Ці заслугоўваюць беларускія дэпутаты свае заробкі?

Беларускія дэпутаты зарабляюць больш, чым павінны, але куды менш, чым атрымліваюць за сваю працу нармальныя парламентарыі.
Іна Чанчавік· 8 Жніўня 2016
Ці заслугоўваюць беларускія дэпутаты свае заробкі?

У часе парламенцкіх кампаніяў беларуская Палата прадстаўнікоў зведвае шмат крытыкі: пачынаючы ад яго фактычнай неабранасці да законатворчай бясплённасці. За апошнія чатыры гады беларускія дэпутаты самастойна ўнеслі на разгляд толькі тры законапраекты.

Але наш парламент яшчэ ўнікальны сваёй закрытасцю. Хіба не так шмат краінаў у свеце, дзе заробкі дэпутатаў застаюцца таямніцай, але Беларусь – адна з іх. Паведамленні Белстата аб сярэдніх заробках па краіне не маюць ніякіх звестак пра парламентарыяў. Паводле ж Міністэрства па падатках і зборах, прыбыткі дэпутатаў ледзь не дзяржаўная тайна, якую выявіць можа толькі дэпутат з уласнай волі.

Як націскаць на кнопкі і зарабляць $ 850 у месяц

Гэтая лічба можа здзівіць, але 99 % законаў, якія распрацоўваюцца ў Беларусі, маюць мала агульнага з жыццём беларускіх дэпутатаў. Яны ствараюцца і дапрацоўваюцца ў Савеце міністраў ці Адміністрацыі прэзідэнта, а ў парламенце толькі зацвярджаюцца.

Але гэта не замінае беларускім дэпутатам прыстойна зарабляць. Калі верыць тым рэдкім дэпутатам, якія кажуць пра свае заробкі, то беларускія парламентарыі атрымліваюць каля 1,7 тыс. рублёў. Гэта два з паловай заробкі настаўніка, і амаль удвая менш за заробкі праграмістаў.

Акрамя гэтага дэпутатам кампенсуюць грошы, выдаткаваныя на падарожжы, арэнду кватэры ў Мінску і дыпламатычны пашпарт. Напрыканцы ж свайго тэрміна дэпутаты атрымаюць 3 тыс. рублёў выходнай дапамогі, нават калі гэты дэпутат будзе абраны на яшчэ адзін тэрмін. Калі ж не, то ўрад і парламент мусяць знайсці для яго новае месца працы. Апроч месца працы, чатыры гады націскання кнопак у парламенце гарантуе добрую пенсію (каля 1,1 тыс. рублёў).

Агулам у 2016-ым парламент будзе каштаваць Беларусі блізу 4 млн рублёў.

Колькі мае зарабляць дэпутат

Хоць беларускія парламентарыі наўрад ці апраўдваюць свае высокія заробкі, у параўнанні з іншымі краінамі, яны вельмі бедныя. Напрыклад, дэпутат польскага Сейму атрымоўвае амаль 25 тыс. злотых ($ 6500) штомесяц. Больш за палову гэтай сумы ідзе на заробкі працаўнікоў яго офіса, а меншая палова ідзе ўласна ў прыбытак дэпутата. У Беларусі, дарэчы, дэпутат можа мець толькі аднаго супрацоўніка, якога аплочвае дзяржава.

Акрамя гэтага польскі дэпутат мае імунітэт і шмат іншых прывілегій, якімі не можа пахваліцца беларускі парламентарый. Сярод іх бясплатныя падарожжы грамадскім транспартам і самалётамі, а таксама права да льготных крэдытаў. Пасля размарожвання заробкаў у дзяржаўным сектары польскія дэпутаты будуць атрымоўваць яшчэ больш.

Пры гэтым, заробкі дэпутатаў павялічваюцца ў шмат якіх краінах.

Напрыклад, амерыканскія кангрэсмены, месячны заробак якіх складае цяпер каля $ 15 тыс., патрабуюць павялічыць заробкі ў дзяржаўным апараце, матывуючы гэта тым, што кангрэсмен мусіць шмат зарабляць, каб не залежаць ад лабістаў і не мець спакусы хабарніцтва.

Тым жа тлумачыцца нядаўняе падвышэнне заробкаў у Вярхоўнай Радзе Украіны. Хоць заробкі ўкраінскіх дэпутатаў цяпер блізкія да заробкаў беларускіх, але яны маюць яшчэ некалькіх памочнікаў і ўласны фонд на дэпутацкую дзейнасць (каля $ 700).

У выпадку Украіны дэпутаты сапраўды лёгка могуць абгрунтаваць свае заробкі, бо ціск на парламентарыяў або спакуса хабарніцтва застаецца высокай. Але чаму столькі ж зарабляюць беларускія дэпутаты?

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Што зменіць дэкрэт аб ПВТ 2.0 і хто галоўны беларускі IT-прадпрымальнік
Што зменіць дэкрэт аб ПВТ 2.0 і хто галоўны беларускі IT-прадпрымальнік
Пакуль гэта не Антон Марчанка, наш госць, з якім мы абмяркоўваем дэкрэт аб лічбавай эканоміцы, бязвізавы рэжым і тое, як мясніку ці лыжнаму інструктару стаць цім-лідам у IT.
Рыгор Астапеня· 1 Снежня
Інфаграфіка пра выжыванне мовы падчас “мяккай беларусізацыі”
Інфаграфіка пра выжыванне мовы падчас “мяккай беларусізацыі”
Улады змянілі сваё стаўленне да беларускай ідэнтычнасці, але ці стала мове ад гэтага лепш?
Зміцер Лысюк· 27 Лістапада
Павольнае паглыбленне ў Еўропу з аглядкай на Расію
Павольнае паглыбленне ў Еўропу з аглядкай на Расію
Чатыры асноўныя думкі пра беларускі ўдзел у саміце Усходняга партнёрства.