Тры прычыны, чаму трэба легалізаваць каноплі

Калі ўлады клапоцяцца пра здароўе людзей і дзяржаўны бюджэт, то павінны спыніць беccэнсоўную вайну супраць канопляў.
Ліза Заслонава · 2 Сакавіка 2016
Тры прычыны, чаму трэба легалізаваць каноплі

Каноплі, якія яшчэ нядаўна былі ілюстраваныя як страшны наркотык, становяцца нормай у шматлікіх дзяржавах. Марыхуана легальна выкарыстоўваецца ў медычных мэтаў у многіх краінах, а Канада мае хутка далучыцца да клубу поўных легалізатараў каноплі, да якога належыць Уругвай. Болей за тое, некаторыя дзяржавы, як Партугалія, дэкрыміналізавалі каноплі.

Але пакуль свет рухаецца ў бок легалізацыі, беларуская міліцыя яшчэ больш часу прысвячае барацьбе з наркотыкамі.

Гэта слушная палітыка супраць цяжкіх наркотыкаў, але недарэчная ў выпадку канопляў.

Згодна з Белстатам колькасць выяўленых злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, за апошнія пяць гадоў вырасла амаль у два разы, у той час як усе лічба ўсіх іншых злачынстваў змяншаецца. Болей за тое – жорсткасць прысудаў за каноплі застаецца празмернай, а ў Беларусі існуе адказнасць перад законам нават за спажыванне наркотыкаў. (Гаворка толькі пра нелегальныя віды наркотыкаў, бо гарэлку піць можна.)

У практыцы многія дзеянні міліцыі супраць канопляў бессэнсоўныя і падыход уладаў павінен змяніцца. Гаворка не пра тое, што каноплі добрыя для здароўя, але пра тое, што барацьба супраць іх не мае сэнсу.

Па-першае, каноплі, нягледзячы на ўсю сваю шкоднасць, нашмат лепш за алкаголь.

Каноплі, у адрозненні ад алкаголю, не маюць смяротнай дозы. Усе смерці ў Беларусі пасля палення звязаныя са “спайсамі”, а не арыгінальнымі каноплямі. Хоць каноплі маюць адурманьваючы эфект, яны не выклікаюць агрэсіўных паводзінаў спажыўцоў. Таму калі ўсе алкаголікі Беларусі з гарэлкі і “чарнілаў” пяройдуць на каноплі, то здароўе нацыі толькі выйграе. Болей за тое, легалізацыя канопляў прывядзе да павышэння іх якасці.

Па-другое, легалізацыя марыхуаны прынясе значныя прыбыткі для бюджэту, які так вымагае дадатковых сродкаў.

Нягледзячы на дзеянні міліцыі, рынак палення марыхуаны застаецца вялікім, але дзяржава на ім не зарабляе. У выпадку легалізацыі ён бы яшчэ павялічыўся, а магчымая манаполія дзяржавы на вытворчасць і продаж канопляў і ўвядзенне высокіх акцызаў прынесла б шмат грошаў. Многія наркабароны і злачынцы страцілі б свае прыбытковыя бізнесы.

Па-трэцяе, міліцыя б мела болей часу на змаганне з сапраўднай злачыннасцю.

У той момант, калі ў Мінску асуджваюць на пяць гадоў за каноплі актора Купалаўскага тэатру, многія, больш значныя, парушэнні застаюцца па-за ўвагай праваахоўных органаў.

Актор Купалаўскага тэатру Арцём Бародзіч у часе судовага паседжання. Здымак: svaboda.org

Арцём Бародзіч у часе судовага паседжання. Здымак: svaboda.org

 

Безумоўна, каноплі з’яўляюцца наркотыкамі, аднак куды менш шкоднымі, чым алкаголь або цыгарэты. Перад тым, як легалізоўваць каноплі, дзяржава павінна правесці адукацыйныя праграмы для грамадства і падрыхтаваць адпаведныя прававыя рэгуляцыі. Гэтаксама існуе небяспека, што людзі не заменяць алкаголь на каноплі, але будуць ужываць абодва наркотыкі адначасова.

Аднак калі ўлады клапоцяцца пра здароўе людзей і дзяржаўны бюджэт, то павінны спыніць бессэнсоўную вайну супраць канопляў і правесці іх разумную легалізацыю.

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Рыгор Астапеня· 30 Чэрвеня 2019
Тры аргументы, чаму беларуская наркапалітыка неадэкватная
Тры аргументы, чаму беларуская наркапалітыка неадэкватная
Мы зрабілі свой першы мульцік і вам трэба гэта пабачыць.
Ксенія Тарасевіч· 26 Сакавіка 2019
Пяць аргументаў супраць беларускай наркапалітыкі
Пяць аргументаў супраць беларускай наркапалітыкі
Барацьба з наркотыкамі не павінна быць вайной супраць людзей.
Ліза Заслонава · 22 Лютага 2019
Дэпрэсіўны топ беларускіх раёнаў
Дэпрэсіўны топ беларускіх раёнаў
Інфаграфіка, якая тлумачыць, дзе ў Беларусі жыць найгорш.