• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Італьянскі выбар: небяспечны Берлусконі ці каламутны Берсані

    24-25 лютага італьянцы будуць абіраць новы Парламент. Абодва фаварыты наўрад ці здольныя вярнуць былую веліч Італіі. Піша Рыгор Астапеня.

     

    Вяртанне Сільвіа Берлусконі на палітычную арэну выглядае трыумфальным. Яшчэ некалькі месяцаў таму цяжка было паверыць, што ён на роўных супрацьпаставіць сябе сацыялістам на выбарах. Cёння ён наступае на пяткі П’еру Берсані, кіраўніку левай Дэмакратычнай Партыі. Трэцім пасля іх ідзе прафесар Марыё Монці, тэхнакрат і былы прэм’ер-міністр.

    Крызісны час узмацняе важнасць гэтых выбараў. Перад пераможцам будзе стаяць цяжкая, хоць і традыцыйная для палітыкі, дылема: будучае развіццё коштам рэформаў і страты папулярнасці ці захаванне статус-кво з далейшым эканамічным рэгрэсам. Дапамагчы будучаму пераможцу можа Монці, які гатовы ўзяць цяжар за рэформы, ім ужо распачатыя.

    Часам горш чым Беларусі

    Італьянскія ўлады доўгія годы засмечвалі ўласную эканоміку. Doing Business Index ставіць Італію толькі на 73-ым месцы ў свеце паміж Румыніяй і Сэйшэламі. Беларусь жа знаходзіцца на 15 радкоў вышэй, на 58-ым.

    У Беларусі ў разы таней зарэгістраваць уласнае прадпрыемства, чым у Італіі. На афармаленне пабудовы ўласнага складу беларускі прадпрымальнік траціць 130 дзён і 24.8 % прыбытку на душу насельніцтва, калі ў Італіі чалавек выдаткоўвае на гэта 234 дні і 184,2% прыбытку на аднаго чалавека. (Больш падрабязна з індэксам і іншымі індыкатарамі можна азнаёміцца на адмысловых старонках, якія прысвечаныя Італіі і Беларусі.)

    Аднак галоўнай бядой італьянскай эканомікі застаецца нізкі рост ВУП і падзенне канкурэнцыйнасці італьянскіх тавараў на сусветных рынках. Італьянская эканоміка ўжо доўгія годы не развіваецца. У сусветнай эканоміцы такое тармажэнне з’яляецца фактычна рэгрэсам. Да гэтага яшчэ дадаецца карупцыя, высокі ўзровень беспрацоў’я і занядбанне інфраструктуры.

    Берлусконі, Монці і Берсані 

    Наколькі скампраметаваным не казаўся б Берлусконі, ён дагэтуль застаецца адным з найбольш папулярных палітыкаў Італіі. Берлусконі ніколі не хацеў быць класічным палітыкам. Яму бліжэй роль поп-зоркі, экспрэсіўнага італьянца, гарачага і багатага. Гэта і ёсць ягоны рэцэпт перамогі на выбарах. Тым болей, што Берлусконі зрабіў сябе сам: стварыў з нуля бізнес-імперыю і выдатна ёй кіруе. Хоць кіраванне вялікай колькасцю тэлеканалаў і футбольным клубам “Мілан” мае куды большае значэнне.

    Найбольш яскравай падзеяй кампаніі Берлусконі стаў ягоны  выступ на цырымоніі памяці ахвяр Халакосту. Пад час мерапрыемства Берлусконі заявіў, што Мусаліні зрабіў для Італіі шмат добрых рэчаў. Берлусконі такім чынам спрабуе займець падтрымку скрайнеправага электарату, хоць нават для яго такія выказванні на цырымоніі памяці ахвяр Халакосту з’яўляюцца перабольшваннем.

    За гэтую кампанію Берлусконі моцна пакрыўдзіўся на сваіх еўрапейскіх партнёраў па палітычнай сям’і. Еўрапейская Народная Партыя, да якой належыць і партыя Берлусконі, падтрымала Марыё Монці.

    Не толькі еўрапейскія правацэнтрысцкія палітыкі падтрымліваюць Монці. Яго яшчэ любяць фінансавыя рынкі. Тэхнакрат з вялікім досведам еўрапейскай палітыкі Монці мала залежыць ад палітычнай кан’юнктуры і праводзіць палітыку аздараўлення італьянскай эканомікі. Марыё Монці здольны дамаўляцца нават з маладамоваздольнымі людзьмі з Берліну і Франфурту.

    Аднак Монці не здолеў стаць палітыкам за гэтую кампанію. Падтрымліваемая ім кааліцыя прэтэндуе на 15%. Пры лепшых раскладах Монці можа зграць ролю kingmaker для фаварытаў кампаніі, сацыял-дэмакратаў.

    Па выніках сацыялагічных даследаванняў П’ер Берсані стане галоўным пераможцам гэтых выбараў. Былы чалец Італьянскай Камуністычнай Партыі, а цяпер старшыня Дэмакратычнай Партыі здолеў аб’яднаць пад сваім кіраўніцтвам усіх левых, прафсаюзы, эколагаў. Шырыня кааліцыя дакладна перакладзецца на добры вынік, але стане пасля перашкодай у кіраванні дзяржавай.

    Праўдападобна, што Берсані будзе вымушаны шукаць сабе кааліцыянта ў выглядзе Монці. Скрайнелевыя саюзнікі наўрад будуць задаволены ліберальным кааліцыянтам, што можа прывесці да расколаў унутры хаўруснікаў Берсані.

    Выбар для Італіі

    У сённяшняй Італіі абодва палітычныя бакі нясуць небяспеку для будучыні краіны. З правага боку Сільвіа Берлусконі, які доўгія годы кіраваў краінай не схільны да правядзення рэформаў. Гэтаксама не падтрымлівае рэформы і левы бок у выглядзе П’ера Берсані. Дэрэгуляцыя  і лібералізацыя застаюцца небяспекай ва ўяўленнях левых.

    Марыё Монці – адзіны, хто мог бы працягнуць далейшыя рэформы і вярнуць канкурэнцыйнасць італьянскай эканоміцы. Аднак Монці правёў даволі слабую кампанію і можа разлічваць толькі на ролю кааліцыянта. Калі ж П’ер Берсані ці Сільвіа Берлусконі набяруць дастаткова галасоў каб абыйсціся без Монці, то Італію чакае эканамічны рэгрэс.

    ПаказацьСхаваць каментары