• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Тэст на дармаедства: колькі ты ведаеш пра самы дзіўны ў Беларусі падатак?

    https://ideaby.org/wp-content/uploads/2017/01/image-test-1.png
    https://ideaby.org/wp-content/uploads/2017/01/image-test-2.png
    https://ideaby.org/wp-content/uploads/2017/01/image-test-3.png
    1
    4
    6
    3
    5
    7
    7
    Айчынныя заканадаўчыя інавацыі
    Колькі ты ведаеш пра самы дзіўны ў Беларусі падатак?
    7 пытанняў
    Сем пытанняў на веданне закону аб дармаедстве.
    Пачынаем!
    Колькі “лістоў шчасця” разаслалі беларускія падаткавікі?
    Каля 200 тысяч
    Насамрэч лічба ў два разы большая. Улады запісалі ў патэнцыйных дармаедаў амаль кожнага дзясятага ад колькасці эканамічна актыўных грамадзян.
    Каля 300 тысяч
    Насамрэч лічба ў паўтары разы большая. Улады запісалі ў патэнцыйных дармаедаў амаль кожнага дзясятага ад колькасці эканамічна актыўных грамадзян.
    Каля 400 тысяч
    Верна! Улады запісалі ў патэнцыйных дармаедаў амаль кожнага дзясятага ад колькасці эканамічна актыўных грамадзян.
    Наступнае пытанне
    Як афіцыйна называецца падатак на дармаедства?
    Збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў
    Верна, назва даволі культурная, не тое што змест.
    Аплата за сацыяльнае ўтрыманства
    Насамрэч назва больш культурная ー збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.
    Прыгонны падатак
    Пытанне было пра афіцыйную назву, а не фактычны стан.
    Наступнае пытанне
    Колькі складае збор на фінансаванне дзяржавыдаткаў за 2015-ы?
    240 рублёў
    Мала! Калі Вы “дармаед”, то дзяржаве патрэбна ад Вас 360 рублёў альбо 20 базавых велічыняў з 2015-ага году.
    360 рублёў
    Верна! Менавіта столькі ад Вас хоча беларуская падатковая, калі лічыць Вас дармаедам.
    480 рублёў
    Усё ж менш ー дзяржаве ад Вас трэба 360 рублёў альбо 20 базавых велічыняў з 2015-ага году.
    Наступнае пытанне
    Калі “дармаед” не плаціць збор, то што яго чакае?
    Нічога
    Будзем спадзявацца, што сапраўды так, але насамрэч могуць даць штраф ад 2 да 4 базавых велічыняў альбо выпісаць адміністрацыйны арышт.
    Штраф альбо адміністрацыйны арышт
    Верна! Могуць даць штраф ад 2 да 4 базавых велічыняў альбо выпісаць адміністрацыйны арышт.
    Канцлагер
    Усё не так страшна, могуць даць штраф ад 2 да 4 базавых велічыняў альбо выпісаць адміністрацыйны арышт.
    Наступнае пытанне
    Колькі людзей ужо заплаціла “падатак на дармаедства”?
    15 тысяч
    На стан 23 студзеня збор заплацілі 34 тысячы чалавек, што прынесла дзяржаве больш за $5 млн.
    24 тысячы
    На стан 23 студзеня збор заплацілі 34 тысячы чалавек, што прынесла дзяржаве больш за $5 млн.
    34 тысячы
    Верна! На стан 23 студзеня збор заплацілі 34 тысячы чалавек, што прынесла дзяржаве больш за $5 млн.
    Наступнае пытанне
    Калі трэба аплаціць збор за 2015-ы год?
    Да 20 лютага 2017
    Улады перанеслі дэдлайн на гэты тэрмін, бо нешта мала хто заплаціў.
    Да 1 снежня 2016
    Насамрэч улады перанеслі дэдлайн да 20 лютага 2017, бо нешта мала хто заплаціў.
    Наступнае пытанне
    А можна заплаціць ужо збор за 2016-ы год?
    Не
    Пачакайце пакуль Вам прышлюць “ліст шчасця”.
    Так
    Верна! І болей за тое, Вам нават дадуць зніжку ў 10%. Дзяржава для народа!
    Наступнае пытанне
    з
    ПаказацьСхаваць каментары