• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Нагорны Карабах: армянскае Косава ці азербайджанскі Данбас?

    аляксандр гойшык
    Нагорны Карабах: армянскае Косава ці азербайджанскі Данбас?
    24 гады таму набіраў абароты рухавік карабахскай вайны, азербайджана-армянскага канфлікту, які доўжыўся два гады і забраў некалькі дзясяткаў тысяч жыццяў. Суседнія народы, здаецца, назаўжды сталіся ворагамі.

    Хаця актыўныя баявыя дзеянні не вядуцца ўжо 22 гады, перастрэлкі на лініі сутыкнення арміі НКР і Азербайджана – звычайная справа. Уначы з 1-га на 2-ое красавіка тут адбылося самае сур'ёзнае абвастрэнне за часы спынення вайны – пачаліся поўнамаштабныя баявыя дзеянні з выкарыстаннем танкаў, артылерыі і верталётаў.
    Наколькі рэальная сапраўдная вайна ў Нагорным Карабаху, на месцы разбіраўся Аляксандр Гойшык.
    З чаго ўсё пачалося
    Нагорны Карабах (ці Арцах, як называюць яго армяне) – рэгіён з пераважна армянскім насельніцтвам, які быў далучаны ў склад Азербайджанскай ССР у 20-ыя гады мінулага стагоддзя. Адбылося гэта пры збройным супраціве мясцовага насельніцтва, які быў задушаны Чырвонай Арміяй і азербайджанскімі войскамі.
    Падчас СССР у рэгіёне праводзілася планамерная палітыка ўціску армянскай большасці. Напрыклад, амаль усе кіраўнічыя пасады займалі азербайджанцы.
    Сацыяльна-эканамічная напружанасць у Нагорным Карабаху прыводзіла да шэрагу масавых беспарадкаў у 60-ыя гады ХХ ст. Пасля армянскіх пагромаў у Сумгаіце і Баку Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць аб'явіла аб выхадзе са складу АзССР і далучэнні да Армянскай ССР.

    У адказ на гэта азербайджанскія ўлады ўвялі ў рэгіён войскі і паспрабавалі сілай вырашыць карабахскае пытанне. Так распачалася кровапралітная вайна, якая доўжылася два гады, скончылася фактычнай перамогай армянскага боку і абвяшчэннем Нагорна-Карабахскай Рэспублікі. Пры пасярэдніцтве Расеі бакі падпісалі пратакол пра спыненне агню, у выніку чаго канфлікт быў замарожаны.
    Апроч Арцаха ў склад НКР увайшлі тэрыторыі пяці азербайджанскіх раёнаў.
    Незалежнасць Нагорнага-Карабахскай Рэспублікі дэ-юрэ не прызнала Арменія і прызналі такія ж непрызнаныя Абхазія, Паўднёвая Асеція і Прыднястроў'е.

