Ці вінаваты іслам у нападзе на Charlie Hebdo?

Мусульмане Францыі выглядаюць інакш, чым іх прадстаўляюць медыі ўсходняй Еўропы. 
Юлія М · 9 Студзеня 2015
Ці вінаваты іслам у нападзе на Charlie Hebdo?

Многія французы здзівіліся б, калі пабачылі як расейскамоўныя СМІ прадстаўляць напад на Charlie Hebdo. Тут і абвінавачванні ісламу ва ўсім чым можна, і развешванне цэтлікаў. А Алена Чудзінава, аўтар нашумелай кнігі «Мячэць парыжскай Божай Маці», у эфіры «Рэха Масквы» параўнала тэракт са спробай мусульманаў захапіць уладу ў Еўропе.

Гэта, як мінімум, скажае рэальнасць. Што горай, можа прывесці да далейшага расколу не толькі французскага грамадства, але і рэальнага сутыкнення заходняй і ўсходняй цывілізацый.

Арабы – гэта і ёсць французы

Жывучы ў Францыі, я і сама не раз задавала не самыя талерантныя пытанні французам пра выхадцаў з Магрэбу. Але атрымлівала адзін і той жа адказ, што яны неадлучная частка французскага грамадства: твой сусед па парце мусульманін, твой любімы кебаб гатуе мусульманін з суседняй вуліцы, а твая мама нарадзілася ў Касабланцы. Усходняга ўплыву ў Францыі так шмат, што табе падабаецца кускус, ты ясі ўсходнія прысмакі, а адной з найважнейшых спецый тваёй кухні робіцца харыса.

І мусульмане знялі джелабу, традыцыйную берберскую вопратку, каб надзець французскую вайсковую форму і ваяваць за Французскую рэспубліку падчас другой сусветнай вайны. Што можна думаць пра тых, з кім ты дзеліш частку сваёй гісторыі?

Таму шматлікія крытыкі ісламу павінны адрозніваць іслам і ісламізм. Мусульмане Францыі разам з астатнімі французамі ўдзельнічаюць у акцыях падтрымкі часопісу Charlie Hebdo, прыходзяць на месца трагедыі, каб памаліцца і ўскласці кветкі. Кіраўнікі французскіх ісламскіх арганізацыяў заклікалі ўсіх сваіх вернікаў прыйсці на рэспубліканскі марш у гэтую нядзелю.

У эфіры радыё France Info імам мячэці ў Манпелье асудзіў тэракт у Парыжы і пажадаў французам заставацца салідарнымі і размяжоўваць ісламскі фундаменталізм і іслам. Многія мусульмане кажуць, што нельга чыніць гвалт і разліваць кроў, прыкрываючыся імем Алаха. Нельга ладзіць расправу над свабодай і рэспубліканскімі каштоўнасцямі дзяржавы, якая дала табе прытулак і забяспечыла адукацыю. У пятніцу ўсе імамы Францыі выступілі ў падтрымку ахвяраў тэракту і падкрэслілі адзінства ў супрацьстаянні тэрарызму.

Ці будзе «Нацыянальны фронт» на Маршы адзінства?

Мусульманская супольнасць Францыі назвала памылкай, што кіраўніца партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пен не атрымала запрашэння на акцыю нацыянальнага адзінства, якая адбудзецца ў гэту нядзелю. Гэта мусульмане болей адчуваюць патрэбу яднання, чым палітыкі.

У маршы возьмуць удзел усе вядучыя палітычныя сілы Францыі – Франсуа Байру, лідар Партыі дэмакратычнага руху, Саюз дэмакратаў і незалежных з кіраўніком Жак-Крыстофам Лагардам, і вядома ж, Саюз за народны рух, на чале з Нікаля Сарказі. Ле Пен праўдападобна не будзе, хоць у 2012-ым яна прысутнічала на сходзе нацыянальнага адзінства пасля тэракту ў Тулузе. Тады былі застрэленыя чатыры чалавекі ў габрэйскай школе «Скарбы Торы».

Франсуа Аланд наўрад ці ўсведамляе, што незапрашэнне “Нацыянальнаму фронту” можа прывесці да далейшага расколу французскага грамадства. Хутчэй французскім прэзідэнтам кіруе жаданне прыглушыць папулісцкую кампанію нацыяналістаў. Як прыклад, Марын Ле Пэн пасля тэракту прапанавала вярнуць смяротнае пакаранне.

Але цяпер для Францыі як ніколі важна быць адзінай, каб абараніць свае каштоўнасці перад тэрарызмам. Усе акцыі падтрымкі Charlie Hebdo – гэта перадусім акцыі падтрымкі свабоды прэсы і свабоды выказванняў. Але выключэнне “Нацыянальнага фронту” з спісу запрошаных гэта і ёсць супярэчнасць гэтай самай свабодзе выказванняў. Гэта болей усведамляюць мусумальмане Францыі, чым ейныя палітыкі.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Алесь Ганчаронак· 7 Чэрвеня
На якой мове вучацца першакласнікі ў гарадах і вёсках Беларусі?
На якой мове вучацца першакласнікі ў гарадах і вёсках Беларусі?
Вы ведаеце адказ, але на інфаграфіцы гэта выглядае прыгажэй і трагічней.
Альмут Мёлер (Еўрапейская рада па міжнародных дачыненнях) · 31 Ліпеня 2018
Кансенсус і французска-нямецкі рухавік: новае ўспрыманне еўрапейскай супрацы
Кансенсус і французска-нямецкі рухавік: новае ўспрыманне еўрапейскай супрацы
Парыж і Берлін знаходзяцца пра ціскам чакання, што яны дасягнуць вынікаў па-за беспраблемнымі пытаннямі, такімі як супольная палітыка ў лічбавай, кліматычнай сферах ці ў сферы памежнай і берагавой аховы.
Кацярына Маслакова · 14 Траўня 2018
Як звязаная (не)талерантнасць беларусаў з аквапаркам “Лебядзіны” і “дэкрэтам аб дармаедах”
Як звязаная (не)талерантнасць беларусаў з аквапаркам “Лебядзіны” і “дэкрэтам аб дармаедах”
Правяраем тонус “мускула талерантнасці” беларусаў.