Індэкс
беларускай будучыні

2019

Экспертнае апытанне Цэнтра новых ідэй

Будучыня часта ўспрымаецца абстрактна, але насамрэч “заўтра” не складзена з фантазій, выпадковасцяў ці “чорных лебедзяў”.

Будучыня кшталтуецца канкрэтным пазлам доўга­тэрміновых трэндаў

Як будзе выглядаць Беларусь праз пяць гадоў? У якім стане будзе наша эканоміка? Ці стане Беларусь больш роўнай у гендарным плане? Наколькі канкурэтаздольнай з’яўляецца ў рэгіёне наша адукацыя? Ці адбудзецца палітычная рэформа? Індэкс беларускай будучыні створаны акурат дзеля таго, каб адказаць на падобныя пытанні.

Глядзець прагноз
СПАМПАВАЦЬ ДАТАСЭТ
    Значэнні
    Індэкс
    • паляпшэнне
    • стагнацыя
    • пагаршэнне

    Мы выдзелілі 24 індыкатары, якія ўплываюць на беларускую будучыню, і, як вынікае з апытання 58 экспертаў, большасць з гэтых паказнікаў характарызуе Беларусь як краіну ў стане стагнацыі. Гэта адрознівае, дарэчы, новы Індэкс ад леташняга, калі будучыня ўяўлялася больш рознакаляровай, то ў гэтым годзе колькасць шэрага выразна павялічылася.

    Размеркаванне паказнікаў ():

    паляпшэнне
    0
    стагнацыя
    0
    пагаршэнне
    0

    Адмыслоўцы, якія прадстаўляюць 37 арганізацый (аналітычныя цэнтры, акадэмічныя структуры і арганізацыі грамадзянскай супольнасці – поўны спіс арганізацый даступны ў датасэце) ацэньвалі паводле шкалы ад 0 % да 100 % імавернасць розных сцэнароў развіцця Беларусі, сукупнасць якіх і з’яўляецца колькасным паказнікам Індэкса беларускай будучыні. Напрыклад, вынік 1,1 азначае, што паказнік вырасце на 10 % у параўнанні з мінулай пяцігодкай.

    Натуральна, што мы не маглі абысціся без выключэнняў. Паколькі рост ВУП за апошняе пяцігоддзе знаходзіцца каля 0, то з яго складана вывесці індэкс. У некаторых пытаннях мы пыталіся пра сцэнары развіцця без прывязкі да лічбаў (напрыклад, ці адбудзецца палітычная рэформа), таму там таксама не ўказваецца індэкс. Нарэшце ў двух паказніках мы не выстаўлялі нават якасную ацэнку (развіццё, стагнацыя ці пагаршэнне) – у пытанні пра прыярытэты знешняй палітыкі і долю выдаткаў на ахову здароўя. Гэта не значыць, што ў нас няма свайго меркавання, але першае пытанне вельмі палітызаванае, а наш Індэкс павінен служыць беларусам усіх палітычных поглядаў, а ў выпадку выдаткаў на ахову здароўя складана сказаць, якая іх доля ў бюджэце з’яўляецца пажаданай.

    Звярніце ўвагу, што ў большасці выпадкаў мы ставілі пытанне не пра тое, што будзе праз пяць гадоў, але пра сярэдні паказнік цягам наступных пяці гадоў. Гэта звязана з тым, што, напрыклад, не мае асаблівага значэння, які будзе эканамічны рост у 2023 годзе, а якімі тэмпамі ён будзе расці да 2023 года.

    Калі колькасныя паказнікі паходзяць з экспертнага апытання, то інтэрпрэтацыі (развіццё, стагнацыя ці пагаршэнне) – на сумленні аўтараў індэкса (Рыгор Астапеня і Андрэй Казакевіч).

    Эканамічныя перспектывы

    Рост ВУП

    Валавы ўнутраны прадукт – гэта “нудны” паказнік, але ён найлепш паказвае здароўе эканомікі. Ад таго, ці расце памер усёй эканомікі, у пэўнай ступені залежыць, ці будзе расці наш кавалак пірага. У апошняе дзесяцігоддзе гэты пірог не надта павялічваўся – складана нават узгадаць, колькі крызісаў мы за гэты час перажылі.

