Унутры рупара расейскай прапаганды

Гісторыя тэлеканала “LifeNews”, інфармацыйнага партнёра “рускай вясны”.
Вольга Гарапучык· 14 Студзеня 2015
Унутры рупара расейскай прапаганды

DSC_8628

“LifeNews” можа з гонарам называць сябе адным з лепшых прапагандыстаў сучаснай Расеі. Гэтаму каналу належаць першыя выдуманыя сюжэты пра забітых украінскай арміяй дзяцей, візітоўкі Яраша на месцы крывавых распраў над апалчэнцамі, і подкупы сведак.

Нядаўна яны засвяціліся і ў Беларусі. Рэпарцёрка ад імя “LifeNews” папрасіла беларускіх журналістаў даць каментар пра тое, што Лукашэнка не будзе прымаць удзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах. На наступны дзень галоўны рэдактар “LifeNews” сказаў, што такая журналістка ў іх не працуе. Хто і для якіх мэтаў зрабіў такую правакацыю, застаецца невядомым.

“Ідэя” разбіраецца ў тым, што ўяўляе з сябе адзін з самых цытаваных каналаў Расеі.

Забаронены ва Украіне

“LifeNews”– тэлеканал і сайт, які мае 450-500 тысяч наведвальнікаў сайту ў дзень. Для параўнання, “Хартыя 97” у дзень мае каля100 тысяч наведвальнікаў. Канал выбухнуў пад час канфлікту ва Украіне і цяпер мае вяшчанне ў 20 гарадах Расіі, а з 2014 года яшчэ і ў Крыму. У самой жа Украіне канал забаронены з-за таго, што ў праграмах тэлеканалу быў знойдзены склад злачынства – распальванне нацыянальнай варожасці.

У траўні мінулага года “LifeNews” апынуўся ў цэнтры ўвагі пасля таго, як двух журналістаў захапіла ў палон Нацыянальная гвардыя Украіны. У затрыманых журналістаў нібыта знайшлі пераносны зенітны комплекс і відэа-доказы іх супрацоўніцтва з сепаратыстамі.

У выніку перамоваў, якія доўжыліся сем дзён, журналісты былі вызваленыя. Асноўную ролю ў вызваленні адыграў Рамзан Кадыраў, які дзейнічаў па даручэнню Пуціна. Пасля вызвалення, журналісты атрымалі ганаровы медаль з рук прэзідэнта Расеі.

Класіка прапаганды

Журналісты “LifeNews” часта церпяць напады на сябе з украінскага боку – то камусьці галаву разаб’юць, то адбяруць тэлефон і камеру. І ёсць за што.

У дакладзе Бі-бі-сі рэпартаж “LifeNews” аб перастрэлцы на ўскраіне Славянска прыводзіцца як класічны прыклад прыёмаў, пры дапамозе якіх пракрамлёўскія СМІ фармуюць меркаванне расейцаў пра Украіну. Тут і абвінавачванні “Правага сектара” у арганізацыі гвалту ва Украіне, абвінавачванні ва ўдзеле замежных наёмнікаў, і, канешне, абвінавачванне ўкраінскай улады ў нацызме.

Акрамя гэтага канал не саромеецца спекуляваць на мёртвых дзецях. Менавіта ім належыць першы правакацыйны пост у твітары, у якім журналістка размясціла фота мёртвага хлопчыка, які нібыта быў забіты падчас антытэрарыстычнай аперацыі.

Уладальнікі – “нацыст” і сябра Пуціна

“LifeNews” належыць медыя-холдынгу Арама Габрылянава News Media, які таксама выдае «Известия» і кіруе шэрагам іншых рэсурсаў. Унутрарэдакцыйную палітыку “LifeNews” адлюстроўвае выпадак, калі Арам Габрылянаў зачыніў украінскую газету «Жизнь» з-за таго, што ў мясцовай рэдакцыі адмовіліся публікаваць матэрыялы “Абарані нас, Расея”, “Расея, дапамажы” і “Неабандэраўская дыктатура”.

Яшчэ больш паказальным з’яўляецца адказ Габрылянава на абвінавачванне яго ў тым, што ён нацыст і дапамагае Стралкову. Ён адказаў проста – “калі падтрымка людзей, якія вераць у веліч Расеі і яе прэзідэнта – нацызм, то я – нацыст”. Не дарма ж яго ўзнагародзілі Ордэнам Пашаны – за “высокі прафесіяналізм і аб’ектыўнасць у асвятленні падзей у Рэспубліцы Крым”.

Яшчэ палова акцый News Media належыць буйнейшаму акцыянеру і старшыне савету дырэктараў банка “Расея” Юрыю Кавальчуку. У прэсе яго часта называюць сябрам Пуціна. Што тычацца фінансавых абаротаў медая-холдынга, то яны складаюць каля 25 мільёнаў даляраў у год.

“LifeNews” і Беларусь

Што тычацца асвятлення навін з Беларусі, то журналісты каналу не асабліва арыгінальныя. Яны абмяжоўваюцца «сумеснымі вучэннямі», «экспартам малака» і «саюзнай дзяржавай». У тым выпадку калі Лукашэнка пачынае перамовы з прадстаўнікамі краін Еўропы, артыкулы тэлеканалу перыядычна набываюць цынічны і абвінавачвальны тон наконт “двайной гульні” прэзідэнта.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Выбары ў Расеі, чаму абмен палоннымі гэта добра і як там у Эстоніі?
Выбары ў Расеі, чаму абмен палоннымі гэта добра і як там у Эстоніі?
Размаўляем з каардынатарам штаба Навальнага ў Маскве пра выбары і разумнае галасаванне, згадваем Маска і Лукашэнку, а таксама параўноўваем нас і суседзяў.
Рыдван Бары Уркоста (Еўрапейская рада па міжнародных дачыненнях) · 6 Жніўня
Унутры Севастопаля: горад-бунтар наносіць зваротны ўдар
Унутры Севастопаля: горад-бунтар наносіць зваротны ўдар
Самая прарасійская частка Крыма таксама з’яўляецца крыніцай галаўнога болю для Масквы. Ці здолее Крэмль умацаваць свой уплыў у Севастопалі?
Рыгор Астапеня· 3 Жніўня
Ніякай драмы! Тлумачым кожны беларуска-расійскі канфлікт
Ніякай драмы! Тлумачым кожны беларуска-расійскі канфлікт
Тры рэчы, якія варта ведаць пра дачыненні паміж Мінскам і Масквой.