    Поўнасцю разбураная падчас вайны, дзякуючы намаганням бізнесу Арменіі і армянскай дыяспары эканоміка Карабаху не толькі аднавілася, але і паказвае стабільны рост ВУП на ўзроўні 9-11 % з 2008-га года. Самае паспяховае прадпрыемства НКР – Дрмбонскі камбінат па здабычы золата і медзі. Актыўна развіваецца турызм, і праз наяўнасць каштоўных парод дрэваў – дрэваапрацоўка. Пры пасярэдніцтве Арменіі Карабах экспартуе электраэнергію, якой выпрацоўвае ў два разы больш за ўнутраныя патрэбы. Значная частка насельніцтва, асабліва ў сельскіх раёнах, занятая ў аграрным сектары.
    Подых навальніцы
    Наведаць Нагорны Карабах уваходзіла ў мае планы задоўга да абвастрэння сітуацыі, якое застала мяне ў Ерэване. Нават на вуліцах армянскай сталіцы можна было адчуць пэўнае напружанне ўжо на наступны дзень, перш за ўсё ў размовах з людзьмі, для якіх гэта не стала нечым нечаканым. Армянскія прызыўнікі апроч самой Арменіі праходзяць службу і ў Арцаху, дзе часта гінуць у выніку сутычак на мяжы з Азербайджанам. Па словах маіх ерэванскіх знаёмых, з-за гэтага шмат хто баіцца ісці ў войска і стараецца ўсімі магчымымі спосабамі "адкасіць".
    Напрыклад, атрымаць расейскі пашпарт і адмовіцца ад армянскага.
    Па дарозе ў Сцепанакерт, карабахскую сталіцу, гэтае напружанне толькі расло. Кожны аўтобус з добраахвотнікамі, якія ехалі ў Карабах, кожны вайсковы КамАЗ і верталёт у небе пераконваў мяне, што ўсё вельмі сур'ёзна і я еду на вайну. Масла ў агонь неспакою падліваў кіроўца, які бесперапынна слухаў радыё і дзяліўся са мною паведамленнямі пра "зверствы азербайджанцаў". Карабахская тэма займала амаль поўнасцю ўсе тэмы ў выпусках навін, і ўсе, хто мне сустракаўся, уважліва сачылі за сітуацыяй на фронце.

    Якім жа было маё здзіўленне, калі ў Сцепанакерце я пабачыў спакойнае і размеранае жыццё невялікага правінцыйнага гарадка. Пенсіянеры заўзята гралі ў нарды і шахматы ў дварах, людзі гулялі з дзеткамі, а моладзь, злавіўшы Wi-Fi, карысталася інтэрнэтам на лавах ля цэнтральнай плошчы. Толькі колькасць людзей у форме сведчыла пра тое, што недзе непадалёк ідуць баі. Вайсковай тэхнікі і аўтобусаў з добраахвотнікамі ў горадзе амаль не было.


    Як я патрапіў у мясцовае КДБ
    Атрымаўшы рэгістрацыю ў карабахскім МЗС, я пайшоў гуляць па Сцепанакерце, паразмаўляў са сталымі карабахцамі, якія ў адзін голас сцвярджалі, што вельмі не хочуць паўтарэння падзеяў 22-гадовай даўніны, але калі спатрэбіцца – ізноў стануць у шэраг, каб бараніць сваю зямлю. Пабачыўшы калону вайсковай тэхнікі, я паспрабаваў яе сфатаграфаваць, але тут да мяне падскочыў таксоўца са словамі: "Зачем снимаешь, брат? Не по-соседски поступаешь!"
    Я дайшоў да ўскраіны карабахскай сталіцы, дзе ўсталяваны помнік "Мы – нашыя горы", сімвал Карабаха. На пустыры перад помнікам прызямліўся верталёт з параненымі на фронце. Калі ён пачаў узлятаць, людзі дасталі мабільнікі і пачалі здымаць. Дастаў і я. Вось тут да мяне падышлі людзі ў камуфляжы і ветліва папрасілі праехаць з імі.
    Аказалася, што за мной ужо сачылі, у мяне адразу ж забралі мабільнік і пачалі распытваць: хто я і навошта прыехаў у Карабах.
    Усё вельмі карэктна і як бы з прабачэннямі, ты, маўляў, прабач, час у нас такі цяпер. Прагледзелі ўвесь тэлефон і павыдалялі ўсё, што было падазроным на іх думку.

    - Зачем военную технику снимал?
    - Так все же снимали, чего вы только ко мне подошли?
    - Мы у них тоже удалим, наши сотрудники уже занимаются этим.

