• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Навошта Google купіў тэрмастаты і сігналізацыі за $ 3,2 мільярды

    IT-гігант працягвае тэхналагічную экспансію, збіраючыся аўтаматызаваць усё вакол.

    Купіўшы фірму Nest Labs за 3,2 млрд $, Google здзейсніў адну з найбуйнейшых здзелак у сваёй гісторыі. Набытая кампанія спецыялізуецца на распрацоўцы «разумных» тэрмастатаў і пажарных сігналізацый. Гэта не першае падобнае набыццё Google. У апошні час кампанія траціць велізарныя сродкі на куплю афлайнавых праектаў, распрацоўку гаджэтаў ці інвестыцыі ў тэхналогіі падаўжэння жыцця.

    Былыя супрацоўнікі Apple Тоні Фейдл і Мэт Роджэрс заснавалі фірму ў 2010 годзе, хутка зрабіўшы сабе імя ў IT-прасторы. Паводле даследвання Forbes тэрмастаты ўсталяваныя толькі ў 1,1 млн амерыканскіх дамоў з магчымых 113,9 млн. Кошт аднаго тэрмастата складае 250 $, а прыбытак кампаніі Nest Labs 275 млн $. Таму прапанова Google выглядае нават залішне шчодрай.

    Тоні Фейдл стварыў легендарны Ipod, а поспех тэрмастатаў пацвярджае ягоную таленавітасць. Новая распрацоўка Фрэйдла называецца Nest Thermostate. Гэта Wi-Fi прылада, якая пышна выглядае і простая ў выкарыстанні і мае ашчадзіць грошы, дзякуючы сваёй здольнасці вызначаць і ўсталёўваць тэмпературу дома. Прылада вызначае, калі чалавек знаходзіцца дома, пазнае звычкі і самаразвіваецца.

    Восенню 2013 года кампанія Nest Labs выпусціла свой ​​новы прадукт – пажарныя сігналізацыі Nest Protect. Інавацыя гэтых прыладаў заключаецца ў тым, што яны ўзаемадзейнічаюць з чалавекам голасам. Прыемны жаночы голас папярэджвае аб любой небяспецы або нізкім зарадзе батарэі. Сігналізацыя ў выпадку небяспекі або якой-небудзь праблемы можа прапаноўваць набыць або замяніць няспраўныя ці няякасныя прыборы, паказваючы на недахопы хатняга асяроддзя.

    Купіўшы Nest Labs, Google займела вялікі патэнцыял стварэння «разумных» рэчаў для ўсяго дома. Напрыклад, інтэлектуальны халадзільнік, які будзе папярэджваць пра тое, што скончыліся ці сапсаваліся прадукты, або можа скласці спіс пакупак у суседняй краме.

    Адным з галоўных плюсаў гэтай здзелкі сталася база дадзеных кліентаў, магчымасць прадастаўляць інфармацыю сваім рэкламадаўцам аб тым, дзе вы жывяце, колькі бываеце дома, чым займаецеся, якія ў вас звычкі і перавагі.

    У будучыні набыццё такіх кампаній як Nest Labs дасць магчымасць з’яўлення «разумнай сістэмы», якая злучыць паміж сабой усе хатнія прылады чалавека. Адсюль і выцякае галоўная мэта Google – “стварыць арганізаваную сусветную інфармацыйную сетку і зрабіць яе ўсебакова даступнай”.

    Мара Google – стварэнне такога “разумнага асяроддзя”,  у якім кожны можа рэгуляваць мікраклімат свайго дома, дзе ўваходныя дзверы адчыняюцца самі, калі чалавек ідзе дадому, дзе ўсе святло выключаецца, калі людзі ідуць спаць. Набыццё Nest Labs гэта яшчэ адзін крок у гэтым кірунку.

    Ёсць і іншы бок, больш пэсымістычны. Google будзе валодаць вялікай колькасцю інфармацыі пра людзей і будзе прадаваць яе кліентам. Тыя ж будуць ствараць яшчэ больш рэкламы, якая стане куды больш эфектыўнай.

    ПаказацьСхаваць каментары