• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Андрэй Маўчан: Беларусь — гэта нафтаперапрацоўчы прыдатак Расіі

    Яскравая размова з Андрэем Маўчанам пра братэрскае жыццё на нафтавую рэнту. Не асабліва прыемна, але шчыра.

    У межах Кастрычніцкага эканамічнага форуму запісалі падкаст з Андрэем Маўчанам, кіраўніком эканамічнай праграмы Маскоўскага цэнтра Карнегі. Уся праўда пра нафтагазавае балота, чаму варта павучыцца ў Ізраіля і што будзе, калі ў рэжыму скончацца грошы. Гэта трэба чуць! 

    Шэсць цытатаў:

    • Беларусь — больш прыватызаваная краіна, чым Расія.
    • Перамовы з адным чалавекам у Крамлі куды прасцейшыя, чым з 28 краінамі-чальцамі ЕС.
    • Расія зрабіла ўсё, што магчыма, каб Беларусь дыверсіфікавала сваю эканоміку.
    • Калі ў вас 16 % ВУП ідзе ад перапрацоўкі нафты, хочацца сябе засцерагчы ад небяспекі, а не нешта змяняць.
    • Пакуль Беларусь будзе трымацца за нафту, яна будзе залежаць ад Расіі.
    • Ізраіль — краіна-двайнік Беларусі.

    Змест:

    0:52 Ці ёсць святло ў канцы балота

    3:15 Якія рынкавыя рэформы атрымаліся ў Расіі

    5:26 Беларусь — нафтаперапрацоўчы прыдатак Расіі

    12:51 У Беларусі не бачна галінаў, якія былі б вельмі прыбытковымі

    13:10 Трэба браць прыклад з Ізраіля

    15:40 Сектару ІТ не так проста выцягнуць эканоміку

    19:08 Цяперашнія расійскія эліты дастаткова паспяховыя

    22:00 На 10 гадоў рэсурсаў яшчэ хопіць, а потым…

    25:20 Галоўнае — не згубіць навыку нармальнага жыцця

    Героі мінулых выпускаў:

    Усе выпускі падкастаў слухайце ў Mixcloud ды iTunes!

    ПаказацьСхаваць каментары