    Папрасілі напісаць тлумачэнні і распіску, маўляў, я папярэджаны, што так рабіць нельга і абяцаю не паўтараць супрацьпраўных дзеянняў. Распыталі, як там жывецца ў нас у Беларусі, наколькі добры "Бацька" і што я думаю пра іх канфлікт. Пасля адвезлі ў цэнтр горада, каб я змог з Wi-Fi знайсці сабе начлег. Яшчэ раз выбачыліся і пажадалі добра правесці час у Карабаху.
    Карабахскія настроі
    У цэнтры я пазнаёміўся з некалькімі добраахвотнікамі, бізнесоўцамі з Ерэвана, якія прыехалі бараніць Арцах у першыя гадзіны пасля абвастрэння і некалькі дзён правялі на перадавой. Хлопцы настроеныя вельмі рашуча:

    - Понимаешь, нам отступать некуда, это наша земля и она слишком обильно полита кровью наших предков. Мы готовы умирать, а они – нет. И поэтому мы победим. Очень не хотим войны, но если клан Алиева решится на эту авантюру ценой жизней своих граждан – мы дадим очень жесткий отпор. Не один десяток наших парней они убили во время провокаций на границе, сколько можно уже?!
    Агулам сярод маіх суразмоўцаў вельмі папулярнае меркаванне, што абвастрэнне сітуацыі на іх межах звязанае з вострым канфліктам Расеі і Турцыі, і апошняя, пры дапамозе свайго саюзніка – Азербайджана, спрабуе ўцягнуць Пуціна ў чарговую вайну. Як выявілася, у НКР прарасейскія настроі яшчэ мацнейшыя, чымся ў самой Арменіі, нават арцахскі дыялект армянскай мовы мае максімальную колькасць русізмаў.

    Нагорна-Карабахская Рэспубліка не выдае ўласных пашпартоў, усе яе жыхары з'яўляюцца грамадзянамі Арменіі. Дарэчы, у самой Арменіі пагаворваюць, што імі кіруе карабахскі клан.

    Праз ерэванскіх знаёмых атрымліваю кантакт Сюсанны Петрасян, кіраўніка "Цэнтра развіцця моладзі Арцаха". Наколькі я зразумеў, гэта такі лакальны аналаг БРСМ. Будучы мамай чатырох дзяцей, Сюсанна нікуды не збіраецца з'язджаць са Сцепанакерта:

    - Сразу после начала обстрелов я увидела, как наш город стал центром Армении и армянства. Гуманитарная помощь направляется к нам со всей страны и от наших диаспор по всему миру. Кроме добровольцев из Армении, в Арцах уже приехали наши ребята из России, Франции, Америки, Ливана. Я чувствую сильнейший боевой дух наших бойцов, и мне не страшно за своих детей. Я воспитываю их в духе мира со всеми народами, в том числе и азербайджанцами. У нас нет к ним ненависти, мы прекрасно понимаем, что все это – авантюра Алиева. Я пережила прошлую войну, и всей душой хочу мира!

    Мае новыя знаёмыя параілі мне паспрабаваць традыцыйную карабахскую страву – жынгалав-хац. Гэта такі лаваш з адмысловай зелянінай, што расце толькі тут.
    Пытаюся ў вельмі каларытнай бабулі, якая робіць яго проста на маіх вачах, што яна думае пра апошнія падзеі:

    - У меня внук там, на передовой. В нашем Карабахе в каждой семье кто-то как-то связан с армией: сыновья, мужья, отцы. Мы очень хотим, чтобы наши родные вернулись живыми домой, нам не нужна война. Но если она все- таки начнется – мы все как один встанем!

    Здаецца, што цяперашняе абвастрэнне сітуацыі наўрад ці прывядзе да поўнамаштабнай вайны.
    Абодва бакі выдатна разумеюць, чым гэта можа скончыцца.
    Але і поўнага міру, спынення правакацыяў на мяжы чакаць таксама не выпадае – сілавыя ведамствы абодвух бакоў зацікаўленыя ў нестабільнай сітуацыі, як і вонкавыя гульцы на гэтай арэне. А таму, на жаль, Карабах чакае неспакойная будучыня ва ўмовах спыненай, але няскончанай вайны.




