Ідэі, вартыя распаўсюду

Пра найбуйнешую інтэлектуальную супольнасць свету і пра яе першыя крокі ў Беларусі піша Марыя Русак. 
Марыя Русак· 6 Лютага 2013
Ідэі, вартыя распаўсюду

Калі ранейшае пакаленне беларусаў было “асуджанае” на вельмі абмежаваную  медыйную прастору ідэялагічна правільных матэрыялаў, то сёння любы чалавек можа сустрэць стрыечную пляменніцу Сальвадора Альендэ, пазнаёміцца з Франкам Герры ў дзяцінстве ці даведацца пра стаўленне Білла Гейтса да малярыі ці адукацыі.  Усё магчыма праз партал TED, дзе несыходзячы з працоўнага месца, можна атрымаць самую лепшую альтэрнатыўную адукацыю ў свеце, натхніцца супер-ідэямі і падзяліцца сваімі.

TED шукае найбольш цікавыя, незвычайныя і патэнцыйна рэвалюцыйныя ідэі на Зямлі, а пасля імкнецца забяспечыць платформу, каб носбіты гэтых ідэй маглі падзяліцца імі з усім светам.

Добраахвотнікі дбаюць аб распаўсюдзе самых прагрэсіўных ідэяў на сваёй радзіме і перакладаюць відэа на родныя мовы. Беларускія энтузіясты таксама робяць пераклады  і ставяць беларускую мову на роўных з іншымі 96 мовамі, якія прысутнічаюць на сайце.

Нараджэнне найбуйнешай інтэлектульнай супольнасці

Архітэктар і дызайнер Рычард Саўл Вурманам заснаваў TED ў 1984 годзе. 39-гадовы амерыканец заўважыў і злучыў галоўныя напрамкі развіцця тагачаснага свету, складаючы назву арганізацыі: Technology, Entertainment and Design.

На працягу 22 гадоў TED канферэнцыі былі эсклюзіўнымі форумамі. Самыя паспяховыя людзі свету прыходзілі, каб паслухаць прамову Аль Гора аб змене клімату і даклад Біла Гейтса аб камп’ютарных вылічэннях. Арганізатары TED асабіста запрашалі самых уплывовых людзей Зямлі і з цягам часу канферэнцыі сталі найбольш прэстыжнай тусоўкай інтэлектуалаў. Такі тып элітарных тусовак працягваўся аж да 2006, калі праект TED быў распачаты ў Інтэрнэце і хутка стаў “сеткавым вірусам”.

Ідэі – новы рок-н-ролл?

У 2006 годзе прамоўцы на сцэне адзін за адным казалі пра ліцэнзіі Creative Commons, пра праграмнае забяспечанне з адкрытым зыходным кодам, актыўную грамадзянскую пазіцыю, мудрасць натоўпу і тое, як інтэрнэт можа паспяхова выкарыстоўваць асобныя ідэі ў масах. Менавіта ў той час TED прыняў рашэнне выкласці прамовы ў адкрытым доступе для ўсіх карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт.

Эфект быў нечаканым. TED.com хутка прыцягнуў глабальную аўдыторыю, якая вылічалася мільёнамі. Прамовы былі прагледжаныя больш за мільярд разоў. Праз такі ўзровень энтузіазму была цалкам пераасэнсавана канцэпцыя TED прамоваў з мэтай забяспечыць для кожнага жадаючага магчымасць доступу да самых натхняльных галасоў у свеце.

Спроба змяніць свет

Прамовы TED не з’яўляюцца панацэяй, і не здолеюць выратаваць свет. Хоць для пачатку TED здаецца лепшым месцам, каб агучыць і паспрабаваць вырашыць сучасныя сацыяльныя праблемы, такія як пазбаўленне ад голаду ў свеце альбо пытанні пагаршэння клімату. Нашмат больш прадуктыўным падаецца пашырэнне добрых ідэй, чым малаверагодныя спосабы, якія абапіраюцца на неўдалыя фінансавыя ўстановы з вялізарнымі ін’екцыямі дзяржаўных сродкаў. TED злучае людзей і прыцягвае вельмі розную талаку не толькі мысляроў, пісьменнікаў, філосафаў, навукоўцаў, але і head-fund мільярдэраў, тэхнічных прадпрымальнікаў, дабрачынцаў і радыкальных ідэолагаў. І гэта толькі аўдыторыя.

