Серыя лекцый “Як выжываць рэгіёнам у крызіс і што рабіць Гомелю, Магілёву і Віцебску”

Мы адпраўляемся ў турнэ па рэгіёнах. Чакаем сустрэчы з вамі!
Рэдакцыя Ідэі · 1 Траўня
Серыя лекцый “Як выжываць рэгіёнам у крызіс і што рабіць Гомелю, Магілёву і Віцебску”

Рэгіянальныя цэнтры ўсё больш ператвараюцца ў Беларусь другога гатунку. Эканамічны крызіс ударыў па іх куды мацней, чым па Мінску. Сталіца пры гэтым працягвае высмоктваць людзей і рэсурсы — і каб не адстаць ад Мінску назаўсёды, рэгіянальныя цэнтры павінны развівацца ў два разы хутчэй.

Гэтыя і іншыя праблемы прапануем вам абмеркаваць падчас нашай рэгіянальнай серыі мерапрыемстваў. 

  • У Гомелі дыскусія адбудзецца ў чацвер, 4 мая а 19:00 у арт-прасторы “Ковчег” (пр. Перамогі, 2а, 2 паверх).Мерапрыемства ў Facebook і ВК. Рэгістрацыя — тут. Прыгожая афіша — тут.
  • У Магілёве дыскусія адбудзецца ў пятніцу, 5 мая а 19:00 у тайм-кафе Неба (вул. Ленінская, 7). Мерапрыемства ў Facebook і ВК. Рэгістрацыя — тут. Прыгожая афіша — тут
  • У Віцебску дыскусія адбудзецца ў суботу, 6 мая а 18:00 у Бітлз клубе “Чердачок” (вул. Кастрычніцкая, 12). Мерапрыемства ў Facebook і ВК. Рэгістрацыя — тут. Прыгожая афіша — тут

Як перажываюць зацяглую дэпрэсію беларускія рэгіёны і якім можа быць далейшае развіццё падзей? Якую рэгіянальную стратэгію мог бы абраць Гомель, Магілёў ці Віцебск, каб зрабіць сваіх жыхароў багацейшымі, а дзяржаўнае кіраванне больш эфектыўным патлумачаць Рыгор Астапеня і Антон Раднянкоў, галоўны рэдактар і дырэктар “Ідэі” адпаведна.

Пра лектараў:

Рыгор Астапеня – заснавальнік і галоўны рэдактар анлайн-часопіса “Ідэя”. Рыгор працуе дырэктарам па развіцці і аналітыкам Цэнтра Астрагорскага, а таксама рыхтуе PhD-дысертацыю ў Варшаўскім універсітэце на тэму “Міжнародная ідэнтычнасць Беларусі”. Рыгор паходзіць з Салігорска.

Антон Раднянкоў – выканаўчы дырэктар “Ідэі”. Антон працуе менеджарам праектаў у сферы ўстойлівага развіцця рэгіёнаў. Антон нарадзіўся ў Гомелі, вывучаў міжнародныя дачыненні ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і аналіз фінансавых рынкаў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Падобныя тэмы
мерапрыемствырэгіёны
ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Рэдакцыя Ідэі · 20 Верасня
Reshape 2017 – Framing the Future of Belarus
Reshape 2017 – Framing the Future of Belarus
Мы рыхтуем канферэнцыю, на якую вы дакладна павінны трапіць!
Вадзім Мажэйка· 6 Ліпеня
Як рэанімаваць мясцовае самакіраванне: украінскі досвед
Як рэанімаваць мясцовае самакіраванне: украінскі досвед
Новая структура мясцовага самакіравання можа ўтварацца хаатычна, галоўнае – пры падтрымцы грамадскасці і ў адпаведнасці з прынцыпам субсідыярнасці.
Тры графікі пра тое, як дзяржава выраўняла ўзровень жыцця ў краіне
Тры графікі пра тое, як дзяржава выраўняла ўзровень жыцця ў краіне
Правяраем, як рэгіёны спрабуюць дагнаць Мінск, а беларусы – уратавацца ад беднасці.