    аляксандр гойшык
    Нагорны Карабах: армянскае Косава ці азербайджанскі Данбас?

    24 гады таму набіраў абароты рухавік карабахскай вайны, азербайджана-армянскага канфлікту, які доўжыўся два гады і забраў некалькі дзясяткаў тысяч жыццяў. Суседнія народы, здаецца, назаўжды сталіся ворагамі.

    Хаця актыўныя баявыя дзеянні не вядуцца ўжо 22 гады, перастрэлкі на лініі сутыкнення арміі НКР і Азербайджана – звычайная справа. Уначы з 1-га на 2-ое красавіка тут адбылося самае сур’ёзнае абвастрэнне за часы спынення вайны – пачаліся поўнамаштабныя баявыя дзеянні з выкарыстаннем танкаў, артылерыі і верталётаў.

    Наколькі рэальная сапраўдная вайна ў Нагорным Карабаху, на месцы разбіраўся Аляксандр Гойшык.

    З чаго ўсё пачалося

    Нагорны Карабах (ці Арцах, як называюць яго армяне) – рэгіён з пераважна армянскім насельніцтвам, які быў далучаны ў склад Азербайджанскай ССР у 20-ыя гады мінулага стагоддзя. Адбылося гэта пры збройным супраціве мясцовага насельніцтва, які быў задушаны Чырвонай Арміяй і азербайджанскімі войскамі.

    Падчас СССР у рэгіёне праводзілася планамерная палітыка ўціску армянскай большасці. Напрыклад, амаль усе кіраўнічыя пасады займалі азербайджанцы.

    Сацыяльна-эканамічная напружанасць у Нагорным Карабаху прыводзіла да шэрагу масавых беспарадкаў у 60-ыя гады ХХ ст. Пасля армянскіх пагромаў у Сумгаіце і Баку Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць аб’явіла аб выхадзе са складу АзССР і далучэнні да Армянскай ССР.

    У адказ на гэта азербайджанскія ўлады ўвялі ў рэгіён войскі і паспрабавалі сілай вырашыць карабахскае пытанне. Так распачалася кровапралітная вайна, якая доўжылася два гады, скончылася фактычнай перамогай армянскага боку і абвяшчэннем Нагорна-Карабахскай Рэспублікі. Пры пасярэдніцтве Расеі бакі падпісалі пратакол пра спыненне агню, у выніку чаго канфлікт быў замарожаны.

    Апроч Арцаха ў склад НКР увайшлі тэрыторыі пяці азербайджанскіх раёнаў.

    Незалежнасць Нагорнага-Карабахскай Рэспублікі дэ-юрэ не прызнала Арменія і прызналі такія ж непрызнаныя Абхазія, Паўднёвая Асеція і Прыднястроў’е.

    Поўнасцю разбураная падчас вайны, дзякуючы намаганням бізнесу Арменіі і армянскай дыяспары эканоміка Карабаху не толькі аднавілася, але і паказвае стабільны рост ВУП на ўзроўні 9-11 % з 2008-га года. Самае паспяховае прадпрыемства НКР – Дрмбонскі камбінат па здабычы золата і медзі. Актыўна развіваецца турызм, і праз наяўнасць каштоўных парод дрэваў – дрэваапрацоўка. Пры пасярэдніцтве Арменіі Карабах экспартуе электраэнергію, якой выпрацоўвае ў два разы больш за ўнутраныя патрэбы. Значная частка насельніцтва, асабліва ў сельскіх раёнах, занятая ў аграрным сектары.