На думку арганізатараў, ідэі  — гэта спецыфічная валюта, якая не цыркулявала дастаткова вольна на працягу гісторыі, каб цалкам рэалізаваць свой патэнцыял. На думку еўрапейскага куратара TED Бруна Джіусані, прамовы павінны стаць харчаваннем для «неверагоднай смагі» да ведаў і інфармацыі, а таксама праектаваць «новае пачуццё магчымасці ў свеце, дзе ўсё больш дамінуюць дрэнныя навіны».

Карацей, чым разагрэў Pink Floyd

TED прамовы дзіўным чынам спалучаюць бестурботнасць, аналітыку і эмацыйнасць. Столькі эмацыйнасці, што традыцыйна скептычнаму брытанцу гэта нават складана праглынуць.

Якасць перамоваў TED заўсёды бездакорна ідэальная. Кожнае слова — ідэальна падабранае і сваечасовае, а патэнцыйна складаная інфармацыя падаёцца самым лёгкім чынам. Інтэрвал часу — максімум 18 хвілін. Карацей, чым разагрэў Pink Floyd, і цалкам разлічаны для сярэдняй канцэнтрацыі ўвагі.

TED у Беларусі

Сёння TED робіць свае першыя крокі ў Беларусі. Мясцовыя TEDx (так называюцца незалежныя мерапрыемствы TED) падзеі дазваляецца арганізаваць, толькі калі была выдадзена спецыяльная ліцэнзія ад арганізацыі. Дзеля гэтага трэба пагадзіцца з усімі правіламі і падаць апплікацыю ан-лайн. TEDx падзеі не для атрымання прыбытку, таму ўваход звычайна вольны.

TEDx падзеі пакуль што не былі арганзаваныя ў Беларусі, але пачатак быў пакладзены. Распрацоўшчыкі крэатыўнага кластэра МЕ100 у Менску імкнуцца да развіцця галоўных накірункаў TED — Tеchnology, Education, Design і праз інтэрдысцыплінарную камунікацыю жадаюць у будучым стварыць першую TED пляцоўку ў Беларусі.

Таксама TED запусціў The TED Open Translation Project, амбітны праект для велізарнай аўдыторыі людзей па ўсім свеце, якія не размаўляць на англійскай мове. Зараз ёсць больш чым 33917 завершаных перакладаў, 8675 добраахвотных перакладчыкаў і  97 моў, у ліку якіх ёсць і беларуская.

Прамовы TED прадстаўляюць месца для вольнай цыркуляцыі ідэй і ведаў, якія не заўсёды магчымыя ў рэальным жыцці, а таксама з’яўляюцца невычарпальным рэсурсам самай лепшай адукацыі, натхняюць і пашыраюць светапогляд. Беларусь сёння гэтага патрабуе.

 

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Кацярына Маслакова · 7 Траўня
Чаму шкодная настальгія па савецкай адукацыі
Чаму шкодная настальгія па савецкай адукацыі
Расказваем, на чым заснаваная сённяшняя мадэль беларускай адукацыі.
Пераклад Цэнтра новых ідэй · 3 Траўня
Дваццаць урокаў з дваццатага стагоддзя
Дваццаць урокаў з дваццатага стагоддзя
Самае важнае, што сказаў Тымаці Снайдэр у сваёй кнізе “Пра тыранію”.
Франсўа Гадэман (Еўрапейская рада па міжнародных дачыненнях) · 19 Сакавіка
Трамп – Чэн Ын: назіраем за гульнёй ў покер махляроў
Трамп – Чэн Ын: назіраем за гульнёй ў покер махляроў
Кожны з лідараў мае асабісты і стратэгічны інтарэс у тым, каб дасягнуць пагаднення. Яны ўжо не могуць спыніць гульню, якую самі распачалі.