Вольная Беларусь-хоп

Чаму кепскія праграмы гэта добра?
Вольная Беларусь-хоп

У новым падкасце абмяркоўваем 70-ці старонкавы тэкст Зянона Пазняка і паплечнікаў (так, мы замахнуліся на святое).

Адкажам на пытанне, ці разбіраецца палітык у тым, як функцыянуюць дзяржаўныя інстытуты, апавядзем пра падабенства праграмы да студэнцкай дыпломнай працы, вызначым месца Зянона на палітычным полі і знойдзем яго агентаў уплыву сярод нас.

І так, мы нават не прайшліся па “абароне прыроды чалавека”.

Змест:

0:18 Свята з’яўлення новага плана ратавання

2:54 Колькі разоў згадваецца слова “Рэжым”?

7:54 Пра форму і пакуль не пра змест

10:06 Дыктатура Камітэта Пазняка

14:21 Чаму варта звярнуць увагу на радок з “афёрай”

15:41 Роля Дзяржавы паводле Пазняка

19:21 Дык ці трэба інвестыцыі?

21:00 Новая цывілізацыя

24:35 Наш кансэнсус з Пазняком

Усе выпускі падкастаў слухайце ў Mixcloud ды iTunes! Запампаваць апошні выпуск падкасту можна па спасылцы.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Вадзім Мажэйка· 23 Траўня
Чатыры складнікі развіцця крэатыўнай эканомікі ў Беларусі
Чалавечы капітал у нас добры, а вось тое, што мы робім рукамі, трэба яшчэ ўдасканаліць, каб беларускія крэатыўныя індустрыі запрацавалі як след.
Гайд тыдня: як пісаць даносы і дзе паліць траву
Крытыкуем скаргі і заклікаем ад іх адмовіцца, абмяркоўваем легалізацыю наркотыкаў і ведаем, чаму ўладам трэба казаць, што беларусы не чэхі ці палякі.
Антон Раднянкоў· 19 Траўня
Як Беларусь развівае турызм і пры чым тут Еўрапейскі Саюз
Што мы маем і што мы маглі б мець, калі б сур’ёзна ўзяліся за развіццё турызму.