Рэформы ва Украіне: місія (не)магчымая?

Запрашаем на лекцыю намесніка кіраўніка Нацыянальнага банка Украіны Дзмітрыя Салагуба.
Рэдакцыя Ідэі · 21 Кастрычніка 2016
Рэформы ва Украіне: місія (не)магчымая?

Анлайн-часопіс “Ідэя” і Даследчы цэнтр ІПМ у межах Кастрычніцкага эканамічнага форуму (KEF) запрашаюць на лекцыю намесніка старшыні Праўлення Нацбанка Украіны Дзмітрыя Салагуба “Рэформы ва Украіне: місія (не)магчымая?”

Дыскусія адбудзецца ў суботу, 5 лістапада, а 18:00 у бізнес-клубе Imaguru. Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.

У часе дыскусіі Дзмітрый Салагуб раскажа пра досвед у правядзенні рэформаў ва Украіне і падзеліцца ўрокамі, якія іншыя краіны, у тым ліку Беларусь, маглі б вынесці з украінскіх рэформаў. Гэтаксама выступоўца распавядзе пра тое, што цяпер адбываецца ў сусветнай эканоміцы і як гэта ўплывае на наш рэгіён. Пасля лекцыі Дзмітрый Салагуб адкажа на пытанні аўдыторыі.

Дзмітрый Салагуб атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Кіева-Магілянскай акадэміі і да свайго прызначэння ў Нацыянальны банк Украіны займаў пасады начальніка аддзела аналізу і даследаванняў у “Райффайзен Банк Аваль” і эканаміста-даследчыка ў Міжнародным валютным фондзе ва Украіне. Ён прыязджае ў Мінск для ўдзелу ў канферэнцыі KEF-2016 “Рэформы дзеля інклюзіўнага росту”, якая адбудзецца 3-4 лістапада 2016 г.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у “Фэйсбуку” і ва “УКантакце”.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Рэдакцыя Ідэі · 10 Лютага 2020
Як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе? ЦНІ абвяшчае конкурс эсэ сярод беларускай моладзі
Як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе? ЦНІ абвяшчае конкурс эсэ сярод беларускай моладзі
Апішы сваю ідэю для будучыні краіны ў фармаце эсэ да 15 сакавіка
Алесь Аляхновіч· 2 Студзеня 2020
Як падтрымаць грамадства падчас рэформ?
Як падтрымаць грамадства падчас рэформ?
Віцэ-прэзідэнт CASE Belarus Алесь Аляхновіч тлумачыць тры рэчы, якія трэба зрабіць ужо цяпер, каб падтрымаць уразлівыя групы насельніцтва.
Дзіяна Ляшкевіч· 30 Снежня 2019
Наталля Зубарэвіч: Беларускія рэгіёны не апусцяцца да ўзроўню расійскіх
Наталля Зубарэвіч: Беларускія рэгіёны не апусцяцца да ўзроўню расійскіх
Шэсць ідэй з Reshape 2019 аб рэгіянальнай няроўнасці.