Шаноўныя чытачы,

каб яшчэ болей з Вамі зблізіцца, мы запускаем новую магчымасць – ад гэтага моманту і назаўсёды Вы можаце падказваць тэмы, пра якія “Ідэя” магла б напісаць.

Вашая прапанова мае адпавядаць канцэпцыі часопісу, быць цікавай шырокаму колу людзей, а выніковы артыкул мусіць спрыяць развіццю нашага грамадства.

Мы не просім ад Вас грошаў, а толькі чакаем дапамогі ў прасоўванні нашых матэрыялаў.

Прапанаваць тэму можна, запоўніўшы ніжэйшую форму альбо напісаўшы нам на рэдакцыйную пошту: ideaby.org@gmail.com.

З павагай,
Каманда “Ідэі”