    Эксперты прагназуюць, што падчас наступнай пяцігодкі эканоміка будзе расці ў межах ад 1,5 % да 3 %, што ў практыцы з’яўляецца стагнацыяй, – гэткі рост не кампенсуе стратаў ад эканамічнага крызісу і з’яўляецца ніжэйшым за рост сусветнай эканомікі.

    Сярэдні заробак

    Сярэдні заробак у Беларусі – гэта не толькі эканамічны паказнік, але і культурны мем ды палітычная мэта. Змаганне за “пяцьсот для ўсіх” цягнецца ўжо вельмі даўно, і хоць мы некалькі гадоў перамагалі ў бітвах, але вайну ўсё адно прайграем.

    Паміж 2019-ым і 2023-ім годам сярэдні заробак у Беларусі праўдападобна складзе $ 500-600, што не змяншае нашай адсталасці ад заходніх краін.

    Валавая знешняя запазычанасць

    Верагодна, знешняя запазычанасць з’яўляецца адной з найвялікшых пагрозаў для беларускай эканомікі. Чым больш залежнай будзе Беларусь ад замежнага фінансавання, тым менш устойлівай будзе наша эканоміка ў выпадку, калі знешняя кан’юнктура чарговы раз хіснецца ў дрэнны бок.

    Знешняя запазычанасць, хутчэй за ўсё, будзе складаць 50-70 % ад ВУП Беларусі. У параўнанні з леташнім прагнозам у гэтым годзе эксперты глядзяць на дынаміку росту валавой запазычанасці больш аптымістычна – год таму самай імавернай лічылася запазычанасць у 70-90 % ад ВУП Беларусі.

    Доля Расіі ў экспарце

    Залежнасць ад аднаго расійскага рынку – боль беларускіх чыноўнікаў і эканамістаў, асабліва ў сітуацыі падзення расійскай пакупніцкай здольнасці, росту канкурэнцыі ці абмежавання ў доступе на расійскі рынак. Таму Беларусь, прынамсі фармальна, імкнецца зменшыць долю Расіі ў гандлі.

    Імаверна, што доля Расіі ў беларускім экспарце тавараў нязначна зменшыцца – да 35-40 % ад агульнага памеру.

    Колькасць краін, куды ідзе больш за 5 % беларускага экспарту

    Дыверсіфікацыя – гэта адно з найчасцей паўтараных словаў беларускага істэблішменту. Чым больш буйных гандлёвых партнёраў мы будзем мець, тым менш нас будуць пужаць расійскія крызісы (і розныя гандлёвыя “войны”).

    Колькасць краін, у кожную з якіх будзе ісці больш за 5 % беларускага экспарту, узрасце, хутчэй за ўсё, да 3-5.

    Падрыхтаванасць да рэформаў

    “Ці адбудуцца ў беларускай эканоміцы рэформы, накіраваныя на паляпшэнне эканамічнай эфектыўнасці?” – гэткае пытанне мы задалі экспертам. Пад паляпшэннем эканамічнай эфектыўнасці мы разумеем змены, накіраваныя на паскарэнне эканамічнага росту, павелічэнне даходаў хатніх гаспадарак, аптымізацыю выдаткаў дзяржаўнага сектара, павелічэнне прадукцыйнасці працы, павышэнне міжнародных ацэнак эканамічнага развіцця. Як паказала апытанне, на цяперашні момант выглядае гэтак: нават калі ў Беларусі будуць праводзіцца эканамічныя рэформы, то іх памер не будзе вялікім.

    Прагноз праз 5 гадоў

    Сацыяльна-дэмаграфічнае развіццё

    Колькасць насельніцтва

    Для Беларусі, як і для іншых краін, велізарнае значэнне мае дэмаграфічная нагрузка – суадносіны людзей у працаздольным і непрацаздольным узросце. Звычайна, калі колькасць насельніцтва змяншаецца, то расце дэмаграфічная нагрузка.

    На жаль, чакаць росту колькасці беларусаў не выпадае. Хоць змяншэнне ліку жыхароў будзе адбывацца ў тым жа дыяпазоне, у якім і цяпер знаходзіцца колькасць насельніцтва Беларусі, мы вырашылі інтэрпрэтаваць гэты вынік як “пагаршэнне”. Гэта звязана з тым, што ў практыцы такі вынік азначае далейшае ўзмацненне дэмаграфічнай нагрузкі, што яшчэ болей азмрочвае перспектывы Беларусі.

