Карэл Шварцэнбэрг: «Галоўнае — дапамагчы Лукашэнку захаваць незалежнасць»

Інтэрв’ю “Ідэі” з адным з найбольш уплывовых чэшскіх палітыкаў пра агрэсію Пуціна, нерашучасць Еўропы і рызыкоўнае становішча Беларусі.
Глеб Мартынаў· 10 Кастрычніка 2014
Карэл Шварцэнбэрг: «Галоўнае — дапамагчы Лукашэнку захаваць незалежнасць»

9 кастрычніка свой візіт у Беларусь скончыў Карэл Шварцэнбэрг, які прыехаў падтрымаць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Апроч публічных падзеяў кіраўнік камітэту міжнародных дачыненняў чэшскага парламенту сустрэўся з Міністрам замежных справаў Уладзімірам Макеем.

З абвастрэннем сітуацыі ва Украіне, Еўропа звяртае ўсё больш увагі на Беларусь. Праўдападобна, што былы паплечнік Вацлава Гавэла і сябра Алеся Бяляцкага, які наладжваў дачыненні з Лукашэнкам яшчэ напярэдадні першага саміту Усходняга партнёрства, найболей пасуе для магчымых размоваў да дыялогу ЕС і Беларусі.

На вашую думку, ці пагражае сітуацыя ва Украіне незалежнасці Беларусі? Cтратэгічны курс Лукашэнкі ў дадзенай сітуацыі правільны?

Сітуацыя не вельмі адрозніваецца ад той, што была раней. Пакуль я не магу меркаваць аб стратэгіі Лукашэнкі, бо пра яе можна будзе размаўляць толькі праз некалькі гадоў. Але вось “великий государь Владимир Владимирович” дакладна мае пэўную стратэгію.

Беларуская вонкавая палітыка цалкам падпарадкоўваецца Расеі, ці Беларусь усё ж здолела захаваць пэўную незалежнасць?

Хоць Лукашэнка захаваў пэўную самастойнасць, апошняе слова безумоўна застаецца за Расеяй. Усе важныя гульцы, якія сябруюць або падтрымліваюць добрыя адносіны з Пуціным, насамрэч у глыбіні падобныя да спадара Хадаркоўскага: яны таксама хочуць жыць у такім жа гатэлі, што і Хадаркоўскі. Аднак у той жа момант яны хочуць захаваць сабе і трохі самастойнасці: хтосьці жыве ў Лондане, хтосьці ў Ізраілі, а хтосьці нават кіруе ўласнаю краінаю, як атрымалася з Беларуссю. Унутры Расеі гульцы хутчэй імкнуцца захаваць сваё жыццё і не апынуцца ў турме. Там гутарка ідзе ўжо пра фізічную бяспеку, а не пра “самастойнасць”.

Вы верыце ў поспех дыпламатыі ў адносінах да сітуацыі ва Украіне?

Вядома ў выніку сітуацыя мусіць вырашацца дыпламатычнымі сродкамі. Але па-першае, трэба спыніць агрэсію. Без гэтага любое дыпламатычнае рашэнне будзе азначаць капітуляцыю.

Ці ёсць падабенства паміж існаю сітуацыяй ва Украіне і палітыкаю прымірэння Гітлера напярэдадні Другой сусветнай вайны?

Так, дзіўным чынам абставіны вельмі падобныя. Нават доказы, якія прыводзіць Расея, каб апраўдаць акупацыю Крыму, такія ж, якія прыводзіла Нямеччына падчас аншлюсу Аўстрыі. А цяпер Расея выкарыстоўвае тыя ж аргументы, якімі карыстаўся Гітлер у Мюнхене.

karel-i-idea

Дэмакратычныя сілы і ў Беларусі, і ва Украіне баяцца, што Еўропа не разумее маштабаў расейскай агрэсіі і адказвае занадта слаба.

Сапраўды, я падзяляю гэты погляд. Хоць у Заходняй Еўропе ёсць людзі, якія разумеюць, што адбываецца, іншыя больш клапоцяцца аб уласных бізнес-інтарэсах або аб эканамічных інтарэсах сваіх краінаў. Ну і вядома, заўсёды ёсць людзі, якія паважаюць мову сілы. Але ў любым выпадку мне хацелася б, каб адказ на гэты выклік з боку Еўропы быў бы з самага пачатку больш смелым.

Але што рабіць Беларусі ў гэтай сітуацыі, калі Расею ніхто не можа спыніць?

Спрабаваць выжыць (смяецца). Таму што, калі быць шчырымі, Беларусь у крыху іншым становішчы, чым Партугалія.

У бягучым крызісу Лукашэнка набірае палітычную вагу ў ролі міратворца ці, наадварот, Еўропе становіцца прасцей на яго ўплываць?

Галоўнае пытанне сёння не ў тым, каб паўплываць на Лукашэнку, а каб дапамагчы яму захаваць незалежнасць. Я не ведаю ніводнага палітыка, які б разлічваў на нейкі “уплыў” [на Беларусь]. Але гэта ў інтарэсах Еўропы, каб Беларусь захавала хаця б частку незалежнасці ад Масквы.

І пра гэта Вы размаўлялі са спадаром Макеем?

Мы абмеркавалі адносіны паміж Еўропаю і Беларуссю і таксама што можна зрабіць, каб іх палепшыць. Ён ведае, што, калі я быў міністрам замежных справаў Чэхіі, я заўсёды падтрымліваў Беларусь, заўсёды лічыў, што Беларусь – еўрапейская краіна, і мы павінны дапамагчы ёй быць бліжэй да Еўропы.

Даведка

Карал Шварцэнберг з’яўляецца главою старажытнага чэшскага роду, мае тытулы князя, герцага, займаў пасаду міністра замежных справаў Чэхіі, кіруе парламенцкім камітэтам замежных справаў Чэшскай рэспублікі. Ён кавалер Ордэну Залатога Руна, блізкі сябра сям’і Габсбургаў, чалец Більдэрбергскага клубу. На апошніх прэзідэнцкіх выбарах у свае 75 гадоў ён стаў кумірам чэшскай моладзі і інтэлігенцыі, саступіўшы толькі ў другім туры.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Справа Чудзянцова, пул Першага і гарантыі ад Канапацкай
Справа Чудзянцова, пул Першага і гарантыі ад Канапацкай
Глеб і Іван абмяркоўваюць арышт журналіста, новы тг-канал пра Лукашэнку і прапановы для яго ж ад апазіцыйнай дэпутаткі.
Антон Раднянкоў , Глеб Мартынаў, Іван Шыла· 24 Лістапада
Каліноўскі, рэйтынг беларускіх гарадоў і што не так з Васілевіч
Каліноўскі, рэйтынг беларускіх гарадоў і што не так з Васілевіч
Абмяркоўваем перапахаванне парэшткаў Каліноўскага разам з Франакам Вячоркам і Юліяй Ляшкевіч.
Глеб Мартынаў· 20 Лістапада
Эканоміка ў агні. Чубрык, Чалы і Лойка ў Ідэйным падкасце
Эканоміка ў агні. Чубрык, Чалы і Лойка ў Ідэйным падкасце
У бонусным выпуску тытаны беларускай эканомікі тлумачаць што было, ёсць і будзе з намі і нашымі рэформамі.