    Подых навальніцы

    Наведаць Нагорны Карабах уваходзіла ў мае планы задоўга да абвастрэння сітуацыі, якое застала мяне ў Ерэване. Нават на вуліцах армянскай сталіцы можна было адчуць пэўнае напружанне ўжо на наступны дзень, перш за ўсё ў размовах з людзьмі, для якіх гэта не стала нечым нечаканым. Армянскія прызыўнікі апроч самой Арменіі праходзяць службу і ў Арцаху, дзе часта гінуць у выніку сутычак на мяжы з Азербайджанам. Па словах маіх ерэванскіх знаёмых, з-за гэтага шмат хто баіцца ісці ў войска і стараецца ўсімі магчымымі спосабамі “адкасіць”.

    Напрыклад, атрымаць расейскі пашпарт і адмовіцца ад армянскага.

    Па дарозе ў Сцепанакерт, карабахскую сталіцу, гэтае напружанне толькі расло. Кожны аўтобус з добраахвотнікамі, якія ехалі ў Карабах, кожны вайсковы КамАЗ і верталёт у небе пераконваў мяне, што ўсё вельмі сур’ёзна і я еду на вайну. Масла ў агонь неспакою падліваў кіроўца, які бесперапынна слухаў радыё і дзяліўся са мною паведамленнямі пра “зверствы азербайджанцаў”. Карабахская тэма займала амаль поўнасцю ўсе тэмы ў выпусках навін, і ўсе, хто мне сустракаўся, уважліва сачылі за сітуацыяй на фронце.

    Якім жа было маё здзіўленне, калі ў Сцепанакерце я пабачыў спакойнае і размеранае жыццё невялікага правінцыйнага гарадка. Пенсіянеры заўзята гралі ў нарды і шахматы ў дварах, людзі гулялі з дзеткамі, а моладзь, злавіўшы Wi-Fi, карысталася інтэрнэтам на лавах ля цэнтральнай плошчы. Толькі колькасць людзей у форме сведчыла пра тое, што недзе непадалёк ідуць баі. Вайсковай тэхнікі і аўтобусаў з добраахвотнікамі ў горадзе амаль не было.

    Як я патрапіў у мясцовае КДБ

    Атрымаўшы рэгістрацыю ў карабахскім МЗС, я пайшоў гуляць па Сцепанакерце, паразмаўляў са сталымі карабахцамі, якія ў адзін голас сцвярджалі, што вельмі не хочуць паўтарэння падзеяў 22-гадовай даўніны, але калі спатрэбіцца – ізноў стануць у шэраг, каб бараніць сваю зямлю. Пабачыўшы калону вайсковай тэхнікі, я паспрабаваў яе сфатаграфаваць, але тут да мяне падскочыў таксоўца са словамі: “Зачем снимаешь, брат? Не по-соседски поступаешь!”

    Я дайшоў да ўскраіны карабахскай сталіцы, дзе ўсталяваны помнік “Мы – нашыя горы”, сімвал Карабаха. На пустыры перад помнікам прызямліўся верталёт з параненымі на фронце. Калі ён пачаў узлятаць, людзі дасталі мабільнікі і пачалі здымаць. Дастаў і я. Вось тут да мяне падышлі людзі ў камуфляжы і ветліва папрасілі праехаць з імі.

    Аказалася, што за мной ужо сачылі, у мяне адразу ж забралі мабільнік і пачалі распытваць: хто я і навошта прыехаў у Карабах.

    Усё вельмі карэктна і як бы з прабачэннямі, ты, маўляў, прабач, час у нас такі цяпер. Прагледзелі ўвесь тэлефон і павыдалялі ўсё, што было падазроным на іх думку.

    – Зачем военную технику снимал?
    – Так все же снимали, чего вы только ко мне подошли?
    – Мы у них тоже удалим, наши сотрудники уже занимаются этим.

    Папрасілі напісаць тлумачэнні і распіску, маўляў, я папярэджаны, што так рабіць нельга і абяцаю не паўтараць супрацьпраўных дзеянняў. Распыталі, як там жывецца ў нас у Беларусі, наколькі добры “Бацька” і што я думаю пра іх канфлікт. Пасля адвезлі ў цэнтр горада, каб я змог з Wi-Fi знайсці сабе начлег. Яшчэ раз выбачыліся і пажадалі добра правесці час у Карабаху.

