Запрашаем на нашую канферэнцыю «Ідэі будучыні»

20 снежня «Ідэя» ладзіць канферэнцыю, прысвечаную пошуку рэцэптаў вяртання эканамічнага развіцця ды разумнага кіравання горадам, стварэнню сучасных медыяў і адукацыі для новага пакалення беларусаў.
Каманда Ідэі · 13 Снежня 2015
Запрашаем на нашую канферэнцыю «Ідэі будучыні»

Канферэнцыя будзе мець унікальны для Беларусі фармат. Каб захаваць жвавасць дыскусіі, у часе кожнай панэлі мы задамо 7 пытанняў кожнаму выступоўцу і дамо толькі адну хвіліну на адказ. Пры гэтым кожны прысутны на канферэнцыі будзе мець магчымасць задаць сваё пытанне.

«Ідэі будучыні» збяруць больш за 15 беларускіх мысляроў у ролі выступоўцаў і больш за сто гасцей. Мадэратарамі дыскусіяў выступяць аўтары «Ідэі», платформы маладых прафесіяналаў, якія прасоўваюць рэформы ў Беларусі.

Канферэнцыя адбудзецца ў прасторы EventSpace (Мінск, вул. Кастрычніцкая 16а). Уваход бясплатны, паводле рэгістрацыі. Анкета рэгістрацыі тут. Адсочваць навіны канферэнцыі можна ў суполках мерапрыемства ў Facebook і VK.

Расклад канферэнцыі

… – 10.30 Рэгістрацыя і ранішняя кава

10.30 – 10.40 Адкрыццё канферэнцыі

10.40 – 12.40 Як стварыць найлепшы беларускі СМІ

Выступоўцы:

Дзяніс Блішч, блогер і медыякансультант

Павел Свярдлоў, рэдактар анлайн-часопісу КУКУ.org

Віктар Малішэўскі, медыякансультант і «антыжурналіст»

Аляксандр Васілевіч, партнёр кампаніі Vondel і кіраўнік Рады IAB Belarus

Ігар Кот, стваральнік суполкі “Чай з малинавым варэннем” і рэдактар «Лентача»

Андрэй Дынько, шэф-рэдактар «Нашай Нівы»

Мадэратар: Іван Шыла, Вольга Гарапучык

12.40 – 12.50 Кава і прысмакі

12.50 – 14.20 Што выратуе беларускую эканоміку

Выступоўцы:

Кацярына Барнукова, вядучая даследчыца Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра

Серж Наўродскі, прэзідэнт CASE-Belarus

Сяргей Чалы, незалежны фінансавы аналітык

Аляксандр Кныровіч — прадпрымальнік, сузаснавальнік групы кампаній «Сармат-СТИ», бізнес-анёл

Мадэратар: Антон Раднянкоў

14.20 – 14.40 Кава і прысмакі

14.40 – 16.10 Як разумна развіваць Мінск

Выступоўцы:

Дзмітрый Бібікаў, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы і арганізатар Мінскага архітэктурнага форума

Ганна Пазняк, журналістка і даследчыца гарадской культуры

Павел Гарбуноў, старшыня роварнага таварыства Мінску

Андрэй Карпека, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы і каардынатар кінаклубу Makeout

Мадэратар: Марыя Русак

16.10-16.30 Кава і прысмакі

16.30-18.00 Як зрабіць беларускую адукацыю найлепшай у свеце

Выступоўцы:

Ганна Барадзіна, асістэнт дырэктара Універсітэта Залатога веку і рэдактар Adukacyja.info

Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” і старэйшы навуковы супрацоўнік Універсітэта Вітаўта Вялікага

Алесь Лагвінец, выкладчык Беларускага калегіума і палітык

Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі

Інга Дубініна, сузаснавальніца Цэнтра праблем дзіцячага развіцця «Ляванія»

Мадэратар: Рыгор Астапеня

18.00-19.00 Закрыццё канферэнцыі і шведскі стол

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Арцём Каратчэня · 17 Красавіка
Чаму Балонскія рэформы не выратуюць беларускай адукацыі
Балонскі працэс можа вырашыць касметычныя праблемы Беларусі, але нашмат важней займацца фундаментальнымі выклікамі.
Вадзім Мажэйка· 11 Красавіка
Беларускія ўніверсітэты захлынаюцца плагіятам. Як выбрацца з гэтай дрыгвы?
Беларусі патрэбная новая акадэмічная культура: прэстыж і заробкі выкладчыкаў мусяць быць высокімі, а кара за плагіят – моцнай і непазбежнай.
Вадзім Мажэйка· 16 Сакавіка
Інфармацыйная бяспека: вольныя медыі альбо капут
Падпарадкаванне рупараў прапаганды прэс-сакратарцы прэзідэнта не заменіць моцных вольных СМІ.