Тры графікі, якія тлумачаць асаблівы шлях беларускай эканомікі

Старшы прадстаўнік МВФ у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Джэймс Роўф паказаў, як постсавецкія краіны пераходзілі да рынкавай эканомікі і чаму Беларусь гэта таксама чакае.
Тры графікі, якія тлумачаць асаблівы шлях беларускай эканомікі

Сёлета Беларусь чакае першы спад эканомікі за час праўлення Лукашэнкі. Не дзіва, што ўлады цяпер намагаюцца атрымаць новы крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонду і гатовыя нават на правядзенне небывалых рэформаў. “Ідэя” запрасіла топ-чыноўніка МВФ Джэймса Роўфа распавесці, якіх рэформаў чакае ад нас фонд, ці праводзілі іх іншыя постсавецкія краіны і наколькі абраны нашай краінай шлях унікальны.

Паслухаць прэзентацыю даследавання “25 гадоў пераходу да рынку: посткамуністычная Еўропа і МВФ” прыйшло каля 100 чалавек. Памяшканне Imaguru ледзь вытрымлівала натоўп. Для тых, у каго не атрымалася трапіць на сустрэчу, мы абралі самае галоўнае пра беларускі эканамічны цуд.

Уплыў рэформаў на рост рэальнага ВУП

Большасць краін рэгіёна спачатку праводзілі рэформы і толькі пасля гэтага іх эканомікі пачыналі расці. Прычым глыбіня рэформаў цалкам звязаная з хуткасцю эканамічнага ўздыму – пад’ём на 1 пункт у рэйтынгу рэфармаванасці ЕБРР дае для краіны прыкладна 1,5% росту ВУП.

1_1

Толькі некалькі краін здолелі вырасці без істотных рэформ. У Расіі гэта, відавочна, было звязана з цэнамі на нафту, а Беларусь жа карысталася субсідыямі ад усходняй суседкі. Таму нават не рэфармуючы эканоміку наша краіна паказала фенаменальны рост. Вось такі ён, айчынны эканамічны цуд.

Цяпер кошты на нафту абваліліся, а з гэтага вынікае: калі Беларусь хоча захаваць эканамічны рост, ёй таксама прыйдзецца вярнуцца на шлях большасці постсавецкіх краін. Спачатку рэформы – потым рост.

Узмацненне нацыянальнай валюты

Пасля развалу СССР валютная палітыка большасці краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы была даволі паспяховай – рэальны абменны курс іх валютаў павялічваўся. Яны здолелі стабілізаваць эканоміку і стрымаць інфляцыю.

2_fin

Толькі адна Беларусь за гэты час ніколі па-сапраўднаму не кантралявала інфляцыю, а макраэканамічная палітыка не дапамагала абменнаму курсу беларускага рубля быць устойлівым. Раз за разам скачкі інфляцыі і абвал рубля паўтараліся, і ў выніку сярод усіх постсавецкіх краін мы лідаруем у дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Такая ўстойлівая тэндэнцыя сведчыць аб тым, што ў эканоміцы назіраюцца праблемы з канкурэнтаздольнасцю.

Доля прыватнага сектара ў ВУП

Пасля развалу СССР доля прыватнага сектара ў краінах рэгіёна была вельмі абмежаванай, аднак за гэтыя гады сітуацыя цалкам змянілася. І хоць шмат дзе прыватызацыя адбывалася без адпаведнасці з законам і дзяржаўная маёмасць наўпрост пераходзіла да алігархаў, гэта ўсё роўна павялічвала эфектыўнасць эканомікі. У Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ўсе правялі прыватызацыю, акрамя адной краіны – Беларусі.

З крызісам у Расіі і нізкімі цэнамі на нафту відавочна, што эпоха росквіту беларускай эканомікі скончылася. Цяпер краіне патрэбныя новыя крэдыты, а МВФ ды ЕБРР гатовыя іх прадставіць (пра што яны казалі ў тым ліку і на сустрэчах “Ідэі”). Але гэтым разам прыйдзецца падыйсці да рэформаў сур’ёзна. Час цудаў прайшоў.

Поўны тэкст даследавання чытайце тут.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Алесь Аляхновіч· 17 Траўня
Чаму Беларусі патрэбна прыватызацыя?
Чаму Беларусі патрэбна прыватызацыя?
Пяць прычын для прыватызацыі ў Беларусі.
Тарас Тарналіцкі · 15 Траўня
Боль беларускага кіно ў адной інфаграфіцы
Боль беларускага кіно ў адной інфаграфіцы
Ні грошай, ні ўзнагарод.
Чым адрозніваецца “Несмяротны полк” у Беларусі, Расіі і Таджыкістане і якое 9 мая нам патрэбна
Чым адрозніваецца “Несмяротны полк” у Беларусі, Расіі і Таджыкістане і якое 9 мая нам патрэбна
Наш госць Вадзім Мажэйка дзеліцца досведам супрацы з расійскімі нармальнымі СМІ і традыцыйным беларускім тэлебачаннем.