    Карабахскія настроі

    У цэнтры я пазнаёміўся з некалькімі добраахвотнікамі, бізнесоўцамі з Ерэвана, якія прыехалі бараніць Арцах у першыя гадзіны пасля абвастрэння і некалькі дзён правялі на перадавой. Хлопцы настроеныя вельмі рашуча:

    Понимаешь, нам отступать некуда, это наша земля и она слишком обильно полита кровью наших предков. Мы готовы умирать, а они – нет. И поэтому мы победим. Очень не хотим войны, но если клан Алиева решится на эту авантюру ценой жизней своих граждан – мы дадим очень жесткий отпор. Не один десяток наших парней они убили во время провокаций на границе, сколько можно уже?!

    Агулам сярод маіх суразмоўцаў вельмі папулярнае меркаванне, што абвастрэнне сітуацыі на іх межах звязанае з вострым канфліктам Расеі і Турцыі, і апошняя, пры дапамозе свайго саюзніка – Азербайджана, спрабуе ўцягнуць Пуціна ў чарговую вайну. Як выявілася, у НКР прарасейскія настроі яшчэ мацнейшыя, чымся ў самой Арменіі, нават арцахскі дыялект армянскай мовы мае максімальную колькасць русізмаў.

    Нагорна-Карабахская Рэспубліка не выдае ўласных пашпартоў, усе яе жыхары з’яўляюцца грамадзянамі Арменіі. Дарэчы, у самой Арменіі пагаворваюць, што імі кіруе карабахскі клан.

    Праз ерэванскіх знаёмых атрымліваю кантакт Сюсанны Петрасян, кіраўніка “Цэнтра развіцця моладзі Арцаха”. Наколькі я зразумеў, гэта такі лакальны аналаг БРСМ. Будучы мамай чатырох дзяцей, Сюсанна нікуды не збіраецца з’язджаць са Сцепанакерта:

    – Сразу после начала обстрелов я увидела, как наш город стал центром Армении и армянства. Гуманитарная помощь направляется к нам со всей страны и от наших диаспор по всему миру. Кроме добровольцев из Армении, в Арцах уже приехали наши ребята из России, Франции, Америки, Ливана. Я чувствую сильнейший боевой дух наших бойцов, и мне не страшно за своих детей. Я воспитываю их в духе мира со всеми народами, в том числе и азербайджанцами. У нас нет к ним ненависти, мы прекрасно понимаем, что все это – авантюра Алиева. Я пережила прошлую войну, и всей душой хочу мира!

    Мае новыя знаёмыя параілі мне паспрабаваць традыцыйную карабахскую страву – жынгалав-хац. Гэта такі лаваш з адмысловай зелянінай, што расце толькі тут.

    Пытаюся ў вельмі каларытнай бабулі, якая робіць яго проста на маіх вачах, што яна думае пра апошнія падзеі:

    – У меня внук там, на передовой. В нашем Карабахе в каждой семье кто-то как-то связан с армией: сыновья, мужья, отцы. Мы очень хотим, чтобы наши родные вернулись живыми домой, нам не нужна война. Но если она все- таки начнется – мы все как один встанем!

    Здаецца, што цяперашняе абвастрэнне сітуацыі наўрад ці прывядзе да поўнамаштабнай вайны.

    Абодва бакі выдатна разумеюць, чым гэта можа скончыцца.

    Але і поўнага міру, спынення правакацыяў на мяжы чакаць таксама не выпадае – сілавыя ведамствы абодвух бакоў зацікаўленыя ў нестабільнай сітуацыі, як і вонкавыя гульцы на гэтай арэне. А таму, на жаль, Карабах чакае неспакойная будучыня ва ўмовах спыненай, але няскончанай вайны.

    ПаказацьСхаваць каментары