладу. Таксама паслявыбарчая палітычная гульня ў 2019 можа прынесці яшчэ большы падзел, калі большасці ў парламенце і ў савеце не дасягнуць згоды.

• Палітычны стыль вялікай кааліцыі сам па сабе не выклікае расчаравання і крытыкі з боку еўраскептыкаў, антыеўрапейскіх партыяў і груповак. Тое, што дзве найбуйнейшыя палітычныя сям’і ўвязаліся ў працэс “шпітцэнкандыдатаў” не з’яўляецца паказнікам еўрапейскай дэмакратыі ў цэлым, прымаючы да ўвагі “Politikverdrossenheit” шматлікіх выбарцаў (“палітычнае расчараванне”, яшчэ адзін нямецкі тэрмін, які можа пранікнуць у еўра-ангельскую мову ў бліжэйшыя гады) і іх нізкую ацэнку палітыкаў і палітычных арганізацыяў. Будуць патрэбныя больш адкрытыя і актыўныя дэбаты аб Еўропе, як у Еўрапарламенце, так і за яго межамі, каб кантраляваць рост антыеўрапейскага папулізму.

• Рэфармаванне працы камісіі ў часы цяжкага палітычнага выбару запатрабуе моцнага прэзідэнта. Юнкер можа не стаць такім не таму, што не здольны, а таму, што ён сутыкнецца з жорсткімі ўмовамі. У яго не будзе адкрытага мандату, дзяржавы-ўдзельніцы будуць аказваць на яго моцны ціск, не ў апошнюю чаргу звязаны з тым, што яны захочуць збалансаваць відавочны трыумф Еўрапарламенту ў працэсе вылучэння кандыдатаў. У сваю чаргу, Парламент будзе карыстацца любой магчымасцю, каб нагадаць Юнкеру сваю ролю ў ягоным прызначэнні, і будзе спрабаваць узмацніць увагу Еўрапейскай камісіі да пытанняў і ідэяў, вылучаных парламентам у значна большай ступені, чым гэта было пры Камісіі Барозу. Упартасць Юнкера, якую ён праявіў падчас кампаніі, можа прывесці яго да імкнення да незалежнасці ад абодвух групаў, але ціск на яго застанецца моцным.

• Верагоднасць прагрэсу ў аб’яднанні працы Еўрапейскай камісіі дзеля пераадолення адвольнага і неэфектыўнага падзелу паўнамоцтваў, каб даць месца 28 камісіянерам, невялікая. Дзяржавы-ўдзельніцы заблакуюць рэформы такога кшталту, а гэта азначае, што наступны высокі прадстаўнік не будзе мець перавагі ў выглядзе больш скаардынаваных структураў. Інструменты вонкавай палітыкі ЕЗ, хутчэй за ўсё, застануцца ў шматлікіх руках, каардынацыя паміж якімі будзе занадта слабой, каб паказаць сапраўдную эфектыўнасць.

• Апошняе, але не менш важнае, – Вялікая Брытанія зрабіла яшчэ адзін крок да выхаду, збольшага таму што яе ўрад няправільна разумее еўрапейскую палітыку і інтарэсы іншых, але таксама з-за слабой тактыкі. Заява Дэйвіда Кэмэрана аб жаданні Брытаніі застацца ў рэфармаваным ЕЗ страціла рэальнае значэнне, як на саміце ў Бруселі, так і, верагодна, на радзіме. Торы пакінулі ЕРР пяць гадоў таму, і з прыняццем нямецкай партыі еўраскептыкаў AfD ў сваю фракцыю яны спалілі апошні мост да вяртання назад. Ліберал-дэмакраты будуць вымушаныя пакласці канец сваёй кааліцыі з Торамі, калі іх пазіцыя датычна Еўропы застанецца вартай даверу, што паставіць іх пад пагрозу сур’ёзнай паразы цяпер і непатрэбнасці ў будучыні. Лейбарысты абралі шлях назірання за блытанінай, выдаючы размытыя каментары. Абранне Жана-Клёда Юнкера, магчыма, стане лакмусавай паперкай для праверкі адзінства Вялікай Брытаніі. Дыстанцыя з ЕЗ можа не толькі не аб’яднаць Брытанію, а нават стаць каталізатарам расколу.

Арганізацыйная палітыка ЕЗ застаецца зменліваю ў часы доўгатэрміновых унутраных выпрабаванняў і новых вонкавых. І першыя, і другія могуць дапамагчы паменшыць сумбурнасць. У рэшце рэшт, еўрапейская інтэграцыя адбылася збольшага пад ціскам абставінаў; яна ніколі не была “наперадзе планеты ўсёй”, але здолела застацца на паверхні. Рэвалюцыя не разбурыла адзін шаблон: схільнасць еўрапейскай палітыкі пераацэньваць свае апошнія вынікі. У гэтым сэнсе, рэвалюцыя “шпітцэнкандыдатаў” увойдзе ў падручнікі гісторыі як скачок да больш дэмакратычнай і адказнай Еўропы. Гэтае сцвярджэнне настолькі ж праўдзівае, як тое, што Маастрыхская дамова падрыхтавала ЕЗ да галоўнага пашырэння.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Павел Зерка (Еўрапейская рада па міжнародных дачыненнях) · 30 Ліпеня
Сем выклікаў для Урсулы фон дэр Ляен
Сем выклікаў для Урсулы фон дэр Ляен
Перад Урсулай фон дэр Ляен стаяць сем асноўных выклікаў. Ёй трэба вынайсці магічную формулу, каб сабраць палітычныя пазлы Еўрапейскага саюза.
Марк Леанард (пераклад Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях) · 7 Траўня
Зіма блізка ў Еўрапейскім Саюзе?
Зіма блізка ў Еўрапейскім Саюзе?
Шматлікія назіральнікі чакаюць вялікае супрацьстаянне паміж сіламі «адкрытых» і «закрытых» грамадстваў на выбарах у Еўрапейскі парламент у траўні, дзе на коне – будучыня ЕС. Яны не дарма баяцца, але прычына страху памылковая.
Што Захад чакае ад будучых выбараў, чаму ў нас будуць праблемы з БНР102 і як фінансуюць апазіцыю
Што Захад чакае ад будучых выбараў, чаму ў нас будуць праблемы з БНР102 і як фінансуюць апазіцыю
А яшчэ, калі Андрэй Дзмітрыеў сыдзе з “Гавары праўду” і што чапляе звычайных беларусаў.