    Абароненасць правоў меншасцяў

    Развіццё дзяржавы (і грамадства) добра адлюстроўваецца тым, наколькі яна гатовая ўспрымаць розныя меншасці як свае натуральныя часткі. Мы папрасілі экспертаў ацаніць паводле дзесяцібальнай шкалы, наколькі Беларусь шануе розныя нешматлікія групы (людзі з інваліднасцю, сексуальныя, рэлігійныя ды іншыя меншасці) і ці варта чакаць добрых зменаў. Асноўны сцэнар – горш не стане, а другі па імавернасці – адбудуцца нават дробныя паляпшэнні.

    Сённяшняя абароненасць: 5 з 10

    Правы меншасцяў, асобных сацыяльных і дэмаграфічных груп абмяжоўваюцца. Пры гэтым абмежаванні маюць выбарачны характар, тычацца асобных сфер і кірункаў дзейнасці.

    Імавернасць сцэнароў:

    Крыніца дадзеных: апытанне

    Глядзець усю шкалу

    1-2. Дзяржава мае не інклюзіўны характар. Меншасці, асобныя сацыяльныя і дэмаграфічныя групы знаходзяцца пад істотным пастаянным ціскам і пагрозаю. Маюць месца акты гвалту з боку дзяржавы і арганізаваных груп.

    3-4. Існуюць сістэмныя і ўстойлівыя перашкоды для рэалізацыі правоў меншасцяў, асобных сацыяльных і дэмаграфічных груп. Сістэмныя перашкоды замацаваныя заканадаўча і рэалізуюцца на практыцы.

    5-6. Правы меншасцяў, асобных сацыяльных і дэмаграфічных груп абмяжоўваюцца. Пры гэтым абмежаванні маюць выбарачны характар, тычацца асобных сфер і кірункаў дзейнасці.

    7-8. Дзяржава ў значнай ступені інклюзіўная. Праявы выключэння маюць абмежаваны і эпізадычны характар.

    9-10. Дзяржава з’яўляецца інклюзіўнай. Правы меншасцяў гарантаваныя і выконваюцца на практыцы. Практыкі выключэння адсутнічаюць ці нязначныя.

    Узровень узаемадапамогі ў грамадстве

    У ідэале салідарнасць павінна пранізваць наша грамадства і быць апірышчам не толькі грамадзянскай супольнасці, але і ўсёй краіны. Мы запыталіся ў экспертаў, на якім узроўні сёння знаходзіцца ўзаемадапамога і на якім узроўні яна будзе праз пяць гадоў. Горай не будзе, а магчыма, што ўзровень узаемадапамогі нават вырасце.

    Сённяшні ўзровень: 4 з 10

    Беларускае грамадства мае нізкі ўзровень узаемнай дапамогі. Нязначная частка насельніцтва (5-10 %) рэгулярна (прынамсі раз у год), а значная частка насельніцтва (25-35 %) у асобных выпадках, сочыць за падзеямі грамадства, ахвяруе грошы на вырашэнне сацыяльных і грамадскіх праблем, выдаткоўвае асабісты час на ўдзел у грамадскіх ініцыятывах, аказвае дапамогу незнаёмым людзям у складаных сітуацыях. Пры гэтым большасць насельніцтва не дапамагае незнаёмым і не ўдзельнічае ў іншых праявах салідарнасці.

    Імавернасць сцэнароў:

    Крыніца дадзеных: апытанне

    Глядзець усю шкалу

    1-2. Беларускае грамадства мае вельмі нізкі ўзровень узаемнай дапамогі. Колькасць людзей, якія аказваюць рэгулярную дапамогу, – нязначная. Значная частка насельніцтва (25-35 %) толькі ў асобных выпадках сочыць за падзеямі ў грамадстве, ахвяруе грошы на вырашэнне сацыяльных і грамадскіх праблем, выдаткоўвае асабісты час на ўдзел у грамадскіх ініцыятывах, аказвае дапамогу незнаёмым людзям у складаных сітуацыях. Пры гэтым да 2/3 насельніцтва не дапамагае незнаёмым і не ўдзельнічае ў іншых праявах салідарнасці.

