11 графікаў, якія тлумачаць, што адбываецца з чыгуначным транспартам

Што вам трэба ведаць з даследавання Сусветнага банка, прысвечанага нашай любай Беларускай чыгунцы.

Алесь Ганчаронак· 30 Красавіка
11 графікаў, якія тлумачаць, што адбываецца з чыгуначным транспартам
Фота: tut.by

Кожны ведае запамінальны гук чыгункі, пах бутэрбродаў у вагоне, каларытную вопратку правадніц. Але насамрэч наша чыгунка мяняецца, з’яўляюцца новыя цягнікі. Некаторыя з гэтых зменаў, паказаных у нядаўнім даследаванні, мы адлюстравалі на ніжэйшых графіках.

1. Транспарт — гэта сур’ёзна. У транспартным сектары вырабляецца каля 6% валавога ўнутранага прадукту і працуе каля 6% занятых у эканоміцы.

У 2015 годзе на транспарт прыпадала 6,2% усіх занятых у эканоміцы людзей. На дарожны транспарт прыходзілася 222 300 працоўных месцаў, 64 000 на чыгунку і 46 200 іншых працоўных месцаў, звязаных з транспартным сектарам.

2. Магчыма, вы гэта не чулі, але БЧ — самы вялікі працадаўца ў краіне.

БЧ — самае вялікае прадпрыемства Беларусі па колькасці супрацоўнікаў. Чыгунка апярэдзіла «Еўрагандаль», «Беларусбанк», «Белпошту», «Белтэлекам», МАЗ, МТЗ.

3. Чыгункай можна дабрацца да ўсіх галоўных гарадоў краіны.

Карта чыгуначных шляхоў

Эксплуатацыйная даўжыня БЧ — 5479,8 км. Працягласть электрыфікаваных ліній — 1227,9 км. Гушчыня чыгуначных шляхоў 26,4 км на 1 тысячу квадратных кіламетраў.

4. Беларусь — трэцяя краіна ў Еўропе (без Расіі) па паказніку тона-кіламетраў грузаў, якія перавезлі цягнікі.

БЧ іграе вельмі важную ролю, злучаючы Кітай і Еўропу чыгуначнымі шляхамі.

5. Аб’ём перавезеных чыгункай грузаў рос з 2000-га, але знізіўся пасля 2011-га. У гэты час колькасць аўтамабільных перавозак павялічылася амаль у пяць разоў.

Развіццё дарожнага сектара прывяло да росту колькасці аўтамабільных перавозак. Доля чыгункі ў грузаабароце застаецца ўстойлівай з паказнікам 33%, а доля дарожнага транспарту падвысілася з 6% да амаль 20% у 2015 годзе.

6. Агульны і лагістычны патэнцыял чыгункі не выкарыстаны да канца

7. Паказнік пасажыра-кіламетраў для чыгункі значна знізіўся з 2000-га, калі для іншых відаў трансапарту (без паветранага) — не.

Галоўны вынік — рынак грамадскага пасажырскага транспарту знізіўся з 2000 года. Колькасць аўтамабілей у насельніцтва падвысілася з 1,7 да 2,9 мільёнаў. Сярэдняя даўжыня падарожжа для ўсіх відаў транспарту засталася на ўзроўні 11,4 км. Для чыгункі паменшылася з 106 км да 82 км у параўнанні з 2000 годам. Гэта значыць, што пасажыры цягнікоў далёкага накіравання выбіраюць іншыя віды транспарту.

8. Колькасць аўтамабілей у насельніцтва вырасла на 68% у 2015-ым у параўнанні з 2005-ым, што можа тлумачыць зніжэнне карыстання чыгункай.

9. Колькасць пасажыраў міжнародных рэйсаў зніжалася хутчэй, а тарыфы падвышаліся больш істотна ў параўнанні з унутранымі рэйсамі.

Колькасць пасажыраў чыгункі знізілася як на ўнутраным, так і на міжнародным рынку, але зніжэнне міжнароднага было больш значным. Наогул галоўным фактарам попыту з’яўляецца цана. Цана на міжнародныя рэйсы падвысілася на 103% у 2011 да 2010 года, на 81% у 2012, на 25% у 2013, калі на ўнутраныя не перавышала і 18%. Унутраныя тарыфы — аб’ект больш жорсткага дзяржаўнага рэгулявання, таму іх падвышаць цяжэй.

10. Асноўная частка выручкі БЧ паходзіць з грузаперавозак, а пасажыраперавозкі складаюць толькі невялікую частку і з часам іх доля ўсё больш змяншаецца.

11. БЧ штогод генерыруе страты, але калі не ўлічваць неаперацыйныя выдаткі, то чыгунка прыбытковая.

Выручка
Аперацыйны прыбытак
Страты

Увогуле БЧ мае аперацыйны прыбытак і гэта значыць, што чыгунка пакрывае свае выдаткі на асноўную дзейнасьць, але яна генерыруе страты, калі ўлічваць неаперацыйныя выдаткі. БЧ не мае дастатковай выручкі, каб пакрыць цалкам усе свае выдаткі і папаўняць капітал.

Беларуская чыгунка павінна падтрымліваць тры асноўныя кірункі, каб заставацца ўстойлівай на доўгі тэрмін.

1. Адказаць на новую рэальнасць беларускага транспартнага рынку.

  • развіваць інтэрмадальныя перавозкі,
  • факусавацца на цяжкіх грузах на доўгую адлегласць,
  • мадыфікаваць расклады цягнікоў, адмовіцца ад непатрэбных паслуг і пераглядзець маршруты (некаторыя могуць быць непатрэбны), што дапаможа палепшыць сэрвіс чыгункі,
  • узмацніць бізнес-планаванне.

2. Палепшыць аперацыйную прадукцыйнасць.

  • стварыць дэпартамент, які будзе адказваць за стратэгічнае планаванне, маркетынг, узаемаадносіны з кліентамі,
  • у будучыні, магчыма, пераглядзець арганізацыйную структуру,
  • дапусціць у сектар прыватныя кампаніі дзеля падвышэння канкурэнцыі.

3. Падтрымліваць адраджэнне чыгункі.

Праца выканана ў межах курса «Інфаграфіка BY» (https://infograf.by) пры падтрымцы Invento Labs (https://invento-labs.com)

Крыніцы: worldbank.org, belstat.gov.by

ПаказацьСхаваць каментары
Вам спадабаецца
Алесь Ганчаронак· 7 Чэрвеня
На якой мове вучацца першакласнікі ў гарадах і вёсках Беларусі?
На якой мове вучацца першакласнікі ў гарадах і вёсках Беларусі?
Вы ведаеце адказ, але на інфаграфіцы гэта выглядае прыгажэй і трагічней.
LIVE: Як зрабіць Беларусь нармальнай — тры (не) відавочныя ідэі
LIVE: Як зрабіць Беларусь нармальнай — тры (не) відавочныя ідэі
Каманда “Ідэйнага падкасту” правяла публічны запіс, пазнаёмілася са слухачамі і прапанавала (не) новыя рашэнні для краіны.
Перацягні Беларусь у міжнародных рэйтынгах!
Перацягні Беларусь у міжнародных рэйтынгах!
Правер, ці ведаеш сапраўднае месца Беларусі.