Калядная лекцыя “Дзверы ў Еўропу: адукацыя для будучыні”.

Інтэрактыўная лекцыя і дыскусія ў Гродне.
Алёна Мельчанка , Вадзім Мажэйка· 24 Снежня 2018
Калядная лекцыя “Дзверы ў Еўропу: адукацыя для будучыні”.

Цэнтр новых ідэй запрашае на інтэрактыўную дыскусію “Дзверы ў Еўропу: адукацыя для будучыні”, якая адбудзецца ў суботу, 29 снежня а 16:30 у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3).

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства. 

Беларуская моладзь сумуе, калі сутыкаецца з панылымі савецкімі падыходамі ў беларускіх універсітэтах, і марыць пра якасць і атмасферу сапраўднай еўрапейскай адукацыі. У чаканні зменаў ва ўніверсітэтах глытком еўрапейскага паветра шмат для каго робіцца нефармальная адукацыя ў Беларусі і за мяжой.

Што і як трэба рэфармаваць у сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі, каб шырока адчыніць дзверы ў Еўропу? Якія сусветныя трэнды існуюць сёння ў фармальнай і нефармальнай адукацыі? Гэтыя пытанні госці імпрэзы абмяркуюць разам з Аленай Мельчанкай, адукацыйнай даследчыцай ды актывiсткай, і Вадзімам Мажэйкам, аналітыкам Цэнтра новых ідэй.

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Пра лектараў:

Вадзім Мажэйка – аналітык Цэнтра новых ідэй, кандыдат культуралогіі. Вадзім выкладае ў адным з беларускіх універсітэтаў і з’яўляецца амбасадарам супольнасці Press Club Belarus.

Алена Мельчанка – магістарка адукацыі (Універсітэт горада Лiдс, Велiкабрытанiя). Алена займаецца даследваннямі і развіццем у адной з беларускіх дабрачынных адукацыйных арганізацый ды вядзе адукацыйны падкаст Цэнтра новых ідэй “Минобр позвонит!”.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

Падобныя тэмы
адукацыямерапрыемствы
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Алёна Мельчанка , Вольга Паддубная , Таня Кавалёнак · 19 Снежня 2018
Нового образования вам в новом году!
Нового образования вам в новом году!
Пятый Минобр позвонит! – подводим итоги года и обозначаем тренды на 2019.
Рэдакцыя Ідэі · 10 Снежня 2018
Што не так з беларускай школай? Тры праблемы і рашэнні
Што не так з беларускай школай? Тры праблемы і рашэнні
Інтэрактыўная дыскусія для тых, каму баліць за беларускую школу.
Вынікі года: ад БНР100 да ПВТ 2.0
Вынікі года: ад БНР100 да ПВТ 2.0
Фінальны падкаст сезону!