    3-4. Беларускае грамадства мае нізкі ўзровень узаемнай дапамогі. Нязначная частка насельніцтва (5-10 %) рэгулярна (прынамсі раз у год), а значная частка насельніцтва (25-35 %) у асобных выпадках, сочыць за падзеямі грамадства, ахвяруе грошы на вырашэнне сацыяльных і грамадскіх праблем, выдаткоўвае асабісты час на ўдзел у грамадскіх ініцыятывах, аказвае дапамогу незнаёмым людзям у складаных сітуацыях. Пры гэтым большасць насельніцтва не дапамагае незнаёмым і не ўдзельнічае ў іншых праявах салідарнасці.

    5-6. Беларускае грамадства мае сярэдні ўзровень узаемнай дапамогі. Невялікая частка частка насельніцтва (15-20 %) рэгулярна (прынамсі раз у год), а большасць (звыш 50 %) у асобных выпадках, сочыць за падзеямі грамадства, ахвяруе грошы на вырашэнне сацыяльных і грамадскіх праблем, выдаткоўвае асабісты час на ўдзел у грамадскіх ініцыятывах, аказвае дапамогу незнаёмым людзям у складаных сітуацыях. Пры гэтым значная частка насельніцтва (да 20-30 %) не дапамагае незнаёмым і не ўдзельнічае ў іншых праявах салідарнасці.

    7-8. Беларускае грамадства мае дастаткова высокі ўзровень узаемнай дапамогі. Значная частка насельніцтва (25-35 %) рэгулярна (прынамсі раз на год), а рэшта ў асобных выпадках, сочыць за падзеямі грамадства, ахвяруе грошы на вырашэнне сацыяльных і грамадскіх праблем, выдаткоўвае асабісты час на ўдзел у грамадскіх ініцыятывах, аказвае дапамогу незнаёмым людзям у складаных сітуацыях.

    9-10. Беларускае грамадства мае высокі ўзровень узаемнай дапамогі. Большасць насельніцтва (звыш 50 %) рэгулярна (прынамсі раз на год), а рэшта эпізадычна, сочыць за падзеямі грамадства, ахвяруе грошы на вырашэнне сацыяльных і грамадскіх праблем, выдаткоўвае асабісты час на ўдзел у грамадскіх ініцыятывах, аказвае дапамогу незнаёмым людзям у складаных сітуацыях.

    Розніца паміж заробкамі ў Мінску і ў іншых частках Беларусі

    Канешне, сталіца ды іншыя рэгіёны жывуць па-рознаму ў шмат якіх краінах. Беларускі выпадак вылучаецца тым, што гэтае адрозненне ў нас павялічваецца. Мінск высмоктвае найлепшыя рэсурсы ўсёй краіны ў той час, як рэгіёны, адпаведна, дэградуюць.

    Розніца паміж заробкам за МКАДам у параўнанні з заробкам у сталіцы імаверна можа яшчэ нават павялічыцца.

    Гендарная роўнасць

    Сёлета мы вырашылі адмовіцца ад выкарыстання Global Gender Gap Index, даследавання Сусветнага эканамічнага форуму, на якое мы арыентаваліся ў мінулым годзе. Гэта звязана з тым, што ў ім паказнік па Беларусі быў штучна завышаны (напрыклад, дзякуючы вызначанай квоце на жанчын-дэпутатак). Таму мы стварылі ўласную шкалу, каб пабачыць, наколькі ў Беларусі распаўсюджаныя формы дыскрымінацыі і абмежаванняў на падставе палавой прыналежнасці. У найбліжэйшыя пяць гадоў малаімаверна, што гендарная няроўнасць павялічыцца. Хутчэй, мы застанемся на сённяшнім узроўні ці станем крыху больш роўным грамадствам.

    Сённяшняя абароненасць: 5 з 10

    Дзяржава і грамадства толькі часткова функцыянуюць у адпаведнасці з прынцыпамі гендарнай роўнасці. Гендарная роўнасць часткова гарантаваная і падтрымліваецца дзяржаўнымі інстытутамі, замацаваная заканадаўча, правапрымяняльнай практыкай. Грамадскія стасункі дапускаюць заўважныя адхіленні ад прынцыпаў гендарнай роўнасці.

