Як перажыць крызіс? “Ідэі” адказваюць Румас, Данейка і Шаўрук

Каманда “Ідэі” наведала Міжнародны форум прадпрымальніцтва і занатавала самае галоўнае.
Вольга Гарапучык· 23 Лістапада 2015
Як перажыць крызіс? “Ідэі” адказваюць Румас, Данейка і Шаўрук

Міжнародны тыдзень прадпрымальніцтва, які прайшоў на мінулым тыдні ў Мінску, сабраў на адной пляцоўцы як галоўных прадпрымальнікаў краіны (быў заўважаны нават Юрый Чыж), гэтак і ўплывовых прадстаўнікоў уладаў. Не дзіўна, што акрамя амбасадараў Вялікабрытаніі і ЗША, форум адчыняў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, Сяргей Румас (чый “Банк развіцця” часткова спансараваў мерапрыемства), ды дарадца кіраўніка Беларусі Кірыл Руды.

Аднак да абмеркавання сапраўдных зменаў у рэальным сектары эканомікі гэтак і не дайшло. Прадстаўнікі ўладаў вельмі аптымістычна апісвалі магчымасці ды перспектывы прыватнага бізнесу ў краіне, словы “крызіс” ці “рэформы” ад іх гэтак і не прагучалі. Больш крытычная ацэнка сыходзіла з залы, і кожнае вострае пытанне зрывала апладысменты.

Галоўныя цытаты выступоўцаў






Таксама мы не ўстрымаліся і пагутарылі з гасцямі мерапрыемства пра тое, на якія сферы варта звяртаць увагу бізнесу ды як працаваць, каб перажыць крызіс з найменшымі стратамі.

Што варта рабіць беларускаму прадпрымальніку ва ўмовах крызісу?

Сяргей Румас, старшыня праўлення “Банка развіцця”

“Мы хацелі б, каб нашыя прадпрымальнікі звярнулі ўвагу на сферу вытворчасці, бо менавіта тут ёсць нішы, якія можа паспяхова заняць сярэдні і малы бізнес. На сённяшні дзень нашыя самыя буйныя прадпрыемствы самі вырабляюць усе неабходныя камплектуючыя, пачынаючы ад гайкі, заканчваючы нечым сапраўды вялікім. Я лічу, што шматлікія працэсы можна было б аддаць на аўтсорсінг, як робіцца ў той жа Еўропе. Яны маюць дзясяткі пастаўшчыкоў і не імкнуцца самі вырабляць усе камплектуючыя”.

Павал Данейка, дырэктар бізнес-школы ІПМ

Знайсці добрае канкрэтнае рашэнне, бо бізнес на абстрактных рашэннях не пабудаваць. І варта памятаць, што глабальны поспех дасягаецца толькі лакальнымі рашэннямі. Так што для бізнесу варта проста адкрываць нешта новае. Біл Гейтс, Стыў Джобс ці іншыя лідары IT-рэвалюцыі былі амаль аднаго ўзросту. То бок увесь час адкрываюцца сферы для магчымасцяў. Зараз лідарам працягвае быць інтэрнэт і развіццё краудплатформ і краудэканомікі. Яшчэ мне падаецца, што ў Беларусі нешта зменіць масавы прыход 3D друкарак”.

Дзяніс Шаўрук, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця

“У першую чаргу – гэта сфера паслуг. Тут проста пачаць бізнес з мінімальнымі выдаткамі, адначасова шмат сфер з канкурэнцыяй на базавым узроўні. Гэта добра бачна ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі, дзе сфера паслуг мае куды большую долю ў ВУП. Гэта не толькі рэстараны і гатэлі, гэта таксама і фінансавыя паслугі, кансалтынг. Абірайце нішы, дзе мала канкурэнцыі і развівайце”.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Антон Раднянкоў , Глеб Мартынаў· 19 Красавіка 2020
Ці хочуць беларусы каранцін, чаму Лукашэнка не наведвае бальніцы і хто верыць у тэорыі змоваў?
Ці хочуць беларусы каранцін, чаму Лукашэнка не наведвае бальніцы і хто верыць у тэорыі змоваў?
А яшчэ, дзе і калі можна атрымаць свежыя дадзеныя пра распаўсюд каранавірусу ў Беларусі.
Глеб Мартынаў, Іван Шыла· 5 Красавіка 2020
Вірусны крызіс у Беларусі (і ў Нарвегіі), хто вінаваты і дзе ўзяць надзею?
Вірусны крызіс у Беларусі (і ў Нарвегіі), хто вінаваты і дзе ўзяць надзею?
Другі zoom-выпуск Ідэйнага падкаста. У гасцях Марыя Русак, яна апавядзе пра тое, што адбываецца ў Осла.
Іван Шыла· 29 Сакавіка 2020
Самы змрочны падкаст: Сяргей Чалы пра тое, чаго нам чакаць у 2020-м
Самы змрочны падкаст: Сяргей Чалы пра тое, чаго нам чакаць у 2020-м
Каронавірус, карантын, курс і наколькі ўпадзе беларуская эканоміка (і ці вытрымае?)