• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • “Ідэя” падводзіць вынікі і раскрывае планы

    Шаноўныя чытачы, вось тры рэчы, якімі мы хочам з вамі падзяліцца.

    Па-першае, дзякуй, што былі з намі ў 2014-ым, годзе, у якім мы выпрасталі плечы. Са студзеня наш сайт наведала амаль 12 тысячаў унікальных карыстальнікаў, мы апублікавалі больш за 100 арыгінальных матэрыялаў, значная частка якіх перадрукоўваліся буйнымі беларускімі медыямі, а таксама мы правялі пару добрых падзеяў.

    Па-другое, Каляды ‑ гэта не толькі час падвядзення вынікаў, але і будучых пастанаўленняў. Нашыя амбіцыі растуць хутчэй, чым мы паспяваем іх рэалізоўваць, таму ніжэй апісаны толькі план-мінімум. Хоць за год мы шмат чаго яшчэ прыдумаем.

    – Мы зробім новы вельмі зручны сайт.

    – Зладзім 12 падзеяў у 2015-ым годзе. Першая імпрэза адбудзецца ўжо ў студзені, таму неўзабаве чакайце абвестку.

    – Апублікуем 150 матэрыялаў. Частка з іх будзе ў аўдыё- і відэафармаце, і ў жанрах, якія ў іншых беларускіх медыях проста адсутнічаюць.

    І трэцяе ‑ пажаданні. Заставайцеся з намі і чытайце іншыя інтэлектуальныя часопісы – чытанне робіць нас лепшымі!

    Вясёлых святаў!

    ПаказацьСхаваць каментары