    Імавернасць сцэнароў:

    Крыніца дадзеных: апытанне

    Глядзець усю шкалу

    1-2. Дзяржава і грамадства не функцыянуюць у адпаведнасці з прынцыпамі гендарнай роўнасці. Гендарная роўнасць не гарантаваная і не падтрымліваецца дзяржаўнымі інстытутамі, заканадаўча замацаваныя розныя формы гендарнай дыскрымінацыі, што вызначае правапрымяняльную практыку. Грамадскія стасункі пабудаваныя на значных адхіленнях ад прынцыпаў гендарнай роўнасці і ўтрымліваюць розныя формы дыскрымінацыі.

    3-4. Дзяржава і грамадства не функцыянуюць у адпаведнасці з прынцыпамі гендарнай роўнасці. Гендарная роўнасць недастаткова гарантаваная і падтрымліваецца дзяржаўнымі інстытутамі, замацаваная заканадаўча, правапрымяняльнай практыкай. Грамадскія стасункі дапускаюць значныя адхіленні ад прынцыпаў гендарнай роўнасці і праявы дыскрымінацыі.

    5-6. Дзяржава і грамадства толькі часткова функцыянуюць у адпаведнасці з прынцыпамі гендарнай роўнасці. Гендарная роўнасць часткова гарантаваная і падтрымліваецца дзяржаўнымі інстытутамі, замацаваная заканадаўча, правапрымяняльнай практыкай. Грамадскія стасункі дапускаюць заўважныя адхіленні ад прынцыпаў гендарнай роўнасці.

    7-8. Дзяржава і грамадства функцыянуюць у адпаведнасці з прынцыпамі гендарнай роўнасці. Гендарная роўнасць цалкам гарантаваная і падтрымліваецца дзяржаўнымі інстытутамі, замацаваная заканадаўча, правапрымяняльнай практыкай. Грамадскія стасункі дапускаюць нязначныя адхіленні ад прынцыпаў гендарнай роўнасці.

    9-10. Дзяржава і грамадства функцыянуюць у адпаведнасці з прынцыпамі гендарнай роўнасці. Гендарная роўнасць цалкам гарантаваная і падтрымліваецца дзяржаўнымі інстытутамі, замацаваная заканадаўча, правапрымяняльнай практыкай. Грамадскія стасункі таксама арганізаваныя на прынцыпах гендарнай роўнасці.

    Бюджэтныя выдаткі на ахову здароўя

    Старэнне беларускага грамадства вядзе да таго, што мы мусім усё больш і больш выдаткоўваць на медыцыну. Паколькі сам бюджэт Беларусі перажывае не найлепшыя часы, то доля аховы здароўя ў агульным пірагу расце. Ці гэты трэнд захаваецца цягам пяці наступных гадоў?

    Выглядае, што доля выдаткаў на ахову здароўя дасягнула сваёй столі – істотна расці яна не будзе. Магчыма, што нават будзе змяншацца.

    Адукацыйны і інавацыйны патэнцыял

    Унутраныя выдаткі на даследаванні і распрацоўкі

    Тое, колькі краіна выдаткоўвае на навуку, выразна паказвае, ці яе эканамічныя агенты бачаць даследаванні і распрацоўкі адным з рухавікоў сваёй эканомікі. На жаль, Беларусь не з тых краінаў, дзе гэтыя выдаткі высокія. Калі ў такіх краінах, як Нарвегія ці Нідэрланды, на даследаванні і распрацоўкі выдаткоўваецца каля 2 % ад ВУП, то ў Беларусі ў 3-4 разы менш.

    Праўдападобна, што даследчыя выдаткі надалей будуць заставацца на сённяшнім нізкім узроўні.

    Бюджэтныя выдаткі на даследаванні і распрацоўкі

    На жаль ці на шчасце, але для развіцця навукі вельмі патрэбныя бюджэтныя сродкі, якія скіраваныя на доўгатэрміновы эфект. Бюджэтныя выдаткі надзвычай важныя, асабліва калі ўлічыць, што палова беларускай эканомікі застаецца ў руках дзяржавы. Сумна казаць, але апошнія гады пул даступных сродкаў на навуку істотна скараціўся.

    Хоць гэта выклікае смутак, але трэба сказаць, што росту гэтага пула чакаць не даводзіцца.

    Колькасць заявак на патэнты

    Колькасць заявак на патэнты – гэта як колькасць новых ідэй ад навукоўцаў. На жаль, у апошнія гады гэтая колькасць у Беларусі балюча змяншаецца – цяпер рэзідэнты Беларусі падаюць у 10 разоў менш, чым рэзідэнты Польшчы (хоць, канешне, памеры насельніцтва таксама варта браць пад увагу).

