• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Оk, Google, што нас чакае?

    Канспект і відэа-версія лекцыі менеджара Google пра прыход інтэрнэту рэчаў і галоўныя правілы інавацый.

    На чарговую лекцыю “Ідэі” мы запрасілі менеджара па прадуктовым маркетынгу Google ў краінах СНД Паўла Бандуру. Павел распавёў, як Google рыхтуецца (і адначасова набліжае) да будучыні і якія сферы тэхналогій самыя перспектыўныя. Не дзіва, што паслухаць Паўла прыйшло больш за 200 чалавек. Для тых жа, хто не трапіў, прапануем канспект выступу.

    Always On

    Ужо няма гаворкі пра тое, як часта мы бываем у “анлайне”. Цяпер мы ўвесь час “анлайн”, прычым з адразу некалькіх дэвайсаў. У выніку мы расцём разам з тэхналогіямі, інтэлектуальна і культурна мы фармуемся як спажыўцы.

    У Вялікабрытаніі 11 % дзяцей ва ўзросце 3-4 год валодаюць планшэтам.

    Летась у ЗША і Японіі колькасць пошукавых запытаў з мабільных тэлефонаў упершыню перавысіла колькасць запытаў з настольных камп’ютараў. 30 % гэтых запытаў так ці інакш датычаць месцазнаходжання. Людзі шукаюць найлепшы кінатэатр у раёне, найбліжэйшую запраўку, кавярні і бары.

    Страх перад інтэрнэтам сышоў. Сёння людзі не проста не баяцца замаўляць нешта ў анлайн-крамах, 75 % спажыўцоў хочуць персаналізаваны падыход, каб анлайн-паліца фармавалася з улікам полу, узросту, густу ды аналізу мінулых замоваў.

    Што такое інтэрнэт рэчаў?

    Інтэрнэт рэчаў (IoT) – сетка фізічных аб’ектаў, якія маюць тэхналогію, што дазваляе гэтым аб’ектам камунікаваць паміж сабой. Напрыклад, зубная шчотка, якая сінхранізуецца са смартфонам, і пасля аналізу выдае вам парады дзеля паляпшэння тэхнікі чысткі зубоў.

    IoT зрабіўся магчымым дзякуючы таннаму інтэрнэту (кошты зменшыліся ў 40 разоў з моманту ўзнікнення тэхналогіі), танным тэхналогіям (ужо створаны смартфон за $ 100) і неабходным пратаколам перадачы дадзеных (IPv6).

    Даведка: да 2020 года прагназуецца 21 млрд падключаных да інтэрнэту прадметаў (Gartner). Паводле звестак McKinsey, эканамічны эфект ІоТ складзе $ 4 – 11 трлн. у год.

    Апошнія буйныя паглынанні на рынку ІТ (Google набыла Nest Labs за $ 3,2 млрд, фірма Samsung прыдбала Smartthings за  $ 200 млн, а Vodafone купіла  Cobra Automotive) сведчаць, што асноўныя гульцы вераць у гэтыя прагнозы.

    [slideshow_deploy id=’4723′]

    Фота Пятра Пятроўскага і Вольгі Гарапучык

    Правілы інавацый Google

    Людзі – гэта сэрца таго, што мы робім. Стартапы звычайна пачынаюць з таго, як манетызаваць прадукт, як зарабіць над падпісках альбо платнай версіі. Але трэба разумець: калі вы робіце тое, што падабаецца карыстальнікам, рана ці позна, яны будуць гатовыя за гэта плаціць.

    Інавацыі прыходзяць адусюль. Дазваляйце ўсім супрацоўнікам рабіць унёсак. Натхненне можа прыйсці знізу, зверху ці нават адтуль, адкуль вы проста не чакалі.

    Хобі праекты – фактар ​​поспеху. Вядома, не кожнае хобі можа стаць адпраўным пунктам для развіцця вашага бізнесу, але, калі вам пашчасціла быць захопленым нечым, трэба развіваць гэты напрамак, каб ён прыносіў стабільны прыбытак. Знайсці  рынак для свайго хобі не заўсёды лёгка, але ваша гарачая захопленасць павінна вам падказаць, дзе шукаць сваю нішу. Хобі – вашая будучыня.

    Дзяліцеся інфармацыяй. Дзяліцеся ідэямі, змяняйце свет.

    Варта марыць. Самавыказвайцеся і адстойвайце вашыя ідэі.

    Паўтарайце нанова, ітэруйце. Ёсць сырая ідэя? Паспрабуйце яе пракруціць і палепшыць, вынесці на новы ўзровень. Напрыклад, да з’яўлення Gmail у Google быў праект Wave, які праваліўся, але даў шмат напрацовак, што і дазволіла стварыць адзін з найлепшых паштовых сэрвісаў. Але важна не проста інтэрыраваць, але і рабіць хутка.

    Дадзеныя – аснова рашэння. Высновы рабіце не на падставе сваіх эмацыйных перавагаў, а абапірайцеся на лічбы. Калі дадзеныя паказваюць, што ідэя не мае патэнцыялу, як бы яна вам не падабалася, – ад яе варта адмовіцца.

    Ніколі не адчайвайцеся.

    ПаказацьСхаваць каментары