10 вайсковых сілаў Усходняй Еўропы ў адной інфаграфіцы
Спойлер: Беларусь выглядае салідна. 
Вайна ва Украіне вярнула войскам усходняй Еўропы іх значэнне. Цяпер дзяржавы павінны трымаць свае мілітарныя сілы ў форме і параўноўваць іх з войскамі суседзяў. Вайна ўсё яшчэ найлепшая магчымасць для параўнання моцы, але найменш гуманная. Больш чалавечным спосабам выглядае статыстычнае супастаўленне. Індэкс глабальнай вайсковай моцы аналізуе больш за 50 чыннікаў, сярод якіх не толькі памер войска, але і геаграфічнае становішча або здабыча нафты. Адначасова індэкс мае свае абмежаванні. Ён не ўлічвае якасці кіравання войскам або вайсковага абсталявання. Для беларусаў зусім не сакрэт, што значная частка нашых танкаў ці самалётаў больш прыдатная на парадах, чым падчас баявых дзеянняў. Болей за тое, дадзеныя ўвесь час змяняюцца. Напрыклад, Украіна павялічвае свой вайсковы бюджэт для вядзення антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе. infografika_9 (3)
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Рыгор Астапеня· 28 Верасня
Тры рэчы, якія трэба ведаць пра злачыннасць у Беларусі
Тры рэчы, якія трэба ведаць пра злачыннасць у Беларусі
Кароткі ролік, але з процьмай графікаў.
Дзевяць рэчаў, за якімі варта сачыць падчас парламенцкай кампаніі
Дзевяць рэчаў, за якімі варта сачыць падчас парламенцкай кампаніі
Тлумачым на гіфках, як ацэньваць, што будзе з беларускім парламентам пасля лістападаўскіх выбараў. 
Рыгор Астапеня· 26 Жніўня
Тры прычыны, чаму трэба звольніць міністра Карпенку
Тры прычыны, чаму трэба звольніць міністра Карпенку
Новае эпічнае ВІДЭА!