    Падаецца, сітуацыя будзе змяняцца з гэткай жа адмоўнай тэндэнцыяй. Колькасць заявак на патэнты ў найбліжэйшыя 5 гадоў складзе ў сярэднім 300-500 штук у год.

    Колькасць беларускіх універсітэтаў сярод лепшых 500

    Беларускія ўніверсітэты сапраўды хочуць трапіць у рэйтынгі найлепшых ВНУ свету. Гэта пытанне не толькі прэстыжу, але і прывабнасці на рынку адукацыйных паслуг. Але дагэтуль толькі адзін беларускі ўніверсітэт – БДУ – трапляў у лік 500 толькі ў адным рэйтынгу – 354 месца паводле QS World University Rankings.

    Сённяшняе становішча

    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт патрапляе ў лік 500 толькі ў адным рэйтынгу.

    Прагназаваны паказнік праз 5 гадоў

    Здаецца, што не варта чакаць, што цягам найбліжэйшых пяці гадоў колькасць беларускіх універсітэтаў сярод найлепшых 500 вырасце. Гэта, дарэчы, менш аптымістычны прагноз, чым леташні – тады чакалася, што да БДУ ў міжнародных рэйтынгах далучыцца яшчэ нейкі ўніверсітэт/ы.

    Доля замежных студэнтаў

    На жаль, вялікая колькасць замежных студэнтаў прыязджае да нас не па прэстыжны дыплом ці якасную адукацыю. Але ў любым разе яны прывозяць з сабой грошы, якія трацяць на навучанне і пражыванне ў Беларусі. Замежныя студэнты таксама спрыяюць інтэрнацыяналізацыі беларускай адукацыі.

    Выглядае, што Беларусь яшчэ можа павялічыць долю замежных студэнтаў (хоць гэта не абавязкова будзе звязана з ростам колькасці студэнтаў-замежнікаў, а, магчыма, са змяншэннем студэнтаў з Беларусі).

    Якасць адукацыі ў рэгіянальным параўнанні

    Наша адукацыйная сістэма жыве ў міжнародным кантэксце, дзе адукацыйныя ўстановы з розных краін канкуруюць паміж сабой. Таму сёлета мы пастанавілі замерыць якасць беларускай адукацыі ў параўнанні з двума напрамкамі – Польшча разам з Літвой і Расія – бо менавіта ў гэтыя краіны адбываецца адток студэнтаў з Беларусі. Пад якасцю адукацыі мы маем на ўвазе глыбіню і запатрабаванасць атрыманых ведаў, ступень развіцця і запатрабаванасць атрыманых прафесійных навыкаў, месца ў міжнародных ацэнках і рэйтынгах, запатрабаванасць падрыхтаваных спецыялістаў. На жаль, паводле беларускіх экспертаў, якасць адукацыі за мяжой па абодвух з гэтых напрамкаў вышэйшая, чымся ў Беларусі, і гэта розніца можа нават павялічыцца.

    Сённяшні стан адносна Польшчы і Літвы: 4 з 5

    Цяпер якасць вышэйшай адукацыі ў Беларусі крыху ніжэйшая, чымся ў суседніх краінах ЕС (Польшча, Літва).

    Імавернасць сцэнароў:

    Глядзець усю шкалу

    Цяпер якасць беларускай вышэйшай адукацыі

    1. значна вышэйшая, чым у суседніх краінах ЕС (Польшча, Літва).

    2. крыху вышэйшая, чым у суседніх краінах ЕС (Польшча, Літва).

    3. прыблізна адпавядае ўзроўню адукацыі ў суседніх краінах, чым у суседніх краінах ЕС (Польшча, Літва).

    4. крыху ніжэйшая, чым у суседніх краінах ЕС (Польшча, Літва).

    5. значна ніжэйшая, чым у суседніх краінах ЕС (Польшча, Літва).

    У 2023 годзе якасць беларускай вышэйшай адукацыі

    1. будзе значна вышэйшай, чым у Польшчы і Літве.

    2. будзе крыху вышэйшай, чым у Польшчы і Літве.

    3. будзе прыблізна адпавядаць узроўню адукацыі ў Польшчы і Літве.

    4. будзе крыху ніжэйшай за ўзровень адукацыі ў Польшчы і Літве.

    5. будзе значна ніжэйшай за ўзровень адукацыі ў Польшчы і Літве.

    Сённяшні стан адносна Расіі: 3 з 5

    Цяпер якасць беларускай вышэйшай адукацыі прыблізна адпавядае ўзроўню адукацыі ў Расіі.

    Імавернасць сцэнароў:

    Глядзець усю шкалу

    Цяпер якасць беларускай вышэйшай адукацыі

    1. значна вышэйшая, чым у Расіі.

    2. крыху вышэйшая, чым у Расіі.

    3. прыблізна адпавядае ўзроўню адукацыі ў суседніх краінах, чым у Расіі.

    4. крыху ніжэйшая, чым у Расіі.

    5. значна ніжэйшая, чым у Расіі.

    У 2023 годзе якасць беларускай вышэйшай адукацыі

    1. будзе значна вышэйшай, чым у Расіі.

    2. будзе крыху вышэйшай, чым у Расіі.

    3. будзе прыблізна адпавядаць узроўню адукацыі ў Расіі.

    4. будзе крыху ніжэйшай за ўзровень адукацыі ў Расіі.

    5. будзе значна ніжэйшай за ўзровень адукацыі ў Расіі.

    Грамадска-палітычныя трэнды

    Стан карупцыі

    Беларусь ужо не першае дзесяцігоддзе нібыта змагаецца з карупцыяй і не першае дзесяцігоддзе не можа яе перамагчы, знаходзячыся ў рэйтынгах вышэй, чым Украіна ці Расія, і значна ніжэй, чым нашыя заходнія суседзі. Мы выпрамілі шкалу двух рэйтынгаў (Transparency International і Freedom House) ад 0 (найлепшы стан) да 10 (найгоршы стан), аб’ядналі іх, і вось што выйшла.

    Меркаванні экспертаў падзяліліся прыкладна пароўну – адныя лічаць, што беларуская карупцыя захавае прыблізна такі ж памер і распаўсюджанасць, як і цяпер, а другія, што сітуацыя стане лепшай. Першых крыху больш.

    Нацыянальная кансалідацыя і трываласць ідэнтычнасці

    Нацыянальная тоеснасць – гэта вялікі беларускі боль і, магчыма, наша галоўная праблема. Мы папрасілі экспертаў ацаніць сённяшні стан кансалідацыі і ідэнтычнасці ды сказаць, дзе мы будзем праз пяць гадоў. Паводле апытання, варта чакаць паляпшэння.

    Сённяшні ўзровень: 5 з 10

    Нацыянальная ідэнтычнасць няўстойлівая. Сфармаваныя канкурэнтныя інтэрпрэтацыі гісторыі, культуры, мовы; не існуе выразнага разумення адрознасці ад іншых нацый. Унутраны канфлікт у пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці мае палітычны характар. Існуе заўважны знешні ўплыў на фармаванне ідэнтычнасці.

    Прагназаваны паказнік праз 5 гадоў

    Глядзець усю шкалу

    1-2. Распад нацыянальнай ідэнтычнасці. Канкурэнтныя інтэрпрэтацыі гісторыі, культуры, мовы і г. д. прэтэндуюць на статус асобных нацыянальных ідэнтычнасцяў. Востры ўнутраны канфлікт у пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці з адкрытымі тэндэнцыямі да сепаратызму. Вызначальная роля знешняга фактару ў фармаванні нацыянальнай ідэнтычнасці.

    3-4. Крызісны стан нацыянальнай ідэнтычнасці. Канкурэнтныя інтэрпрэтацыі гісторыі, культуры, мовы знаходзяцца ў стане канфлікту і не сумяшчаюцца. Унутраны канфлікт у пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці мае востры палітычны характар. Пытанне нацыянальнай ідэнтычнасці выступае асноўным фактарам палітычнага падзелу і супрацьстаяння. Знешні ўплыў з’яўляецца адным з важных фактараў фармавання ідэнтычнасці.

    5-6. Нацыянальная ідэнтычнасць няўстойлівая. Сфармаваныя канкурэнтныя інтэрпрэтацыі гісторыі, культуры, мовы; не існуе выразнага разумення адрознасці ад іншых нацый. Унутраны канфлікт у пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці мае палітычны характар. Існуе заўважны знешні ўплыў на фармаванне ідэнтычнасці.

    7-8. Нацыянальная ідэнтычнасць дастаткова ўстойлівая. Адрозненні ў інтэрпрэтацыі гісторыі, культуры, мовы, падабенства да суседзяў – нязначныя і маюць характар акадэмічных дыскусій. Унутраны канфлікт у пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці абмежаваны дыскусіямі ў культурнай і інтэлектуальнай сферах. Знешні ўплыў на фармаванне ідэнтычнасці нязначны.

    9-10. Нацыянальная ідэнтычнасць устойлівая. Сфармаваны цэласны корпус інтэрпрэтацыі гісторыі, культуры, мовы; існуе выразнае разуменне адрознасці ад іншых нацыяў. Няма ўнутранага канфлікту ў пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці. Няма знешняга ўплыву на фармаванне ідэнтычнасці.

    Стан і ўмовы развіцця грамадзянскай супольнасці

    Актыўная грамадзянская супольнасць – неабходны элемент развіцця дэмакратыі. У нашым індэксе мы вывелі сярэдні паказнік стану грамадскага сектара на падставе ацэнак USAID і Freedom House па шкале ад 1 да 7 (дзе 1 – выдатны стан і вельмі спрыяльныя ўмовы для развіцця грамадзянскай супольнасці, а 7 – складаны стан і надзвычай неспрыяльныя ўмовы для развіцця грамадзянскай супольнасці).

    Стан і ўмовы развіцця грамадзянскай супольнасці ў найбліжэйшыя пяць гадоў застануцца прыкладна на тым самым узроўні.

    Прыярытэты ў знешняй палітыцы

    Пасля анексіі Крыма многія пачалі пісаць пра тое, што ў сферы вонкавай палітыкі Беларусь усё больш адыходзіць ад саюза з Расіяй. Узнікла пытанне, у якім кірунку далей будзе змяняцца беларуская знешняя палітыка. Аднак, як паказвае нашае апытанне, самым імаверным варыянтам на найбліжэйшыя пяць гадоў застаецца захаванне статус-кво ці нават далейшае невялікае збліжэнне з Расіяй.

    Прагназаваны паказнік праз 5 гадоў

    Палітычная рэформа

    Беларускія ўлады (ды і сам кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка) ужо некалькі гадоў падаграваюць інтарэс да будучай трансфармацыі палітычнай сістэмы заявамі аб тым, што ў Беларусі адбудзецца рэферэндум аб новай Канстытуцыі. Дагэтуль гэтыя заявы да нічога выразнага не прывялі, таму сярод экспертаў ёсць выразны скепсіс на тэму таго, ці адбудуцца змены. Аднак, больш імаверным эксперты лічаць усё ж правядзенне пэўнай рэформы. Пытанне, хутчэй, у яе змесце: ці рэформа будзе ўмацоўваць урад, ці ўзмацняць ролю парламента.

    Прагназаваны паказнік праз 5 гадоў

    Рэарганізацыя партыйнай сістэмы

    Беларускі парламент доўгі час быў “сонным інстытутам”, дзе наагул нічога не адбывалася. Аднак цягам апошніх некалькіх гадоў Палата прадстаўнікоў пачала падаваць імпульсы жыцця. Да таго ж улады час ад часу заяўляюць, што яны разглядаюць варыянт змешаных парламенцкіх выбараў, на якіх палова дэпутатаў будзе абірацца паводле партыйных спісаў. Але ці адбудзецца рэарганізацыя партыйнай сістэмы цягам найбліжэйшых пяці гадоў? Найбольш імаверным эксперты лічаць варыянт, што гэтай рэформы не адбудзецца. Хоць варыянты, паводле якіх магчымая рэарганізацыя партыйнай сістэмы, адкідваць усё ж не варта – пытанне, аднак, у тым, што яна можа не прынесці заўважных вынікаў.

    Прагназаваны паказнік праз 5 гадоў

    Пра стваральнікаў Індэкса

    Рыгор Астапеня

    Заснавальнік і старшыня Цэнтра новых ідэй. Рыгор мае ступень PhD у палітычных навуках.

    Аўтар Індэксу Рыгор Астапеня

    Андрэй Казакевіч

    Дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Андрэй мае ступень PhD у палітычных навуках.

    Аўтар Індэксу Андрэй Казакевіч

    Вялікі дзякуй партнёрам даследавання!